Навіны на тэму: сілавыя структуры

Сям'ю Дубаносавых хочуць зрабіць неблаганадзейнай?

03.11.2015 Сям'ю Дубаносавых хочуць зрабіць неблаганадзейнай?

У дом Леаніда Дубаносава прыехала цэлая дэлегацыя з Лунінца і Мікашэвіч. Склад дэлегацыі быў вельмі неспадзяваны: участковы інспектар мясцовага ГАУС, 2 дзіцячыя інспектары РАУС, дырэктар дзіцячага прытулка, сацыяльны педагог сш №1, куды ходзяць дзеці Дубаносавых, і супрацоўніцы Лунінецкага раённага аддзела адукацыі.

Мытня адпісалася наконт “чорных” спісаў: А вы тут пры чым?

03.11.2015 Мытня адпісалася наконт “чорных” спісаў: А вы тут пры чым?

Чыноўнік мытнага ведамства не стаў адказваць грамадзянам на пытанні аб законнасці існавання на дзяржаўнай мяжы спісаў грамадзян, якія падлягаюць асабістага дагляду, а адпісаўся ў стылі "а вы тут прычым?»

“Ланцуг памяці” вакол будынку КДБ

29.10.2015 “Ланцуг памяці” вакол будынку КДБ

Дзень 29 кастрычнiка называюць чорнаю датай беларускай культуры. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў будынку НКУС у Менску былі забітыя больш за сто беларускіх дзеячоў культуры і прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі.

Гомель: абласны суд адмяніў рашэнне раённага, які пакараў буйным штрафам інваліда за канфлікт з міліцыянерам

27.10.2015 Гомель: абласны суд адмяніў рашэнне раённага, які пакараў буйным штрафам інваліда за канфлікт з міліцыянерам

Жыхар Гомеля спадзяецца, што гэтым разам суд аб'ектыўна разгледзіць яго справу, а СК знойдзе парушэнне заканадаўства ў тым, што міліцыянер груба абыходзіўся з інвалідам – не пускаў у прыбіральню, біў яго і закаваў у кайданкі.

МУС прызнаў: бярозаўская міліцыя ацэньвае ахову пікетаў па завышаных коштах

25.10.2015 МУС прызнаў: бярозаўская міліцыя ацэньвае ахову пікетаў па завышаных коштах

У рахунак на аказанне паслуг па ахове грамадскага парадку Бярозаўскім РАУС даручана ўнесці змены. Такі адказ атрымалі заяўнікі пікета на 27 ліпеня ў Бярозе.

Віцебскія актывісты патрабуюць высветліць, хто знішчыў мемарыяльныя крыжы

18.10.2015 Віцебскія актывісты патрабуюць высветліць, хто знішчыў мемарыяльныя крыжы

5 драўляных крыжоў былі ўсталяваныя ў лесе каля вёскі Хайсы. Паводле ўспамінаў старажылаў, тут у 1937-38 гадах адбываліся "сталінскія расстрэлы", і актывісты ўладкавалі там самаробны мемарыял. У верасні крыжы зніклі.

Міліцыя Гродна не можа ці не хоча разабрацца з паклёпнікамі ў інтэрнэце (дакумент)

16.10.2015 Міліцыя Гродна не можа ці не хоча разабрацца з паклёпнікамі ў інтэрнэце (дакумент)

Упраўленне ўнутраных спраў Кастрычніцкага раёна Гродна ўрэшце даслала адказ журналісту Андрэю Мялешку на яго заяву, пададзеную некалькі месяцаў таму, на прадмет абароны гонару і годнасці.

Спатрэбілася чатыры месяцы скаргаў, каб УУС Брэсцкага аблвыканкаму прызнала парушэнне закона з боку інспектара ДАІ

15.10.2015 Спатрэбілася чатыры месяцы скаргаў, каб УУС Брэсцкага аблвыканкаму прызнала парушэнне закона з боку інспектара ДАІ

Але ў адказе УУС Брэсцкага аблвыканкама не сказана, які пункт заканадаўства парушыў капітан Галай і не ўдакладняецца, да якой адказнасці ён прыцягнуты.

Блогера Нікіценку моцна збілі супрацоўнікі міліцыі, а затым пакаралі вялікім штрафам

15.10.2015 Блогера Нікіценку моцна збілі супрацоўнікі міліцыі, а затым пакаралі вялікім штрафам

Вядомы блогер Віктар Нікіценка, якія супрацоўнічае са шматлікімі незалежнымі СМІ, 13 кастрычніка быў затрыманы ў Менску супрацоўнікамі сілавых структур і моцна збіты.

Следчы камітэт не знайшоў пацверджання фактам здзекаў міліцыі

10.10.2015 Следчы камітэт не знайшоў пацверджання фактам здзекаў міліцыі

СК не знайшоў складу злачынства ў дзеяннях магілёўскага АМАП, які абвінавачваўся ў пагрозах і прыніжэнні чалавечай годнасці.

Больш за паўгады ўлады не паведамляюць пра вынікі экспертызы Агляду “Вясны” пра сітуацыю з правамі чалавека ў 2014 годзе

07.10.2015 Больш за паўгады ўлады не паведамляюць пра вынікі экспертызы Агляду “Вясны” пра сітуацыю з правамі чалавека ў 2014 годзе

На думку Алеся Дзергачова, паўгадавая цяганіна ў гэтай справе відавочна звязана з выбарамі, да заканчэння якіх улады не хочуць афішаваць пераслед за праваабарончыя ацэнкі сітуацыі ў краіне.

Клічаў: у доме сацыял-дэмакраткі міліцыя шукала ноччу злодзея

01.10.2015 Клічаў: у доме сацыял-дэмакраткі міліцыя шукала ноччу злодзея

Людміла Гушча, актывістка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі з Клічава расказала, што міліцыянты ноччу без дазволу прабраліся ў яе хату. Напалоханай жанчыне яны патлумачылі, што шукаюць злодзея.

“Міліцыя – парадак?”

24.09.2015 “Міліцыя – парадак?”

Сёння зранку ў пераходзе каля Камароўскага рынку было зафіксавана графіці: міліцыянт cцягвае за нагу чалавека па прыступках. Рэакцыю грамадства на нядаўні інцыдэнт у метро "Уручча" кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі назваў "сімптаматычнай".

Някляеў: Чалавека, які мяне выклікаў у міліцыю, не аказалася на месцы

22.09.2015 Някляеў: Чалавека, які мяне выклікаў у міліцыю, не аказалася на месцы

Палітык Уладзімір Някляеў у аўторак наведаў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска па позве за пікет 10 верасня. Аднак не знайшоў там супрацоўніка, які яго выклікаў. Замест гэтага міліцыянера да Някляева падышоў іншы афіцэр, таму палітык проста сышоў з упраўлення міліцыі.

Дэпартамент аховы Ленінскага РАУС Магілёва не пазначыў, якім законам забаронена фатаграфаваць адміністрацыйныя будынкі

21.09.2015 Дэпартамент аховы Ленінскага РАУС Магілёва не пазначыў, якім законам забаронена фатаграфаваць адміністрацыйныя будынкі

21 жніўня супрацоўніца Дэпартамента аховы МУС Ілона Міхайлава прымусіла журналіста выдаліць з фотакамеры ўсе фотаздымкі пасля таго, як ён сфатаграфаваў інфармацыйны стэнд з абвесткай пра прэзідэнцкія выбары.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства