Навіны на тэму: сілавыя структуры
08.02.2016 Следчы камітэт Івацэвіцкага раёна не цікавіцца абстаінамі збіцця Сяргея Дылюка супрацоўнікамі міліцыі
Жыхара Івацэвічаў Сяргея Дылюка, які, па яго сцверджаннях быў збіты супрацоўнікамі міліцыі, выпісалі з траўматалагічнага аддзялення Івацэвіцкай райбальніцы праз тыдзень. Калі мужчына прыйшоў дадому, на наступны дзень да яго прыехалі з міліцыі і забралі на допыт.
05.02.2016 Кухня TV: Як змагацца з міліцэйскім гвалтам. Парады праваабаронцаў
У чарговым выпуску "Кухня TV" праблему гвалту з боку супрацоўнікаў міліцыі абмяркоўваюць праваабаронцы ПЦ "Вясна" намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Павел Сапелка і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.
03.02.2016 Максім Шыцік і Павел Сяргей падалі касацыйныя скаргі ў Мінгарсуд
Затрыманыя і збітыя падчас суда па “справе графіцістаў” актывісты накіравалі касацыйныя скаргі на пастановы суда аб прыцягненні іх да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў.
01.02.2016 «Пытанне тыдня». Ці давяраеце вы міліцыі? (Відэа)
Карэспандэнты БелаПАН выйшлі на вуліцы Мінска, каб спытаць у мінакоў, ці давяраюць яны беларускай міліцыі? Каментуе ситуацыю намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
31.01.2016 Студэнт Кастусь Ахроменка распавёў, як яго зьбілі міліцыянты
Пасьля розгаласу вакол зьбіцьця журналіста TUT.by студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кастусь Ахроменка апавёў, як яго зьбіла міліцыя.
29.01.2016 Следства па справе Вячаслава Касінерава аб збіцці працягваецца
Следчая Мельнікава паведаміла, што справа аб збіцці не спыненая, і запрасіла актывіста да ўдзелу ў чарговых следчых мерапрыемствах 27 студзеня.
28.01.2016 Суд над спявачкай Жаннай Знакавай працягнецца 3 лютага
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 28 студзеня пачаў разгляд адміністратыўнай справы Жанны Бразоўскай, вядомай таксама як спявачка і аўтар песень Жанна Знакава.
28.01.2016 Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ асудзіла напад на Паўла Дабравольcкага
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч асудзіла збіццё карэспандэнта партала TUT.BY Паўла Дабравольскага супрацоўнікамі міліцыі ў Мінску і чарговы раз заклікала беларускія ўлады забяспечыць абарону журналістаў.
27.01.2016 Збіты міліцыяй жыхар Івацэвічаў падаў скаргі ў пракуратуру і Следчы камітэт (фота)
Білі прафесійна. Да ілба прыкладалі кнігу ў чырвонай вокладцы і білі па кнізе, клалі кнігу на галаву і таксама білі. Але доўга так вазіцца надакучыла, і сталі біць нагамі. Дылюк падпісаў усе паперы, не чытаючы, бо баяўся, што заб’юць.
27.01.2016 Збіццё Паўла Дабравольскага: ГА “БАЖ” патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу
Заяву з патрабаваннем высветліць і прыцягнуць да адказнасці асобаў, што збівалі журналіста, накіравалі ў Следчы камітэт.
21.01.2016 Маці вязьня, які спрабаваў зрабіць суіцыд, зноў не пусьцілі адведаць сына
Сьвятлану Пратасеню зноў не пусьцілі ў шпіталь да сына, які ляжыць у коме пасьля спробы суіцыду ў Жодзінскай турме
20.01.2016 Заўзятар: “На мяне спрабуюць павесіць разбітае ў тралейбусе шкло”
Да праваабаронцаў “Вясны” звярнуўся малады жыхар сталіцы, які распавёў, якім чынам следчыя спрабуюць “распісаць” ягоную ролю ў фанацкай бойцы з пашкоджаннем тралейбуса ў Менску.
19.01.2016 Віцебскі аддзел СК аб катаваннях: «Імітаваў прыёмы барацьбы і падаў на падлогу»
Cтудэнту Паўлу Раслякову, які пры вусным апытанні па факце крадзяжу маёмасці быў збіты аператыўнымі супрацоўнікамі РАУС г. Віцебска, адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справе.
12.01.2016 Вячаслаў Касінераў: “Было відавочна, што следчая працавала па загаду”
Адзін з фігурантаў па “справе графітыстаў” Вячаслаў Касінераў, якому падчас затрымання супрацоўнікі САХР зламалі сківіцу, працягвае дамагацца прыцягнення да адказнасці віноўных.
01.01.2016 Баранавіцкага прадпрымальніка Міколу Чарнавуса папярэдзілі аб адказнасці за правядзенне несанкцыянаванае мерапрыемства
Напярэдадні Новага года яму прыйшла пісьмовая адмова на заяўку аб правядзенні масавага мерапрыемстве 4 студзеня на гарадской плошчы з меркаванай колькасцю ўдзельнікаў -- 1 500 прадпрымальнікаў. Мэта акцыі -- сказаць сваё “НЕ” указу Аляксандра Лукашэнкі № 222.










