Навіны на тэму: сілавыя структуры

“Ім проста не ахвота разбірацца з гэтым”. Дзядок спрабуе прыцягнуць да адказнасці ілжэсведку

10.04.2020 “Ім проста не ахвота разбірацца з гэтым”. Дзядок спрабуе прыцягнуць да адказнасці ілжэсведку

У актывіста і блогера Мікалая Дзядка ўзялі тлумачэнні у судзе Маскоўскага раёна горада Мінска. Раней ён напісаў заяву аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Юліі Бушляковай за тое, што тая давала ілжывыя сведчанні супраць яго на судзе.

Мікалай Дзядок спрабуе прыцягнуць да адказнасці ілжэсведку

09.04.2020 Мікалай Дзядок спрабуе прыцягнуць да адказнасці ілжэсведку

Актывіста і блогера Мікалая Дзядка выклікаюць 10 красавіка для дачы тлумачэнняў у РУУС Маскоўскага раёна г. Мінска. Раней ён падаў заяву аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Юліі Бушляковай, якая сведчыла супраць яго на судзе.

Блогера Пятрухіна цягам тыдня настойліва шукае міліцыя

09.04.2020 Блогера Пятрухіна цягам тыдня настойліва шукае міліцыя

Берасцейскага блогера, які вядзе youtube-каналы “Народны рэпарцёр” і “Youtube-дэпутаты”, Сяргея Пятрухіна ўжо другі раз за тыдзень шукаюць супрацоўнікі міліцыі. Яны хочуць апытаць яго, але ў межах якой справы – дакладна невядома.

Турэмныя "раснічкі" ўсё ж зрэжуць. Але калі? Меркаванні экспертаў

09.04.2020 Турэмныя "раснічкі" ўсё ж зрэжуць. Але калі? Меркаванні экспертаў

Праваабаронцы “Магілёўскай Вясны” працягваюць кампанію супраць “раснічак” на турэмных вокнах. І, здаецца, у гэтым пытанні нават ёсць пэўныя зрухі.

"...А не то сядзеш на доўга-доўга. Зразумеў?" Блогеру Андрэю Павуку ізноў пагражаюць

07.04.2020 "...А не то сядзеш на доўга-доўга. Зразумеў?" Блогеру Андрэю Павуку ізноў пагражаюць

Увечары 3 сакавіка відэаблогеру Андрэю Павуку патэлефанаваў незнаёмец з мабільнага нумара +375333104920, які назваўся Аляксандрам Фарыдавічам. Сувязь абарвалася. Праз тры хвіліны той жа незнаёмец тэлефанаваў ужо з нумара +79677314403 і заявіў, што ён намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама Файзулін Аляксандр Фарыдавіч, — паведаміў Андрэй Павук карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ”.

Не прайшло і тыдня. Дзмітрыя Паліенку вінавацяць у парушэнні рэжыму “хатняй хіміі”

06.04.2020 Не прайшло і тыдня. Дзмітрыя Паліенку вінавацяць у парушэнні рэжыму “хатняй хіміі”

На пяты дзень з пачатку “хатняй хіміі” Дзмітрыю Паліенку ставяць у віну першае парушэнне рэжыму. Але актывіст і яго жонка сцвярджаюць, што ён нічога не парушаў.

Пакуты Алеся Чахольскага: 15 сутак арышту, пнеўманія і няўцямныя адказы на скаргі

06.04.2020 Пакуты Алеся Чахольскага: 15 сутак арышту, пнеўманія і няўцямныя адказы на скаргі

Пасля адбыцця арышту ў ЦІП у 61-гадовага Алеся Чахольскага было дыягнаставанае запаленне лёгкіх. Ён абскардзіў умовы ўтрымання ў ізалятары ў ГУУС Мінгарвыканкама, але чыноўнікі не хочуць прызнаваць парушэнні з боку супрацоўнікаў установы.

Магілёў: КДБ цікавіцца дзейнасцю "Новых рэгіёнаў"

06.04.2020 Магілёў: КДБ цікавіцца дзейнасцю "Новых рэгіёнаў"

У апошнія месяцы спецслужба актыўна прапрацоўвае магілёўскія ініцыятывы.

Дзмітрый Серада: Чарговая перамога ў судзе паказвае правамоцнасць патрабаванняў да МУС

31.03.2020 Дзмітрый Серада: Чарговая перамога ў судзе паказвае правамоцнасць патрабаванняў да МУС

Следчы камітэт неаднаразова адмаўляў Дзмітрыю Серадзе ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія збілі мужчыну пры затрыманні. Нядаўна суд стаў на бок мінчука і абавязаў СК правесці дадатковую праверку па заяве Дзмітрыя. Але ці будзе вынік?

"Пракурорскі футбол": скаргу праваабаронцы перанакіравалі і пакінулі без задавальнення

30.03.2020 "Пракурорскі футбол": скаргу праваабаронцы перанакіравалі і пакінулі без задавальнення

Праваабаронца Аляксей Лойка быў збіты супрацоўнікамі АМАП пры налёце на офіс ПЦ «Вясна» 25 сакавіка 2017 года. Ён неаднаразова звяртаўся ў пракуратуру г. Мінска, у тым ліку на пачатку сакавіка 2020 года са скаргай на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, а таксама на бяздзейнасць пракуратуры Першамайскага раёна г. Мінска.

Памятаеце блогера Павука? Ён “наехаў” на Дэпартамент аховы МУС і перамог

26.03.2020 Памятаеце блогера Павука? Ён “наехаў” на Дэпартамент аховы МУС і перамог

Вядомы блогер, сябра ГА “БАЖ” Андрэй Павук з райцэнтра Акцябрскі дамогся перагляду ведамаснай інструкцыі Дэпартамента аховы МУС Беларусі, - піша служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Шчучынская міліцыя выбачылася перад Мікалаем Салянікам

25.03.2020 Шчучынская міліцыя выбачылася перад Мікалаем Салянікам

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Салянік паведаміў, што ўпершыню ў яго "апазіцыйным жыцці" прадстаўнікі міліцыі склалі яму свае прабачэнні, піша "Гарадзенская Вясна".

Позва на Дзень Волі. Навошта міліцыі Барыс Хамайда?

24.03.2020 Позва на Дзень Волі. Навошта міліцыі Барыс Хамайда?

З яго збіраюцца спагнаць штраф у памеры 810 рублёў, прысуджаны за пікет у дзень перапахавання Каліноўскага. Але штраф быў аплачаны яшчэ два тыдні таму…

"Табе трэба хадзіць і азірацца", або Як выглядае шлях у ЛПП

18.03.2020 "Табе трэба хадзіць і азірацца", або Як выглядае шлях у ЛПП

У грамадскую прыёмную ПЦ "Вясна" звярнуўся 24-гадовы жыхар Мінска Ігар Кісялёў. А перад гэтым у яго адбылося судовае пасяджэнне аб накіраванні на прымусовае лячэнне ў ЛПП. Паспрабуем разам з Ігарам разабрацца і паглядзець, як можа выглядаць працэдура накіравання чалавека ў ЛПП і якія падводныя камяні могуць пры гэтым сустрэцца.

Разбірацца з незаконным прымяненнем сілы да назіральніка ніхто не збіраецца?

18.03.2020 Разбірацца з незаконным прымяненнем сілы да назіральніка ніхто не збіраецца?

ГУУС Мінгарвыканкама адказала на скаргу юрыста ПЦ "Вясна" Аляксея Лойкі аб неналежным разглядзе службовымі асобамі Фрунзенскага РУУС г. Мінска раней накіраванага туды звароту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства