Навіны на тэму: сілавыя структуры
14.06.2018 У дырэктара БелаПАН Алеся Ліпая адбыўся ператрус. Яго дапыталі ў ДФР, пасля чаго адпусцілі
У адносінах Алеся Ліпая ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 243 КК РБ, па факце ўхілення ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Раніцай 14 чэрвеня на яго кватэры праходзіў ператрус.
12.06.2018 Актывістка Наталля Стрэльчанка мае намер ісці да канца
Пры дапамозе праваабаронцаў ПЦ "Вясна" актывістка рыхтуе заяву ў камісію па правах чалавека ААН.
31.05.2018 Савецкае РУУС выказала падзяку назіральнікам #ControlBy!
Валанцёрка ПЦ "Вясна" Наста Лойка атрымала адказ з УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска ад 25 траўня.
25.05.2018 Прайшло два месяцы з моманту затрымання незалежных назіральнікаў. Што маем?
Пракуратура Савецкага раёна не выявіла парушэнняў заканадаўства пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу ў дачыненні да валанцёраў, затрыманых 25 сакавіка.
24.05.2018 ЛГБТ-актывістка: "Я ўключылася, бо адчула несправядлівасць"
Сузаснавальніца праекта MAKEOUT.BY Віка Біран сфатаграфавалася з плакатам “Самі вы падробка” на фоне Дому Ураду, будынкаў МУС і КДБ.
21.05.2018 Неабыякавыя стварылі петыцыю ў адказ на гамафобны артыкул МУС
На сайце “Зручны горад” з’явілася петыцыя “За сапраўдную міліцыю – для ўсіх” супраць гамафобнага артыкула, размешчанага 20 траўня на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі “Мы - за сапраўднае!”.
16.05.2018 У аршанскага змагара за “Па 500” правялі ператрус
Ва ўдзельніка адзіночнага пікету, які прайшоў у Оршы каля помніка Леніну 14 траўня, на другі дзень супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус.
14.05.2018 Ператрус у кватэры берасцейскага блогера
У Берасці ў блогера Сяргея Пятрухіна супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ўсю аргтэхніку: ноўтбук, планшэт і смартфон.
02.05.2018 Пракуратура і СК не хочуць разбірацца з адвольным затрыманнем назіральнікаў. Таццяну Мастыкіну выклікаюць у суд
Назіральнікі накіравалі калектыўныя скаргі ў Пракуратуру Савецкага раёна г. Мінска і Упраўленне Следчага камітэта па г. Мінску па факце незаконнага затрымання 25 сакавіка перад назіраннем “Дня Волі” у Мінску і ўтрымання ў РУУС Савецкага раёна. Днямі яны атрымалі адказы на іх.
14.04.2018 Назіральніцу Таццяну Мастыкіну апыталі ў Следчым камітэце
13 красавіка назіральніцу Таццяну Мастыкіну на апытанне выклікаў следчы Упраўлення Следчага камітэта па Савецкім раёне г. Мінска Вадзім Калеснік па факце яе незаконнага дактыласкапавання і фатаграфавання з прымяненне супрацоўнікамі міліцыі грубай фізічнай сілы.
11.04.2018 МУС не бачыць парушэнняў у дзеяннях свайго супрацоўніка, які пагражаў актывістцы і яе родным
На працягу студзеня і лютага супрацоўнік ГУБАЗіК МУС неаднаразова пагражаў актывістцы анархісцкага руху Юліі праблемамі на вучобе і звальненнем бацькоў, але МУС лічыць, што ён дзейнічаў у межах закона.
28.03.2018 Пасля штрафу зноў павестка: КДБ вельмі хоча паразмаўляць з Іллём Сянько
Актывісту з Баранавіч Ілле Сянько 28 сакавіка супрацоўнік КДБ Мікалай Безік зноў уручыў павестку пад подпіс.
22.03.2018 Праверку па справе збітай АМАПАм акторкі зацягваюць. Вінаватыя могуць сысці ад адказнасці
У СМІ падчас навагодніх святаў выклікала шырокі грамадскі рэзананс гісторыя аб збіцці супрацоўнікам АМАПу акторкі на масавых гуляннях у Мінску. Але міліцэйскае бясчынства на гэтым не скончылася.
13.03.2018 Збіты міліцыянтамі пенсіянер два з паловай гады дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы. Пакуль безвынікова
65-гадовы жыхар Мінска Мікалай Радзівілаў дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы супраць міліцыянтаў Талачынскага РАУС, якія яго моцна збілі два з паловай гады таму.
06.03.2018 Блогер Павел Спірын быў выкліканы ў РУУС у якасці заяўніка
5 сакавіка аўтар нашумелага відэароліка «Айчым», блогер Павел Спірын зьявіўся ў РУУС Ленінскага раёна г. Мінска для дачы тлумачэнняў. Як аказалася, яго выклікалі туды ў якасці заяўніка, бо раней ён сам адаслаў у розныя дзяржаўныя органы і структуры свой відэаролік.










