Навіны на тэму: сілавыя структуры
02.03.2018 Пракуратура Мінска адправіла справу па збіццю юрыста "Вясны" на дадатковую праверку
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Аляксей Лойка атрымаў адказ на сваю скаргу з Пракуратуры горада Мінска, якая адмяніла пастанову Першамайскага раённага Следчага камітэта аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яго збіцця 25 сакавіка 2017 года.
01.03.2018 Міліцыя вярнула актывісту частку канфіскаваных рэчаў на наступны дзень
Сацыяльнаму актывісту Аляксандру Пуставітаву вярнулі некаторыя з канфіскаваных падчас вобшуку рэчаў: літаратуру, фотаапарат. Ноутбук, тэлефон, калекцыйны нож і жорскія дыскі з камп'ютараў бацькоў пакуль пакінулі ў міліцыі.
26.02.2018 У чарговы раз аператыўнікі шукаюць зброю, а канфіскуюць камп'ютары і старыя газеты
Каля 8 раніцы 26 лютага ў кватэры сацыяльнага актывіста Аляксандра Пуставітава прайшоў агляд па пастанове РУУС і з санкцыі пракурора Маскоўскага раёна г. Мінска.
26.02.2018 #БезПраваНаРасправу: «Быў шчаўчок, мне падалося, што ён зняў пісталет з засцерагальніка, я адчуў - да спіны дакранулася дула»
Жыхара Століна 23 лютага супрацоўнікі міліцыі вывезлі ў лес і пагражалі пісталетам.
22.02.2018 Блогераў Пятрухіна і Кабанава выклікаюць у міліцыю
Берасцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава выклікаюць у міліцыю. Як паведаміў бярозаўскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў, 20 лютага ў Бярозе ўчастковы інспектар міліцыі ўручыў яму позву з загадам з’явіцца 23 лютага ў 10.00 у Пінскі гарадскі аддзел унутраных спраў.
20.02.2018 Выламалі дзверы і правялі ператрус у журналіста
Паводле сайта Belsat.eu, міліцыянты выламалі дзверы ў кватэры рагачоўскага журналіста Дзяніса Дашкевіча.
14.02.2018 Пракуратура прапануе Дзмітрыю Серадзе звяртацца ў суд
Дзмітрый Серада атрымаў з Пракуратуры горада Мінска адказ на сваю чарговую скаргу аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за збіццё супрацоўнікамі міліцыі пры затрыманні ў сваёй кватэры і ў спецтранспарце пры дастаўленні ў РУУС.
09.02.2018 Хваля ператрусаў пракацілася па Магілёве
8 лютага супрацоўнікі ГУБАЗ прыйшлі з ператрусам як мінімум у дзве кватэры ў Магілёве, дзе жывуць бацькі актывістаў.
08.02.2018 Жыхар Рагачова: за адсутнасьць флікера пабілі і зламалі рэбры, а цяпер аштрафавалі
40-гадовы жыхар Рагачова Віктар Арцюх паскардзіўся ў пракуратуру і Сьледчы камітэт на пабоі ад міліцыянтаў, атрыманыя ім пры затрыманьні за тое, што ён быў бяз флікера ў цёмны час сутак, піша Радыё "Свабода".
05.02.2018 Баранавічы: КДБ выклікае актывістаў на размовы
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, баранавіцкімі валанцёрамі культурна-асветніцкай установы “Крытычнае мысленне” сталі цікавіцца супрацоўнікі КДБ.
02.02.2018 #БезПраваНаРасправу: “Мяне цягнулі ў карцэр, я думаў, што проста памру там”
У Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуўся мінскі мастак-ілюстратар Аляксей Жалібо, які распавёў пра здзекі з боку супрацоўнікаў міліцыі з РУУС Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
02.02.2018 Як спыніць траўлю з боку судовых выканаўцаў?
Пасля публікацыі на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна” матэрыяла “Кругі пекла: пасля судоў і штрафаў актывістаў “прэсуюць” судовыя выканаўцы” з’яўляюцца новыя доказы непрафесійнай і не зусім адэкватнай дзейнасці службы прымусовага выканання пры гарадскім ўпраўленні юстыцыі.
22.01.2018 Правакатар і міліцыя сарвалі перадвыбарчы пікет у Мінску
Кандыдат у дэпутаты па Курасоўшчынскай выбарчай акрузе ў Менску, сябра ствараемай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Пётр Папраўка прадставіў прэсавай службе БХД відэадоказ таго, як міліцыянты разам з правакатарам зрываюць яго законны перадвыбарчы пікет 20 студзеня.
11.01.2018 Пракуратура зноў указала СК на няпоўнасць праверкі па факце збіцця Сяргея Ткачэнка міліцыяй
Пракуратура Дзяржынскага раёна ў другі раз адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія нанеслі не менш за 26 цялесных пашкоджанняў пры затрыманні Сяргея Ткачэнка.
10.01.2018 Міліцыя збіла бацьку на вачах дзяцей
Як паведамляе Белсат, Аляксея Шасцерыка з Хойнікаў супрацоўнікі міліцыі збілі на вачах яго дзяцей і затрымалі за тое, што ён заступіўся за незнаёмага мужчыну.










