Навіны на тэму: сілавыя структуры
19.08.2016 У Бабруйску міліцыянты вывалаклі актывіста БХД з дома і павезлі ў Жлобін
Актывіст БХД з Бабруйску Аляксандр Дзяткоў заяўляе, што 17 жніўня ў дзверы кватэры, у якой ён жыве, прыйшлі двое ў цывільным і запатрабавалі, каб ён праехаў з імі. Адзін з іх прад'явіў пасведчанне на імя міліцыянта Канстанціна Дыбы.
11.08.2016 Ахвяра міліцэйскага самавольства: «Я такіх здзекаў трываць не маю намеру!»
4 жніўня каля 8 раніцы ў кватэру ўрача-педыятра Дзмітрыя Серады і яго сям'і пачалі ламіцца невядомыя ў масках: без званкоў і тлумачэнняў сталі выбіваць уваходныя дзверы, а таксама спусціліся з даху і разбілі шкло балконнай дзверы на кухні.
05.08.2016 Супрацоўнікі міліцыі парушылі парадак затрымання, але вінаватай засталася Марыя Рымар
У судзе Кастрычніцкага раёна Менска 4 жніўня завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы расійскай праваабаронцы Марыі Рымар, якую вінавацяць у непадпарадкаванні службовай асобе (арт 23.4 КаАП).
04.08.2016 Следчыя не знайшлі прыкмет сэксуальнага гвалту ў дачыненні да хворага падлетка ў СІЗА. Ці не хацелі?
Вынікі праведзенай праверкі насцярожваюць праваабаронцаў яе яўнай павярхоўнасцю. Чаму, напрыклад, засталіся па-за ўвагай паказанні шматлікіх работнікаў СІЗА, апытаных у ходзе праверкі, якія патлумачылі, што Віталь сапраўды звяртаўся да іх па дапамогу з нагоды супрацьпраўных дзеянняў трэціх асобаў.
13.07.2016 Баранавічы: старшыню мясцовага ТБМ Мікалая Падгайскага апыталі ў міліцыі адносна ўскладання кветак да помніка Яну Чачоту
Старшыня Баранавіцкага аддзялення ТБМ Мікалай Падгайскі быў выкліканы размову да намесніка начальніка райаддзела міліцыі Льва Лопуха. Супрацоўнік міліцыі апытаў Падгайскага, што і як адбывалася 9 ліпеня ў Новай Мышы і Русіно падчас ускладання кветак да помніка Яну Чачоту і фэсту.
11.07.2016 Крымінальная справа аб збіцці Вячаслава Касінерава прыпыненая ў чарговы раз
“У сувязі з неўстанаўленнем асобы, якая падлягае прыцягненню да крымінальнай адказнасці, справа па прыкметам складу злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 149 КК РБ прыпыняецца.
11.07.2016 Міліцыянты не змаглі раскрыць крадзеж, які адбыўся на тэрыторыі Цэнтральнага РУУС
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў атрымаў адказ па факце крадзяжу ў яго маёмасці 20 чэрвеня на тэрыторыі Цэнтральнага РУУС горада Мінска.
05.07.2016 У чарговы раз панк-фестываль разагнаны амапаўцамі
У сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя пра разгон супрацоўнікамі міліцыі музычнага DIY панк-фестывалю. Здарэнне адбылося ў лясным масіве каля Бярозы ў суботу, 2 ліпеня.
04.07.2016 Алесю Міхалевічу не дазваляюць пазнаёміцца з матываванай пастановай аб прыпыненні крымінальнай справы
Што датычыцца крымінальнай справы, якая прыпынена, але пакуль не зачынена, то, па словах Міхалевіча, яму адмаўляюцца прадаставіць матываваную пастанову аб прыпыненні крымінальнай справы.
28.06.2016 На Кастуся Жукоўскага, якога збілі міліцыянеры ў Лоеве, яшчэ і склалі два пратаколы
Па словах фрылансера, яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве (артыкул 17.1 КаАП) і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (артыкул 23.4 КаАП).
24.06.2016 Бабруйск: журналістку настойліва выклікаюць у міліцыю
Александрына Глаголева-Васьковіч кажа, што ў міліцыі з ёй хацелі паразмаўляць на тэму сакавіцкага пікету ў Слоніме, дзе яна прысутнічала па рэдакцыйным заданні. Журналістку і яе мужа, былога палітвязня Яўгена Васьковіча, абвінавацілі ва ўдзеле ў пікеце.
22.06.2016 Затрыманыя ў Лоеве гомельскія журналісты-фрылансеры падалі заявы ў Следчы камітэт
Журналісты патрабуюць прыцягнуць да адказнасці міліцыянтаў, якія затрымлівалі іх і збівалі. Таксама абодва журналіста здымаюць пабоі, каб прывесці доказы супрацьпраўных дзеянняў лоеўскіх міліцыянтаў.
22.06.2016 Валер Бычкоўскі: “Затрымалі, склалі пратакол, скралі шэўроны”
Вяртаючыся са спаборніцтваў клуба “Ваяр” у нядзелю, Валер Бычкоўскі нават не падазраваў, што наперадзе яго чакаюць сапраўдныя выпрабаванні. І не на паласе перашкодаў, а на станцыі мінскага метро.
21.06.2016 У Лоеве затрыманы журналісты-фрылансеры Кастусь Жукоўскі і Аляксей Атрошчанка
Па словах Кастуся Жукоўскага, яны па просьбе мясцовых жыхароў прыехалі ў райцэнтр, каб зняць відэа пра праблемы мясцовага заводу па вытворчасці цэглы, адкрытага з помпай у 2005 годзе з удзелам кіраўніка дзяржавы, а зараз церпячага складанае эканамічнае становішча.
21.06.2016 Баранавіцкая міліцыя высвятляе, хто правёў пікет у гарадскім парку
20 чэрвеня Мікалаю Чарнавусу патэлефанаваў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадка Сяргей Паўленя і спытаў, ці сапраўды Чарнавус правёў пікет, ці адпавядае размешчаная на “Радыё Рацыя” інфармацыя сапраўднасці.










