Навіны на тэму: сілавыя структуры

Суд задаволіў патрабаванні Дзмітрыя Серады. Што далей?

17.03.2020 Суд задаволіў патрабаванні Дзмітрыя Серады. Што далей?

Суд Партызанскага раёна г. Мінска цалкам задаволіў скаргу Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце незаконнага ўварвання ў кватэру мінчука і яго зьбіцьцю супрацоўнікамі АМАП пры затрыманні.

Берасцейскіх актывістаў вінавацяць у паклёпе на супрацоўнікаў міліцыі

16.03.2020 Берасцейскіх актывістаў вінавацяць у паклёпе на супрацоўнікаў міліцыі

Экаактывіста Алега Вялава выклікаюць у міліцыю. Напярэдадні, ў чацвер, супрацоўнік міліцыі, які прадставіўся Тарасюком, па тэлефоне прапанаваў сустрэцца, каб уручыць позву.

Адмову СК аб прыцягненні да адказнасці міліцыянтаў Дзмітрый Серада абскарджвае ў судзе

13.03.2020 Адмову СК аб прыцягненні да адказнасці міліцыянтаў Дзмітрый Серада абскарджвае ў судзе

Днём 13 сакавіка ў судзе Партызанскага раёна г. Мінска пачаўся судовы разгляд скаргі Дзмітрыя Серады на адмову Следчага камітэта ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце незаконнага ўварвання ў кватэру мінчука і яго збіцця супрацоўнікамі АМАП пры затрыманні.

Збітая АМАПаўцам дзяўчына: Акрамя вас я амаль нікому не патрэбна

06.03.2020 Збітая АМАПаўцам дзяўчына: Акрамя вас я амаль нікому не патрэбна

Тры гады таму жыццё 19-гадовай Яны Чуліцкай рэзка змянілася. Падчас затрымання на акцыі пратэсту на Дзень Волі яе моцна ўдарыў па галаве міліцыянт, і ўжо праз тыдзень у дзяўчыны пачаліся першыя прыступы эпілепсіі. Міліцыянт да гэтага часу застаецца беспакараным, а здароўе Яны на працягу гэтых трох гадоў пастаянна пагаршаецца.

За верш у камэнтары на блогерку «Снимать разрешено» завялі крымінальную справу

03.03.2020 За верш у камэнтары на блогерку «Снимать разрешено» завялі крымінальную справу

У дачыненні да відэаблогеркі Вольгі Жураўскай («Снимать разрешено») распачатая крымінальная справа за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.

Гісторыя збітага супрацоўнікамі міліцыі Барыса Змітровіча працягваецца пасля сямі адмоў узбудзіць справу

24.02.2020 Гісторыя збітага супрацоўнікамі міліцыі Барыса Змітровіча працягваецца пасля сямі адмоў узбудзіць справу

Па факту збіцця пры затрыманні супрацоўнікамі міліцыі Барыса Змітровіча адменена 7-я (!) пастанова аб адмове ў пачынанні крымінальнай справы.

Вярніце гітару! Музыкант падаў у суд на Мінрайвыканкам

03.02.2020 Вярніце гітару! Музыкант падаў у суд на Мінрайвыканкам

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся музыкант Вячаслаў, у якога падчас канцэрту яшчэ ў 2015 годзе міліцыя забрала бас-гітару, але да гэтага часу яе так і не вярнула.

«Біў нагамі з асабістай непрыязі». Бабруйскі пенсіянер расказаў, як яго збілі ў міліцыі

24.01.2020 «Біў нагамі з асабістай непрыязі». Бабруйскі пенсіянер расказаў, як яго збілі ў міліцыі

63-гадовы жыхар Бабруйску Уладзімер Ашмянскі, які правёў 18 год у турме за забойства, расказаў, што яго з «асабістай непрыязі» збіў міліцыянт. Пасля інцыдэнту медыкі дыягнаставалі ў мужчыны закрытую траўму брушной поласці і разрыў селязёнкі, якую яму выразалі.

Аляксандра прыносілі ў залу суда на коўдры, і пры гэтым ён адчуваў жорсткія болі

23.01.2020 Аляксандра прыносілі ў залу суда на коўдры, і пры гэтым ён адчуваў жорсткія болі

Аляксандр Кавалёў трапіў у Лагойскае ІЧУ, а затым у СІЗА. У выніку дзеянняў праваахоўнікаў ён страціў слых на адно вуха, а перасоўвацца можа толькі з дапамогай мыліц.

Людміла Кучура: “Уражанне, што міністр сапраўды хоча зменаў”

09.01.2020 Людміла Кучура: “Уражанне, што міністр сапраўды хоча зменаў”

Людміла Кучура, якой у адстойванні правоў асуджанага мужа дапамагае Праваабарончы цэнтр “Вясна”, 4 студзеня сустрэлася з міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым.

Адзін тэлефонны званок былога галоўнага сувязіста Узброеных сілаў скончыўся для мінчука ноччу ў РУУС

20.12.2019 Адзін тэлефонны званок былога галоўнага сувязіста Узброеных сілаў скончыўся для мінчука ноччу ў РУУС

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Ягор М., які з-за падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужка з шафкі ў распранальні быў падвергнуты зневажальным працэдурам і бесчалавечнаму абыходжанню ў аддзяленні міліцыі.

Вярхоўны суд: «Супрацоўнікі РУУС дзейнічалі выключна ў межах закона»

19.12.2019 Вярхоўны суд: «Супрацоўнікі РУУС дзейнічалі выключна ў межах закона»

Вярхоўны суд у наглядным парадку разгледзеў грамадзянскую справу Віктара Кавалькова (айца Вікенція) па іску аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 500 рублёў.

Два гады акторка з Мінска дамагаецца пакарання для амапаўцаў

16.12.2019 Два гады акторка з Мінска дамагаецца пакарання для амапаўцаў

Акторку Святлану Сакалоўскую збілі на ёлцы ў навагоднюю ноч. Крымінальную справу не распачалі «за адсутнасцю складу злачынства» ў дзеяннях сілавікоў, але дзяўчына з дапамогай адваката працягвае адстойваць свае правы.

Калі доўга біць па хворай галаве - прызнаешся ва ўсім, нават у спажыванні наркотыкаў

26.11.2019 Калі доўга біць па хворай галаве - прызнаешся ва ўсім, нават у спажыванні наркотыкаў

Жыхар аграгарадка Малеч Бярозаўскага раёна 30-гадовы Аляксандр Скалдуцкі вымушаны быў агаварыць сябе ва ўжыванні наркотыкаў пасля некалькіх удараў па галаве начальнікам аддзела барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў Бярозаўскага РАУС. 

Магілёўскі актывіст заявіў, што яго збілі за «прыналежнасць да апазіцыі»

25.11.2019 Магілёўскі актывіст заявіў, што яго збілі за «прыналежнасць да апазіцыі»

Дзмітрый Астапаў расказаў, што двое незнаёмых людзей збілі яго з-за майкі з «Пагоняй», а міліцыя не хоча ва ўсім гэтым разбірацца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства