Навіны на тэму: сілавыя структуры

БХК звярнуўся ў УУС Мінскага гарвыканкама па прычыне адміністратыўнага пераследу назіральнікаў

26.11.2015 БХК звярнуўся ў УУС Мінскага гарвыканкама па прычыне адміністратыўнага пераследу назіральнікаў

ПГА “БХК” накіраваў зварот на імя начальніка УУС Мінскага гарвыканкама з нагоды складання адміністрацыйных пратаколаў на назіральнікаў за масавым мерапрыемствам Сяргея Каспяровіча і Наталлю Сацункевіч.

У Слуцку АМАП “адмалаціў” гомельскіх заўзятараў

24.11.2015 У Слуцку АМАП “адмалаціў” гомельскіх заўзятараў

У Слуцку на футбольным матчы амапаўцы затрымалі каля 50-ці заўзятараў, змясцілі у іх аўтазак, зневажаючы і збіваючы многіх, а затым даставілі у мясцовы РАУС.

Па факце збіцця аднаго з “графіцістаў” пры затрыманні ўзбудзілі крымінальную справу

23.11.2015 Па факце збіцця аднаго з “графіцістаў” пры затрыманні ўзбудзілі крымінальную справу

Вячаслаў Касінераў днямі атрымаў паведамленне аб узбуджэнні крымінальнай справе па факце нанясення яму цялеснага пашкоджання пры жорсткім затрыманні супрацоўнікамі САХР 11 жніўня гэтага года.

Валянцін Стэфановіч каментуе некаторыя аспекты праблемы наёмніцтва, закранутыя МУС

20.11.2015 Валянцін Стэфановіч каментуе некаторыя аспекты праблемы наёмніцтва, закранутыя МУС

Закранаючы сітуацыю ва Украіне і канкрэтна выказванні Ігара Шуневіча, праваабаронца Валянцін Стэфановіч палічыў важным удакладніць фамуліроўку: “ўваходзяць у склад узброеных сілаў ваюючых бакоў”.

Жыхары Круглянскага раёна адзначаюць грубасць супрацоўнікаў міліцыі

19.11.2015 Жыхары Круглянскага раёна адзначаюць грубасць супрацоўнікаў міліцыі

Падчас маніторынгу грамадскага меркавання аб працы Круглянскага РАУС супрацоўнікамі штаба МУС Рэспублікі Беларусь жыхары Круглянскага раёна вынікі асобных накірункаў службовай дзейнасці РАУС адзначылі як недастатковыя і патрабучыя падвышэння эфектыўнасці.

 МУС спыніла перапіску з Леанідам Кулаковым па факце жудасных умоў утрымання ў ІЧУ

19.11.2015 МУС спыніла перапіску з Леанідам Кулаковым па факце жудасных умоў утрымання ў ІЧУ

У адказе, які Кулакоў атрымаў 16 лістапада з МУС Беларусі паведамляецца, што “ў ходзе вывучэння матэрыялаў праверак па зваротах, накіраваных ў УУС Мінскага аблвыканкама і МУС Беларусі, устаноўлена, што “парушэння законнасці з боку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў не выяўлена".

На скаргі жыхара Крычава пракуратура і Следчы камітэт не дае адказаў

17.11.2015 На скаргі жыхара Крычава пракуратура і Следчы камітэт не дае адказаў

Мікалай Федарэнка кажа пра тое, што ў адносінах да яго парушаецца заканадаўства – пракуратура Крычаўскага раёна і раённы аддзел Следчага камітэта не адказваюць на яго пісьмовыя скаргі. Між тым тэрміны адказаў на яго звароты ўжо даўно сышлі.

У Магілёве за збор подпісаў за адмену Дэкрэта №3 затрымлівалі Мікіту Фартуха

15.11.2015 У Магілёве за збор подпісаў за адмену Дэкрэта №3 затрымлівалі Мікіту Фартуха

У пастарунку на вуліцы Крыленкі, 2 хлопец прабыў каля гадзіны. У якасці яго прадстаўніка ў міліцыю прыехаў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў.

Невядомыя асобы спрабавалі патрапіць у кватэру магілёўскага журналіста (фота)

13.11.2015 Невядомыя асобы спрабавалі патрапіць у кватэру магілёўскага журналіста (фота)

Пяцёра чалавек у суправаджэнні двух супрацоўнікаў міліцыі прыйшлі, каб зрабіць “агляд” прыватнай кватэры Ігара Барысава. З сямі чалавек свае пасведчанні прад’явілі толькі два супрацоўнікі міліцыі і старэйшы майстар ТДА “Камунальнік” Буксанаў.

Тамара Сяргей: я звярнулася ў МУС і Генпракуратуру наконт правакацыі супраць мяне

13.11.2015 Тамара Сяргей: я звярнулася ў МУС і Генпракуратуру наконт правакацыі супраць мяне

Актывістка Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, юрыстка Тамара Сяргей накіравала скаргі міністру ўнутраных спраў і генеральнаму пракурору ў сувязі з дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі, якія праваабаронца лічыць правакацыйнымі.

Старшыня памежнага камітэту - пра дагляды на мяжы праваабаронцаў: «Спробы палітызаваць дагляды ўяўляюцца формамі аказання ціску на службовых асоб»

10.11.2015 Старшыня памежнага камітэту - пра дагляды на мяжы праваабаронцаў: «Спробы палітызаваць дагляды ўяўляюцца формамі аказання ціску на службовых асоб»

Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Сяргей Мальцаў на афіцыйным сайце ДПК даў адказ на звароты грамадзян у межах кампаніі «Спыні бязмежжа на мяжы — падтрымай праваабаронцаў!».

Намеснік начальніка Ленінскага РУУС 9 месяцаў чакае, пакуль праслухаюць пласцінку

09.11.2015 Намеснік начальніка Ленінскага РУУС 9 месяцаў чакае, пакуль праслухаюць пласцінку

Адзін з затрыманых напачатку года ў клубе “Піраты” ўдзельнік панк-канцэрта Яўген Жураўскі паскардзіўся ў Кастрычніцкі РАУС Мінска на факт адабрання ў яго кампакт-дыскаў, аўдыёкасет і вінілавых кружэлак.

Брэсцкі актывіст Андрэй Кавальчук абскардзіў у Следчым камітэце незаконнае затрыманне і збіццё

06.11.2015 Брэсцкі актывіст Андрэй Кавальчук абскардзіў у Следчым камітэце незаконнае затрыманне і збіццё

Паводле словаў самога актывіста, ён быў затрыманы міліцыянтамі ў ноч на 6 лістапада і збіты, пасля чаго адвезены ў пастарунак, але ніякіх пратаколаў аб правапарушэннях на яго пакуль не складалі.

Эдуарду Лобаву пагражаюць новымі крымінальнымі справамі

06.11.2015 Эдуарду Лобаву пагражаюць новымі крымінальнымі справамі

Раніцай 5-га лістапада ў кватэру бацькоў Эдуарда Лобава зноў прыйшлі супрацоўнікі сілавых структур, на гэты раз з АБЭП.

Бярозаўскай міліцыі прыйшлося знізіць заяўлены кошт  паслуг па ахове пікету

05.11.2015 Бярозаўскай міліцыі прыйшлося знізіць заяўлены кошт паслуг па ахове пікету

Тамара Шчапёткіна, Таццяна Тарасевіч і Сяржук Русецкі -- арганізатары пікету, які адбыўся 27 ліпеня ў Бярозе, былі выкліканы ў мясцовы РАУС для перазаключэння дамовы на аплату паслуг міліцыі па ахове масавага мерапрыемства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства