Навіны на тэму: сілавыя структуры
31.10.2016 Дзмітрый Серада абскарджвае адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы
Урач-педыятр з Мінска Дзмітрый Серада з дапамогай праваабаронцаў "Вясны" накіраваў скаргу начальніку ўпраўлення Следчага камітэта на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Гэта наступны крок у спробе прыцягнення да крымінальнай адказнасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія 4 жніўня 2016 года ўварваліся ў кватэру Дзмітрыя і яго сям'і, збівалі затрыманага дома і пры дастаўленне яго ў РУУС.
26.10.2016 КДБ пагражае актывісту Руху «За Свабоду» адлічэннем з каледжу
Адлічэннем з каледжу ў выпадку працягу актыўнага ўдзелу ў Руху «За Свабоду» пагражаў сябру арганізацыі Вадзіму Бабіну супрацоўнік КДБ.
21.10.2016 СК не ўгледзеў злачынства ў збіцці Дзмітрыя Серады супрацоўнікамі міліцыі
Упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія ўчынілі гвалтоўнае затрыманне ў кватэры ўрача-педыятара Дзмітрыя Серады ў жніўні гэтага года.
19.10.2016 СК узбудзіў крымінальную справу па факце смерці ў Жодзінскай турме Алега Багданава
Амаль восем месяцаў спатрэбілася жыхарцы Мінска Марыне Багданавай, каб дамагчыся ўзбуджэння крымінальнай справы па факце смерці яе сына Алега ў Жодзінскай турме №8. Раніцай 29 студзеня 2016 года, знаходзячыся ў ізалятары турэмнай бальніцы, Алег Багданаў памёр ад вострай сардэчнай недастатковасці.
18.10.2016 У Гомелі адбудзецца суд над міліцыянтамі-лжэсведкамі. Кошт пытання - тры капейкі
Суддзя суда Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Домненка распачала грамадзянскую справу па зыску актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзіміра Няпомняшчых аб спагнанні з лжэсведак па 1 капейцы.
13.10.2016 За што міліцыянты не любяць Зміцера Паліенку?
Самае “кранальнае” прэвентыўнае затрыманне Зміцера Паліенкі адбылося напярэдадні Дня волі 22 сакавіка 2014 года. Захаваўся аудыёзапіс гэта падзеі, на якім добра чуваць, як супрацоўнік міліцыі ўпрошвае актывіста адчыніць дзверы кватэры: «Дима, пожалей меня, открой двери».
12.09.2016 Сілавікі сочаць за сацыяльным актывістам Вадзімам Жаромскім
Супрацоўнікі сілавых структур у цывильным у Фрунзенскім раёне Мінска другі дзень запар вядуць назіранне за сацыяльным актывістам Вадзімам Жаромскім.
11.09.2016 Афіцэры міліцыі ў Гомелі пацярпелі за гістарычны сцяг
Участковыя інспектары міліцыі Чыгуначнага раёна Гомеля лейтэнант Віктар Старавойтаў і ст. лэйтэнант Генадзь Кулажанка па выніках службовай дзейнасці пазбаўлены прэміі за жнівень цалкам.
09.09.2016 Актывістаў выклікаюць на допыты сведкамі, а пытаюць пра іх палітычныя погляды
Некалькі актывістаў анархічнага руху выклікалі на допыты ў якасці сведкаў па крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 339 КК за закідванне фарбай будынку Белтэлерадыёкампаніі і білбордаў з выявамі супрацоўнікаў міліцыі.
05.09.2016 Міліцыя збівала людзей на фестывалі Lidbeer
3 верасня на фестывалі Lidbeer ў Лідзе блогер Антон Матолька стаў сведкам таго, як супрацоўнікі АМАПа збівалі маладых людзей пасля затрымання.
05.09.2016 ГУУС праводзіць праверкі па фактах “несанкцыянаваных” пікетаў
На сайце ГУУС Мінгарвыканкама размешчаныя інфармацыйныя зацемкі пра праверкі, што праводзяцца па фактах нібыта несанкцыянаваных пікетаў.
31.08.2016 Актывістаў “рыхтуюць” да выбараў пры дапамозе прафілактычных гутарак
Вячаславу Касінераву, актывісту незарэгістраванай арганізацыі “Пошуг», вечарам 30 жніўня на хатні тэлефон патэлефанаваў участковы інспектар. Паколькі актывіста дома ў гэты час не было, ён паведаміў сваякам, што міліцыі неабходна прыняць прэвентыўныя меры да Вячаслава.
30.08.2016 Затрыманаму зламалі тры рэбры ў пастарунку, а следчы адмовіўся ўзбуджаць крымінальную справу
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся грамадзянін З.І., які стаў чарговай ахвярай міліцэйскага свавольства.
23.08.2016 Аляксандр Дзяткоў напісаў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі
Актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксандр Дзяткоў разам з каардынатарам БХД Таісіяй Кабанчук і прадстаўніком АГП Алегам Жалновым 22 жніўня наведалі пракуратуру Бабруйску, дзе напісалі скаргу на дзеянні міліцыянтаў.
19.08.2016 Судовыя “выкрутасы” ў справе “ваяра” Валерыя Бычкоўскага
Недарэчныя і няўдалыя спробы супрацоўнікаў міліцыі апраўдаць грубае затрыманне Валерыя Бычкоўскага ў метро на станцыі “Усход” будуць паўторна абскарджаныя ў Мінскім гарадскім судзе.










