Навіны на тэму: сілавыя структуры
10.08.2018 "Справа БелТА". Факты, спісы, заявы
Беларуская асацыяцыя журналістаў сабрала ўсю важную інфармацыю па "справе БелТА".
10.08.2018 "Маўчаць, я сказаў!", Ці што такое "падпіска аб неразгалошванні"?
Следчыя СК актыўна выклікаюць людзей на допыты па розных крымінальных справах, пры гэтым часта бяруць з іх падпіску пра неразгалошванне дадзеных папярэдняга следства.
08.08.2018 Вобшукі і затрыманні незалежных журналістаў па “справе БелТА” працягваюцца
8 жніўня працягваюцца затрыманні незалежных журналістаў розных СМІ па падазрэнні ў “несанкцыянаваным доступе” да платнай падпіскі БелТА. Праводзяцца вобшукі, канфіскуецца камп'ютарная тэхніка і носьбіты інфармацыі.
08.08.2018 СК праводзіць ператрус у Паўлюка Быкоўскага
Да вядомага журналіста і медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага ранакам 8 жніўня прыйшлі следчыя з санкцыяй на ператрус.
08.08.2018 Алесь Бяляцкі: На першыя ролі выходзяць сілавікі
Госьць «Інтэрвію тыдня» — старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі. Ён нагадвае, што беларускія ўлады заўсёды змагаліся зь незалежнымі СМІ, заяўляе, што калі набліжаюцца выбарчыя кампаніі, улады забываюць пра лібэралізацыю і на першае месца выходзяць спэцслужбы
07.08.2018 Следчыя праводзяць ператрус у кампаніях Tut.by і БелаПАН. Шасцёра журналістаў затрыманыя на трое сутак
Як паведаміў Свабодзе заснавальнік інтэрнэт-парталу Tut.by Юры Зісер, з 7 раніцы доступ у офіс кампаніі закрыты, сьледчыя праводзяць ператрус.
06.08.2018 Да Міколы Дзядка прыйшла міліцыя з аглядам
У кватэры, дзе зарэгістраваны былы палітвязень Мікола Дзядок, праваахоўнікі зладзілі агляд. Гэта адбылося 3 жніўня каля 21.00.
27.07.2018 Шэраг аглядаў прайшоў у актывістаў, затрыманых пад Крупкамі
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, да некалькіх чалавек з ліку затрыманых САХРам 30 чэрвеня ў лесе каля Крупак прыходілі супрацоўнікі міліцыі з аглядамі.
22.07.2018 Гомельскі журналіст пасля візіту ў ДАІ апынуўся ў судзе і бальніцы
Кастусь Жукоўскі прыйшоў ва ўпраўленне ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, каб забраць сваё вадзіцельскае пасведчанне. Аднак у выніку на яго выклікалі міліцыю, склалі пратакол, даставілі ў суд, а адтуль - у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.
18.07.2018 ГУБАЗіК не прымаў удзелу ў налёце на анархістаў пад Крупкамі?
Гэтак сцвярджаецца ў адказе Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй на скаргу былога палітвязня Мікалая Дзядка, якога 30 чэрвеня разам з іншымі актывістамі пратрымалі на каленях пад дажджом на працягу пяці гадзінаў у лесе пад Крупкамі.
18.07.2018 Рэха Дня волі: крыміналкі не будзе, VIN-код у парадку, вінаватых у затрыманні праваабаронцы няма
Па выніках праверкі па факце сапраўднасці ідэнтыфікацыйнага (VIN-код) нумару аўтамабіля, якім кіраваў праваабаронца Алег Мацкевіч ў дзень затрымання 25 сакавіка 2018 года, прынята рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы з прычыны адсутнасці грамадска небяспечнага дзеяння і складу злачынства.
01.07.2018 Спецназ разагнаў анархісцкую сустрэчу пад Крупкамі
Як паведамляюць naviny.by, актывісты пяць гадзін прастаялі на каленях і з рукамі за галавой.
30.06.2018 Наведнікі мінскага клубу, дзе праходзяць закрытыя ЛГБТ-вечарыны, паведамляюць пра начны налёт АМАП
Па словах наведніцы клюбу, людзі ў масках АМАП і людзі ў штацкім уварваліся ў клюб прыкладна ў 00.40 30 чэрвеня.
29.06.2018 Абарона Курапат: міліцыя затрымлівае актыўных удзельнікаў пікетавання
У прыватны дом актывісткі абаронаў Курапат і рэжысёра Вольгі Нікалайчык ад самай раніцы спрабуюць патрапіць супрацоўнікі міліцыі. Па дарозе ў Курапаты ДАІ спыніла аўтамабіль у якім перавозілі крыжы ў Курапаты. Затрыманы Зміцер Дашкевіч.
28.06.2018 Фотафакт: Каля статуі гарадавога насупраць МУС зьявілася ЛГБТ-клюмба
Тэатральная лябараторыя Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры правяла ў цэнтры Менску насупраць будынку МУС акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці, паведамляе Радыё Свабода.










