Навіны на тэму: сілавыя структуры

Праваабаронца Наста Лойка распавяла магіляўчанам, як не патрапіць пад міліцэйскае свавольства

24.12.2015 Праваабаронца Наста Лойка распавяла магіляўчанам, як не патрапіць пад міліцэйскае свавольства

Ёй актыўна дапамагала зала - як аказалася, сумны досвед зносін з прадстаўнікамі сілавых структур ёсць у многіх.

Магілёўскаму журналісту адмовілі ў азнаямленні з матэрыяламі праверкі, якая праводзілася па яго заяве

23.12.2015 Магілёўскаму журналісту адмовілі ў азнаямленні з матэрыяламі праверкі, якая праводзілася па яго заяве

Маёр міліцыі Віктар Ярашкоў патлумачыў, што адказ на сваю заяву Ігар Барысаў атрымае ў адпаведнасці з Законам “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб”, а не ў межах Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Гомельскага фрылансера тры гадзіны пратрымалі ў Кармянскім РАУС па загадзе пільнага ідэолага

22.12.2015 Гомельскага фрылансера тры гадзіны пратрымалі ў Кармянскім РАУС па загадзе пільнага ідэолага

У міліцыі ў яго ўдакладнялі асабістыя дадзеныя, аглядалі рэчы, але затым, праз тры гадзіны, адпусцілі без складання пратаколу. Журналіст-фрылансер склаў скаргу на дзеянні ідэолага, таму што лічыць, што яго правы былі парушаны.

«Тры бугаі выкруцілі рукі і заштурхнулі ў машыну». Як мінчанку міліцыя прыняла за зладзейку

21.12.2015 «Тры бугаі выкруцілі рукі і заштурхнулі ў машыну». Як мінчанку міліцыя прыняла за зладзейку

15 снежня мінчанку Жанну Бразоўскую спынілі на вуліцы незнаёмыя мужчыны, паказалі пасведчанні супрацоўнікаў АУС і папрасілі праехаць з імі. Жанна не паверыла, што гэта міліцыя.

Камунальнікі ў трэці раз спрабавалі патрапіць у кватэру магілёўскага журналіста

18.12.2015 Камунальнікі ў трэці раз спрабавалі патрапіць у кватэру магілёўскага журналіста

Са слоў Барысава, яны, па-першае, хацелі працягнуць шальмаванне яго і яго сям’і, якое працягваецца з сакавіка бягучага года, а, па-другое, хацелі паглядзець, што ў яго ёсць у кватэры, як жыве, што мае, ці абсталявана ў яго друкарня па вырабу газет і ўлётак.

На Віцебшчыне хочуць стварыць "Адзіны рэгламент па інфармаванні аб сямейнай нядобранадзейнасці"

17.12.2015 На Віцебшчыне хочуць стварыць "Адзіны рэгламент па інфармаванні аб сямейнай нядобранадзейнасці"

Ініцыятарам выступае абласная пракуратура, якая лічыць неабходным як мага раней выяўляць прыкметы сямейнага гвалту, парушэнняў правоў непаўнагадовых, фіксаваць факты празмернага злоўжывання алкаголем бацькамі і гд.

Вынікі экспертызы: Агляд-хроніка «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» не мае прыкмет экстрэмізму (дакумент)

17.12.2015 Вынікі экспертызы: Агляд-хроніка «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» не мае прыкмет экстрэмізму (дакумент)

Яшчэ ў сакавіку 2015 года Ашмянскай мытняй было затрымана каля 40 асобнікаў кнігі Агляд-хроніка «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе», выдадзенай Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.

Ператрус у пацярпелага. Навошта?

17.12.2015 Ператрус у пацярпелага. Навошта?

Раніцай 10 снежня быў затрыманы актывіст антыфашысцкага руху з Белазерску Барыс Сычык. Яго пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі, як у далейшым аказалася, дадому ў Белаазёрск рабіць ператрус.

Фрылансеру з Бярозаўкі вярнулі тэхніку

14.12.2015 Фрылансеру з Бярозаўкі вярнулі тэхніку

11 снежня 2015 года супрацоўнікі Следчага камітэта горада Ліды вярнулі бярозаўскаму фрылансеру Юрыю Дзяшуку ўсю тэхніку, забраную падчас ператрусу ў жніўні 2015 года.

Пракуратура абавязала міліцыю правесці паўторную праверку фактаў паклёпу на гродзенскага журналіста Андрэя Мялешку

11.12.2015 Пракуратура абавязала міліцыю правесці паўторную праверку фактаў паклёпу на гродзенскага журналіста Андрэя Мялешку

Андрэй Мялешка скардзіўся на размяшчэнне ў інтэрнэце на адным з прыватных, але ананімных сайтаў, матэрыялаў, якія абражалі гонар і годнасць журналіста і яго сям’і.

Адміністратар групы «УУС Магілёўскага аблвыканкама» заблакаваў магілёўца за размяшчэнне спасылкі на фільм «Турэмны эпізод у Беларусі»

09.12.2015 Адміністратар групы «УУС Магілёўскага аблвыканкама» заблакаваў магілёўца за размяшчэнне спасылкі на фільм «Турэмны эпізод у Беларусі»

6 снежня Аляксандр Хамратаў, карыстальнік сацыяльнай сеткі «Укантакце», пасля таго, як пакінуў свой каментар у групе «УУС Магілёўскага аблвыканкама», быў заблакіраваны адміністратарам гэтай групы.

У Магілёве міліцыя выбачылася перад актывістам за незаконнае затрыманне

03.12.2015 У Магілёве міліцыя выбачылася перад актывістам за незаконнае затрыманне

У якасці тлумачэння супрацоўнікі міліцыі паведаміў Мікіце, што затрымліваў, сыходзячы з напружанай сітуацыі, якая склалася ў свеце – узброены канфлікт на Данбасе, вайна ў Сірыі, тэракты ў Францыі.

У Светлагорску міліцыя, камунальшчыкі і ідэолаг спрабавалі перашкодзіць аднавіць крыж у памяць сталінскіх рэпрэсій

02.12.2015 У Светлагорску міліцыя, камунальшчыкі і ідэолаг спрабавалі перашкодзіць аднавіць крыж у памяць сталінскіх рэпрэсій

Акцыя па аднаўленню крыжа, усталяванага ў памяць сталінскіх рэпрэсій, прайшла 1 снежня ў Светлагорску з ініцыятывы грамадскіх актывістаў і пры пільнай увазе органаў.

Вінаватых у крадзяжы самаробных мемарыяльных крыжоў так і не знайшлі

30.11.2015 Вінаватых у крадзяжы самаробных мемарыяльных крыжоў так і не знайшлі

Аддзел міліцыі Віцебскага раёну паведаміў заяўніку, актывісту КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву, што крымінальную справу з нагоды знікнення крыжоў, усталяваных каля вёскі Хайсы, распачынаць не будуць.

Гомельская міліцыя вырашыла: калі мытнік лаецца матам -- гэта не правапарушэнне

26.11.2015 Гомельская міліцыя вырашыла: калі мытнік лаецца матам -- гэта не правапарушэнне

Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў адказ на свой зварот у аддзел унутраных спраў Гомельскага райвыканкама, накіраваны яшчэ ў верасні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства