Навіны на тэму: сілавыя структуры
17.06.2016 Гомельскі актывіст АГП правёў больш за тры гадзіны ў пастарунку з-за майкі «За Беларусь без Лукашэнкі»
На яго склалі пратакол адміністрацыйнага затрымання, у якім запісана, што прычынай затрымання было ўстанаўленне асобы. Але хто і на якіх падставах затрымаў - не сказана. Уладзіміра Няпомняшчых адпусцілі з пастарунку пасля таго, як Лукашэнка з'ехаў з Гомеля.
08.06.2016 Праваабаронцы патрабуюць спыніць неабгрунтаваны пераслед Андрэя Бандарэнкі з боку прадстаўнікоў Дэпартамента выканання пакаранняў
Праваабаронцы “Вясны” звярнуліся да міністра ўнутраных спраў Беларусі ў сувязі з жорсткім абыходжаннем са зняволеным былым кіраўніком Культурна-асветніцкай установы «Платформа іннавэйшн» Андрэем Бандарэнкам.
02.06.2016 Актывістку БХД Наталлю Бордак выклікалі ў міліцыю па тэлефоне
Актывістку аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Наталлю Бордак з Нясвіжу выклікалі ў міліцыю па тэлефоне. Прадставіліся як маёр Васілевіч з адзела крымінальнага вышука мясцовай міліцыі.
01.06.2016 Праваабаронцу Валадара Цурпанава выпусцілі з-пад варты
Да гэтага яго месцазнаходжанне было невядома больш за суткі.
30.05.2016 Міліцыя зафіксавала ў Мінску парушэнне ПДР групай раварыстаў
Міліцыя зафіксавала ў Мінску парушэнне Правілаў дарожнага руху групай раварыстаў. Іх не затрымлівалі. Раварыстаў здымалі на відэакамеру, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
25.05.2016 Ці змогуць следчыя знайсці вінаватых у збіцці Вячаслава Касінерава?
Адноўленае папярэдняе следства па крымінальнай справе, узбуджанай па факце збіцця фігуранта ”справы графіцістаў” Вячаслава Касінерава.
24.05.2016 Слонімскай ДАІ дазволена не працаваць у працоўны час?
Актывіст са Слоніма Андрэй Сакалоўскі расказаў ПЦ "Вясна", як працуюць мясцовыя супрацоўнікі РАУС і ДАІ.
18.05.2016 Фільмаваць дзеяньні міліцыянтаў? Сьледчы камітэт — супраць, праваабаронца — за
Закон не забараняе здымаць на відэа дзеяньні міліцыянтаў на вуліцах і дзяліцца зьнятым відэа. Нават калі аўтар відэа ня ўпэўнены, ці затрымлівалі злачынцу, ці зьбівалі нявіннага.
13.05.2016 Начная аблава на ўдзельнікаў пікету ў абарону жывёл
На актывістаў руху "Экалагічны Пошуг" і "Кошт жыцця", якія бралі ўдзел у пікеце ў абарону жывёл каля Дзяржцырку 17 красавіка, ўчынілі сапраўднае паляванне прадстаўнікі сілавых структур.
04.05.2016 Генпракуратура прыняла да разгляду крымінальную справу па факце смерці Ігара Пцічкіна ў СІЗА
У жыхаркі Мінска Жанны Пцічкінай з’явіўся шанец аднавіць справядлівасць: крымінальную справу па факце смерці яе сына ў СІЗА перадалі з СК у Генеральную пракуратуру.
26.04.2016 Справа аб спробе пранікнення ў кватэру магілёўскага журналіста: суд абавязаў міліцыю разабрацца
Юрыст Алена Барысава амаль паўгады спрабуе прыцягнуць да адказнасці адказную асобу магілёўскай камунальнай арганізацыі “Камунальнік МК”.
20.04.2016 Брэст: суд прызнаў дзве кнігі Зянона Пазняка экстрэмісцкай літаратурай
20 красавіка суддзя Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Гаргадзе задаволіла заяву Брэсцкай мытні і прызнала кнігі “Добрая фатаграфія” і “Абарона Курапатаў. Народны мемарыял” экстрэмісцкай літаратурай.
20.04.2016 Налёты сілавікоў на актывістаў працягваюцца
Услед за начным нападам і затрыманнем з прымяненнем фізічнай сілы палітыка Вячаслава Сіўчыка, супрацоўнікі міліцыі звярнулі ўвагу і на іншых актывістаў.
19.04.2016 Канец “лібералізацыі”? Вячаслава Сіўчыка затрымалі ўначы і моцна збілі
19 красавіка каля 3 гадзін ночы ў пад’ездзе дома супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста апазіцыі і лідара руху салідарнасці „Разам” Вячаслава Сіўчыка. Па словах маці, яго доўга каравулілі, а як затрымалі – пачалі моцна збіваць.
14.04.2016 Магілёўскае УКДБ 5 гадоў “хавае” доказы па справе «Плошчы-2010»?
Спецслужбы перадалі «доказы» – відэакамеру і касету – у Следчы камітэт праз пяць гадоў пасля таго, як забралі падчас ператрусу. Менавіта тады, калі гаспадар вырашыў вярнуць забраную тэхніку сабе.










