Навіны на тэму: сілавыя структуры
13.04.2019 «Пагадненне з д'яблам», ці Што рабіць, калі вас вярбуюць "органы"
Услед за «Медузай» Праваабарончы цэнтр "Вясна" разбіраецца, што такое вярбоўка і як сябе паводзіць, калі вас спрабуюць уцягнуць у сваю дзейнасць МУС ці КДБ.
12.04.2019 Дзевяць актывістаў затрымана ў Брэсце
Як стала вядома з сацыяльных сетак, у Брэсце затрымана дзевяць праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ, якія былі выкліканыя ў РАУС адміністрацыі Ленінскага раёна у якасці сведак па нейкай справе.
11.04.2019 Напярэдадні Еўрапейскіх гульняў КДБ актывізуе вярбоўку грамадзян
Жыхар Мінска звярнуўся ў Генпракуратуру Беларусі са скаргай на неправамоцныя дзеянні супрацоўніка КДБ, які шляхам шантажу і пагроз вымусіў яго пагадзіцца на добраахвотнае аказанне дапамогі органам дзяржаўнай бяспекі.
05.04.2019 Вольга Мікалайчык затрыманая ў Курапатах
У Курапатах вечарам 5 красавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку Вольгу Мікалайчык. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў Леанід Кулакоў.
03.04.2019 Генадзю Фядынічу вынеслі першае папярэджанне
Лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч распавёў сайту palitviazni.info, чаму ён парушыў рэжым адбыцця пакарання.
01.04.2019 Бронзавыя пудзілы не здаюцца?
Як выглядае мінскі гарадавы на фоне сваіх расійскіх, і не толькі, калег па службе.
28.03.2019 #БезПраваНаРасправу: "Электрычнасць у тую ноч ніхто не эканоміў - усе электрашокеры аддзела ў мяне разрадзілі"
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся малады чалавек, які быў асуджаны на 17 гадоў пазбаўлення волі па арт. 328 Крымінальнага кодэкса за тое, чаго, па яго словах, не здзяйсняў.
25.03.2019 Берасце: Супрацоўнікі міліцыі расшуквалі актывістаў напярэдадні Дня Волі
Участковы Селяйковіч расшукваў грамадзкага актывіста Алеся Абляка, каб ўручыць позву і запрасіць яго на 25 сакавіка на пастарунак ў якасці сведкі чамусці на 14 гадзін. Але Абляк выехаў да бацькоў у іншы горад.
21.03.2019 Спецслужбы зарэгістравалі актывістку Марыю Рабкову на сайце знаёмстваў
Як паведамляецца на сайце "Анархічнага чорнага крыжа", спецслужбы стварылі старонку ад імя анархісткі Марыі Рабковай на сайце знаёмстваў.
19.03.2019 Мікалай Дзядок: "Калі спусціць ім гэта, то хутка і грошы пачнуць адбіраць у нахабную"
Праз амаль восем месяцаў з дня налёту на нефармальную сустрэчу анархістаў пад Крупкамі Мікалаю Дзядку вярнулі канфіскаваныя нажы.
15.03.2019 З адной пракуратуры ў іншую: Павел Камінскі зноў атрымаў адмову
Намеснік пракурора г. Брэста А. Верабей вынес адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па скарзе Паўла Камінскага, збітага ў аддзяленні міліцыі 3 ліпеня 2016 года.
14.03.2019 Жыхарка Магілёўшчыны скардзіцца на збіццё ў міліцыі брата, які мае інваліднасць
Жыхарка Магілёўскай вобласці Наталля Трахімік паскардзілася ў газету «Вячэрні Магілёў», што яе брата Сяргея падвергнулі катаванням супрацоўнікі міліцыі.
07.03.2019 У Бярозе “трусяць” блогера Аляксандра Кабанава
У блогера з Бярозы Аляксандра Кабанава зраніцы 7 сакавіка ў доме адбываецца ператрус. Про гэта паведамляе праваабаронца “Вясны” Уладзімір Вялічкін.
02.03.2019 У багажніку з кайданкамі: так працуюць “прафесіяналы” ў пагонах з Воранава
Неймаверную гісторыю міліцэйскай жорсткасці і пракурорскага непрафесіяналізма распавёў праваабаронцам жыхар гарадскога пасёлка Радунь Воранаўскага раёна Віктар Кныш.
27.02.2019 #БезПраваНаРасправу: З брэсцкай міліцыяй нешта не так
Чаму ў Брэсце міліцыянтам-гаішнікам можна беспакарана фамільярна называць кіроўцаў Андрушкай, на тры літары пасылаць, а, як высветлілася, яшчэ і тварам аб зямлю прыкладваць і пальцы ламаць.










