Навіны на тэму: сілавыя структуры
15.09.2015 Гомельскія журналісты патрабуюць зняць з пасады мытніка за брыдкаслоўе
Гомельскія журналісты-фрылансеры Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй заяўляюць, што мытнік на памежным пропуску «Новая Гута» брыдкасловіў і пагражаў ім. Журналісты запісалі прамову мытніка на аўдыё і змясцілі ў Інтэрнэт.
14.09.2015 Ігар Барысаў налічыў 8 недакладнасцяў у афіцыйным каментары УУС Магілёўскага аблвыканкаму па сваёй справе. Пададзены скаргі ў пракуратуру
Ігар Барысаў дамагаецца, каб міліцыя апублікавала абвяржэнне дадзенага артыкула, а на час правядзення праверкі быў адхілены ад займанай пасады намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік Сяргей Волкаў.
14.09.2015 УУС Мінаблвыканкаму: адказнасць супрацоўнікаў міліцыі за невалоданне беларускай мовай не прадугледжана
З адказу фактычна вынікае, што супрацоўнікі ДАІ і не павінны ведаць беларускую мову, а проста усе астатнія павінны ведаць рускую.
09.09.2015 Статкевіча палохалі ў мінскай міліцыі, ён ставіцца з іроніяй
Былы палітвязень Мікалай Статкевіч паведаміў «НН», што сёння быў выкліканы на размову ў ГУУС Мінгарвыканкама. Прычына – 10 верасня Статкевіч плануе правесці пікет каля ГУМа з патрабаваннем свабодных выбараў.
08.09.2015 КДБ цісне на ўдзельніка пахавання Алеся Чаркашына па месцы працы
Як паведаміў сябра БХД, дэпутат Першамайскага сельвыканкама Валеры Білібуха, у Івацэвіцкі лясгас патэлефанавалі супрацоўнікі КДБ і цікавіліся, чаму 3 верасня вальшчык лесу Кабакоўскага лясніцтва Валер Білібуха не быў на працы.
07.09.2015 Вайскоўцы ў амуніцыі шукаюць фанатаў на беларуска-ўкраінскай мяжы (фотафакт)
Беларускія памежнікі ды мытнікі правяраюць цягнікі, аўтобусы і аўтамабілі з Украіны, мужчын распытваюць, ці не заўзятары яны, ды перапісваюць іх дадзеныя ў нейкія сьпісы.
02.09.2015 Салігорск: З сынам супрацоўніка ДАІ правялі прафілактычную гутарку за пагрозы "нацыяналісту"
Салігорскі РАУС не пабачыў складу правапарушэння ў пагрозах на адрас кіроўцы Аляксандра Малочкі, выкліканых яго патрабваннем выкарыстання беларускай мовы пры зносінах з мясцовымі супрацоўнікамі ДАІ.
21.08.2015 Магілёўская міліцыя вярнула нататнік галоўнаму рэдактару “НАШ Магілёў”
Адбылося гэта пасля скаргі на імя начальніка Кастрычніцкага РАУС Магілёва. Пра вяртанне сваёй уласнасці паведаміў сам Ігар Барысаў: "Апошнія мае кампутары мне вярнулі 13 ліпеня, аднак нататнік дагэтуль заставаўся ў міліцыі".
19.08.2015 Салігорск: праз сацыяльныя сеткі сын аднаго з супрацоўнікаў ДАІ пагражае Аляксандру Малочку “знайсці гэтага нацыяналіста”
Салігорац Аляксандр Малочка накіраваў начальніку Салігорскага РАУС заяву з просьбай правесці праверку па факце пагрозаў у яго адрас, выкліканых яго патрабваннем выкарыстання беларускай мовы пры зносінах з мясцовымі супрацоўнікамі ДАІ.
17.08.2015 Галоўны рэдактар “НАШ Магілёў” просіць міліцыю вярнуць нататнік
"Кожны раз, калі я ездзіў да ўчастковых і забіраў свае кампутары, я запытваў іх - дзе мой нататнік? Яны ні разу не маглі мне даць уцямнага адказу, толькі казалі, што ён на нейкай праверцы, не называючы, у якой установе. Прайшло ўжо 5 месяцаў".
11.08.2015 Гродзенскі журналіст Андрэй Мялешка просіць міліцыю знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў
Ананімны сайт stopopp.com, які невядома каму належыць, спецыялізуецца пераважна на паліванні брудам і абразах гродзенскіх грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў дэмакратычных партый.
10.08.2015 Салігорск: з супрацоўнікамі ДАІ праведзены службовыя заняткі адносна беларускай мовы
Салігорскім РАУС вывучаны зварот салігорца Аляксандра Малочкі па пытанні адомвы мясцовых супрацоўнікаў ДАІ адказваць яму на беларускай мове, а таксама адмовы ад складання пратаколу аб адміністарцыйным правапарушэнні па-беларуску.
09.08.2015 Магілёўскім праваабаронцам вярнулі вынятыя ў сакавіку кампутары
Магілёўскаму аддзяленню Праваабарончага цэнтра “Вясна” вярнулі тры вынятыя 12 сакавіка кампутары. Пра гэта паведаміў праваабаронца Аляксей Колчын. "Кампутары працуюць, аднак карыстацца мы імі далей не будзем – няма даверу да тэхнікі, якая пабывала ў праваахоўнікаў".
09.08.2015 У грамадскага актывіста Аляксея Трубкіна забралі на мяжы Агляд-хроніку “Вясны” за 2010 год
Дзве кнігі ў яго былі адабраныя – мытнікам паказаліся падазронымі аўтарская праца Анджэя Пачобута «System Białoruś» з фотаздымкам Аляксандра Лукашэнкі на вокладцы, а таксама “Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека за 2010 год”.
07.08.2015 Салігорск: старшыня райвыканкаму сарваў сустрэчу з грамадзянамі, абуранымі ўшчыльненнем гарадской забудовы
Літаральна праз тры хвіліны пасля пачатку сустрэчы чыноўнікі на чале з кіраўніком раёна Аляксандрам Рымашэўскім дэманстратыўна пакінулі залу, а ў памяшканні з’явіўся натоўп міліцыі.










