Навіны на тэму: сілавыя структуры
08.07.2020 «Я спужаўся. Вельмі спужаўся». Што расказвае чалавек, якога міліцыя прымусіла выбачыцца на відэа
МУС распаўсюдзіла відэа, на якім мужчына плача і абяцае не рабіць нічога супрацьпраўнага. "Радыё Свабода" пагаварыла з Аляксандрам Новікам, якога аштрафавалі за фота аўтазака па арт. 23.4 КаАП, і юрыстам Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцінам Стэфановічам.
06.07.2020 Эксперт: "Стаць ахвярай катаванняў у Беларусі нескладана, а запусціць механізм расследавання – нерэальна"
Юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка распавёў пра асноўныя фактары, якія паўплывалі на нізкі рэйтынг Беларусі ў Індэксе забароны катаванняў сярод постсавецкіх краін АБСЕ.
06.07.2020 Актывістка Алена Давыдава 12 гадзінаў прастаяла ў аддзеле міліцыі, ёй выклікалі хуткую
Гамяльчанка Алена Давыдава зрабіла гэта на знак пратэсту супраць свайго незаконнага затрымання раніцою 3 ліпеня супрацоўнікамі Навабеліцкага РАУСу.
03.07.2020 Праваабаронцы вылічылі "індэкс забароны катаванняў" для постсавецкіх краін: Беларусь на апошнім месцы
Улады Беларусі мінімальна процідзейнічаюць катаванням з боку сілавікоў, а Малдова дзейнічае найбольш эфектыўна, вынікае са звестак "індэкса забароны катаванняў", які разлічылі праваабаронцы з васьмі краін-удзельніц АБСЕ.
03.07.2020 5 відэакамер, 10 дубінак, 12 кайданкоў і 35 рацый. Як міліцыя рыхтуецца да акцый?
Не так даўно ў Праваабончы цэнтр “Вясна” патрапілі дакументы, у якіх апісваецца размеркаванне і задачы для супрацоўнікаў міліцыі падчас масавых мерапрыемстваў у перадвыбарчы перыяд.
02.07.2020 МУС пакінула без разгляду заяву БАЖ і рэдакцый медыя пра "пераслед" "журналістаў"
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пакінула без разгляду сумесную заяву Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцый больш чым 50 медыя з патрабаваннем спыніць пераслед журналістаў.
26.06.2020 "Прама сёння мы дапамагаем тым, хто стаў ахвярай жорсткага абыходжання пры адвольных затрыманнях"
26 чэрвеня – Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў, які быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1997 годзе і штогод праводзіцца з мэтай выкаранення ўсіх відаў катаванняў і бесчалавечнага абыходжання.
23.06.2020 Траўма галавы, ноч пад дажджом. Разам з юрыстам разбіраемся, як паводзіць сябе затрыманым
Падчас пікетаў салідарнасьці па ўсёй Беларусі былі затрыманыя дзясяткі чалавек. Некаторыя расказваюць пра жорсткае абыходжаньне і збіццё. Радые Свабода зрабіла разбор дзвюх гісторыі затрымання разам з праваабаронцам «Вясны» Паўлам Сапелкам.
23.06.2020 "Апранаць форму і не затрымліваць людзей". З'явілася петыцыя з патрабаваннямі да міліцыі
"Патрабуем прыняцця мер пракурорскага рэагавання па спыненні незаконных дзеянняў міліцыі!" — так называецца петыцыя, размешчаная 23 чэрвеня на petitions.by. Зварот плануюць адправіць у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.
22.06.2020 Магчыма ЧМТ і страта зубоў. Выпадковы мінак жорстка збіты АМАПам у ноч 19 чэрвеня
Мінчука Арцёма Зімоўскага затрымалі і жорстка збілі ў ноч з 19 на 20 чэрвеня – спачатку супрацоўнікі ў цывільным, а затым і АМАП.
21.06.2020 Праваабаронца "Вясны" звярнуўся ў Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС праз затрыманне ў Ганцавічах
Праваабаронца “Вясны” Аляксей Лойка тэрмінова звярнуўся ў Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў наконт перавышэння супрацоўнікамі Ганцэвічскага РАУС сваіх службовых паўнамоцтваў.
18.06.2020 Сілавікі прыйшлі ў кватэру да спартыўнага журналіста «Белсата» Аляксандра Пуцілы
Да спартыўнага аглядальніка тэлеканалу «Белсат» Аляксандра Пуцілы прыйшлі сілавікі. Аб гэтым паведаміў яго сын Сцяпан Святлоў (блогер Nexta), піша TUT.BY.
18.06.2020 Гомельская міліцыя ўбачыла ў сустрэчы аднадумцаў парушэнне закона
У РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля 19 чэрвеня выклікалі як мінімум 6 чалавек для дачы тлумачэнняў «па наяўных матэрыялах праверкі».
13.06.2020 «Зламалі руку, на дзіця наставілі пісталет». Як адбываўся налёт на кватэру маці фермера Вянгуры
4 чэрвеня спачатку ў дом фермера Аляксандра Вянгуры, а потым і ў дом ягонай маці ўварваліся невядомыя людзі ў цывільным адзенні, правялі агляд і ў выніку фермер быў затрыманы. Ягоная маці распавяла Палескай Вясне пра тыя жудасныя падзеі.
11.06.2020 Як распазнаць “ціхара”? Сёмы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
Ці можна навучыцца адрозніваць "ціхароў" ад звычайных грамадзянаў? У сёмым выпуску праваабарончага падкаста падзелімся з вамі некалькімі лайфхакамі.










