Навіны на тэму: сілавыя структуры
15.11.2019 Блогера Пятрухіна тэрмінова выклікалі ў пракуратуру з нагоды масавага мерапрыемства
Позву ў пракуратуру супрацоўнікі міліцыі ўручылі берасцейцу Сяргею Пятрухіну днём 14 лістапада. З’явіцца туды Пятрухіну трэба вечарам гэтага ж дня.
04.11.2019 Актывістаў, затрыманых каля рэстарана "Паедзем паядзім" аштрафавалі больш чым на 2 000 даляраў
У другой палове дня 4 лістапада Мінскі раённы суд разглядзеў адміністрацыйныя справы маладафронтаўцаў Дзяніса і Максіма Урбановічаў, Віталя Трыгубава, а таксама Валерыя Рабцава, затрыманых і збітых учора ў Курапатах, каля рэстарана "Паедзем паядзім".
03.11.2019 У Курапатах - бойка і затрыманні ўдзельнікаў акцыі каля рэстарана "Паедзем паядзім"
Бойка і затрыманне ўдзельнікаў варты каля рэстарана "Паедзем паядзім" у Курапатах. Затрымана некалькі чалавек.
25.10.2019 Па справе аб псаванні і знішчэнні маёмасці затрыманы двое актывістаў анархісцкага руху
Увечары 24 кастрычніка стала вядома пра новыя затрыманні актывістаў анархісцкага руху. 20 кастрычніка былі арыштаваныя Мікіта Емельянаў і Іван Камар. У іх дамах былі праведзеныя ператрусы
15.10.2019 БАЖ просіць міністра МУС узяць пад асабісты кантроль расследаванне правакацый супраць блогера Павука
Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася да міністра ўнутраных справаў Беларусі з просьбай узяць пад асабісты кантроль правядзенне праверак па фактах супрацьпраўных дзеянняў супраць сябра арганізацыі, вядомага блогера Андрэя Павука.
10.10.2019 Суд запэцкалі фарбай у Менску, а ператрусы сілавікі ладзяць у Століне
Ператрусы прайшлі ў столінскіх сацыяльных актывістаў. Прынамсі, на раніцу 10 кастрычніка вядома пра два такія выпадкі.
07.10.2019 Два гады Вадзім дамагаецца праверкі па факце жорсткага абыходжання з боку сілавікоў, а ў СК кажуць, што дадзеных пра катаванні няма
Больш за год таму ПЦ "Вясна" стаў вядомы выпадак міліцэйскай жорсткасці ў дачыненні да прадстаўніка ЛГБТ-супольнасці. Аб няпростай гісторыі Вадзіма Нікіціна пазней напісаў партал tut.by.
07.10.2019 Спыненая крымінальная справа аб патронах ў дачыненні да двух праціўнікаў завода АКБ ў Брэсце
Спыненая крымінальная справа ў дачыненні да двух праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам - Майсея Мазько і яго сына Дзяніса Мазько, якіх падазравалі ў незаконным абароце боепрыпасаў. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на праваабаронцу Рамана Кісляка.
27.09.2019 Блогер Павук спрабуе спагнаць 25 тысяч рублёў маральнай шкоды з райаддзела міліцыі
У судзе Акцябрскага раёна 26 верасня распачаўся разгляд пазову блогера, сябра ГА “БАЖ” Андрэя Павука да раённага аддзела міліцыі на спагнанне 25 тысяч рублёў маральнай шкоды.
24.09.2019 18 дзён у шпіталі. Міліцыянта, які збіў кіроўцу, хаваюць, бо ягоны кіраўнік ідзе на павышэнне
Напаў упоцемку са спіны і біў міліцэйскімі ботамі ў твар са словамі: «Наступным разам – заб’ю». Гэтак святкаванне Вялікадня скончылася для кіроўцы паштовага аддзялення Узды, 42-гадовага Віталя Сарокі.
18.09.2019 Магілёў: Міліцыя не будзе заводзіць крыміналку на эка-актывіста Бодзілева
Магілёўскі РАУС паведаміў каардынатару кампаніі «За здаровы Магілёў», эка-актывісту Андрэю Бодзілеву, што крымінальную справу ў дачыненні да яго заводзіць не будуць.
17.09.2019 Жыццё беларускіх ромаў: праўда без прыўкрас
Журналістка "Вясны" вырашыла паглядзець, як жывуць ромы ў месцах іх кампактнага пражывання, распытаць іх аб праблемах, з якімі сутыкаюцца штодзень. І вось што з гэтага выйшла.
17.09.2019 Магілёўская міліцыя адмовілася прызнаваць, што не выканала абавязкі на пікеце супраць «закона аб адтэрміноўках»
УУС Магілёўскага аблвыканкама заявіў арганізатару мірнага сходу Аляксею Майсееву, што яго мерапрыемства ахоўвалася належным чынам.
12.09.2019 МУС не будзе абскарджваць рашэнне суда па пазову Дзмітрыя Серады
Міністэрства ўнутраных спраў не будзе абскарджваць рашэнне суда па пазове мінчука Дзмітрыя Серады на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.
11.09.2019 Суд задаволіў патрабаванні Дзмітрыя Серады
Раніцай 11 верасня ў судзе Заводскага раёна г. Мінска было агалошана рашэнне па іску збітага супрацоўнікамі АМАП Дзмітрыя Серады і яго сям'і да казны дзяржавы - Міністэрства фінансаў, ГУУС Мінгарвыканкама, МУС і РУУС Заводскага раёна.










