Навіны на тэму: сілавыя структуры
14.04.2016 Мікалай Аўтуховіч: Не выключаю правакацыю
Прадпрымальнік і былы палітзняволены з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч не выключае, што ўлады рыхтуюць супраць яго новую правакацыю, а магчыма, і пачатак чарговай крымінальнай справы.
13.04.2016 У Светлагорску міліцыя з ужываннем фізічнай сілы затрымала журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага (фота)
У Светлагорску 13 красавіка прыкладна ў 14.00 быў затрыманы міліцыяй з ужываннем фізічнай сілы гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі. Пра гэта паведаміла відавочца падзеяў, жыхарка Светлагорску Алена Маслюкова.
07.04.2016 Сілавікі расшукваюць Вячаслава Касінерава
На кватэру да фігуранта справы “графіцістаў” Вячаслава Касінерава літаральна ў гэтыя хвіліны спрабуюць патрапіць прадстаўнікі сілавых структураў. Пра мэту пільнай увагі да яго яны не кажуць.
04.04.2016 Леанід Кулакоў не збіраецца мірыцца з арыштам свайго аўтамабіля-таксі
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў абскардзіў дзеянні аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска аб накладанні арышту на ягоны аўтамабіль.
01.04.2016 Мікалай Аўтуховіч: Я і не ведаў, што стаю на прафілактычным уліку
“Учора нечакана атрымаў павестку з аддзела правапарадку. Выклікалі нават мінуючы майго ўчастковага. Магчыма, гэта звязана з тым, каб я не паехаў 31 сакавіка ў Гродна ў суд над прадпрымальнікам Сяргеем Ламекам”, – распавёў Мікалай Аўтуховіч.
01.04.2016 Супрацоўнкі КДБ дапыталі актывіста “Маладой Беларусі” Аляксандра Галаваня
У другой палове дня 31 сакавіка ў Віцебску супрацоўнікі сілавых структур затрымалі рэгіянальнага каардынатара “Маладой Беларусі” Аляксандра Галаваня.
31.03.2016 Ператрус у Марыны Лобавай
31 сакавіка раніцай супрацоўнікі ГУБАЗ УУС Мінгарвыканкама правялі ператрус у маці былога палітвязня Эдуарда Лобава – Марыны Лобавай. Ёй прад’явілі пастанову на вытворчасць ператрусу ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць яе сына.
30.03.2016 Мікалай Статкевіч: Судовыя выканаўцы пагражалі зрабіць невыязным, адключыць мабільны і пазбавіць правоў кіроўцы
29 сакавіка былы палітвязень і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевічбыў выкліканы ў Ленінскі РУУС Мінска. Там яго чакалі не толькі супрацоўнікі райаадзела міліцыі, але і судовыя выканаўцы.
25.03.2016 У Дзень Волі віцябляне ўскладалі кветкі пад наглядам міліцыі (фота)
Каля дзясятка дэмакратычных актывістаў ішлі па горадзе, а за імі, нацягнуўшы капюшоны да вачэй, рушылі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Дзяўчына-супрацоўніца здымала ўсё гэта на відэакамеру, схаваўшыся за шклянымі дзвярыма.
24.03.2016 Пракуратура Крычаўскага раёна ў трэці раз адпраўляе матэрыял аб адмове ў узбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах участковага на дадатковую праверку
Пастанова аб адмове ў узбуджэнні крымінальнай справы была адменена пасля чарговага звароту Мікалая Федарэнкі, які абвінавачвае ўчастковага ў службовай падробцы.
24.03.2016 Следчыя не змаглі ўстанавіць асоб, якія пры затрыманні зламалі сківіцу “графіцісту” Касінераву
Следчая А. Мельнікава паведаміла: “Крымінальная справа прыпыненая 14 сакавіка ў сувязі з неўстанаўленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага”.
23.03.2016 У Віцебску ў міліцыі збілі хлопца, і за гэта ніхто не адкажа?
Віцебскі гарадзкі аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь адмовіў студэнту Паўлу Раслякову ў распачацці крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёну па факце збіцця.
21.03.2016 МУС: «Публічнае ўпамінанне нацыянальнай прыналежнасці злачынцаў не накіравана на распальванне варожасці»
Міністэрства ўнутраных спраў у асобе начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Канстанціна Шалькевіча дало адказ на заяву гомельскіх праваабаронцаў Марыі Клімовіч і Алеся Яўсеенкі.
15.03.2016 Міліцыя з Акцябрскага “не змагла ўстанавіць”, хто ў інтэрнэце ганьбіць актывістаў
Грамадскі актывіст з Акцябрскага Андрэй Павук напісаў заяву ў мясцовую міліцыю з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці асоб, якія абражаюць людзей, распальваюць варожасць па палітычнай прыкмеце, заклікаюць да гвалтоўных дзеянняў.
13.03.2016 Баранавічы: прадпрымальніку Мікалаю Чарнавусу зноў уручылі позву на час акцыі прадпрымальнікаў
Гэта ўжо трэці раз, калі перад акцыямі прадпрымальнікаў у Мінску Мікалая Чарнавуса выклікаюць у міліцыю ў якасці сведкі па невядома якой справе. Але менавіта ў такі час, каб ён не паспеў даехаць.










