Навіны на тэму: сілавыя структуры
03.08.2007 Дзеяньні ашмянскіх мытнікаў і супрацоўнікаў КДБ абскардзіць у судзе лідэр моладзі партыі БНФ Алесь Каліта
Моладзевы лідэр Алесь Каліта падрыхтаваў зыск у суд аб спагнаньні з супрацоўнікаў ашмянскай мытні і КДБ матэрыяльнага ўрону, які актывіст панёс па прычыне наўмыснага пашкоджаньня ноутбука.
27.07.2007 Сілавікі “рыхтуюцца” сустрэць 17 гадавіну Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі»
Як паведамляе “Наша ніва”, зараз на Плошчы Незалежнасьці — шмат людзей у цывільным і з рацыямі.
26.07.2007 На 6 месяцаў арыштаваны адзін з кіраўнікоў гомельскіх рускіх нацыстаў
На 6 месяцаў арыштаваны адзін з кіраўнікоў гомельскага аддзялення незарэгістраванай арганізацыі "Рускае нацыянальнае адзінства" Міхаіл Якаўчук.
19.07.2007 Віцебскія кэдэбоўцы апекуюць скауцкага актывіста Аляксея Дазорцава
Супрацоўнікі УКДБ па Віцебскай вобласці напрацягу амаль паўгода спрабуюць наладзіць “даверлівыя адносіны” з мясцовым каардынатарам грамадскай арганізацыі “Хрысціянскае сяброўства дарослых і маладых”, актывістам скаутскага руху на Беларусі Аляксеем Дазорцавым.
18.07.2007 КДБ не выпускае з краіны актывіста Руху “За Свабоду”
Камітэт дзяржаўнай бяспекі заблакаваў выдачу штампа на выезд ва ўсе краіны свету для актывіста Руху “За Свабоду”, аднаго з арганізатараў даезду беларускай моладзі на фестываль “Басовішча”, Андрэя Шарэнды. На думку актывіста, гэта звязана са спробамі ўлады сарваць арганізацыю даезда моладзі на фестываль беларускай музыкі, які пройдзе 19-21 ліпеня ў Польшчы.
17.07.2007 Зьнятыя з пасады два вышэйшыя кіраўнікі беларускага КДБ
Кіраўнік Беларусі А. Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў старшыню КДБ Беларусі генэрала-лейтэнанта Сьцяпана Сухарэнку і яго першага намесьніка генэрала-маёра Васіля Дземянцея.
16.07.2007 Аляксандр Мілінкевіч патрабуе КДБ спыніць пераслед за іншадумства
Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч накіраваў зварот да старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі РБ С.Сухарэнкі і старшыняў абласных упраўленняў КДБ з патрабаваннем спыніць пераслед за іншадумства студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой па праграмах для рэспрэсаванай моладзі.
09.07.2007 Пашпартны кантроль на святкаванні юбілею Янкі Купалы ў Вязынцы
У вёсцы Вязынка (Маладзечанскі раён), на радзіме класіка беларускай паэзіі Янкі Купалы, прайшлі мерапрыемствы з нагоды 125-годдзя з дня ягонага нараджэння. Нягледзячы на спробы супрацоўнікаў міліцыі і КДБ перашкодзіць правядзенню свята, лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч разам са сваімі паплечнікамі ўшанавалі памяць беларускага паэта.
06.07.2007 Маладых абаронцаў Горадні выклікаюць у КДБ і ў міліцыю
Сьледчыя цікавяцца ўдзелам моладзевых актывістаў у гарадзенскіх акцыях абароны старога гораду.
29.06.2007 Як КДБ дзейнічае супраць маладых актывістаў у Пінску.
Апошні час актыўнасьць спецслужбаў ськіраваная на моладзевых актывістаў: за імі сочаць, тэлефануюць, запрашаюць на неафіцыйныя гутаркі, дасылаюць позвы на допыты, запалохваюць.
27.06.2007 Баўгарыя адкрывае архівы службы бясьпекі часоў сацыялізму
Пасьля 17 гадоў палітычнай і эканамічнай трансфарамацыі Баўгарыя ў якасьці апошняй краіны былога савецкага лягеру спрабуе разьлічыцца са сваім камуністычным мінулым. Краіна адкрывае архівы камуністычнай службы бясьпекі і на практыцы пачынае праводзіць люстрацыю высокапастаўленых службоўцаў.
26.06.2007 Сяргея Салаша бяруць у распрацоўку
Цягам двух апошніх дзён у барысаўскую раённую пракуратуру на допыты выкліканыя васьмёра мясцовых апазыцыйных актывістаў, паплечнікаў лідэра барысаўскай суполкі Партыі БНФ Сяргея Салаша.
26.06.2007 Сяргея Салаша бяруць у распрацоўку
Цягам двух апошніх дзён у барысаўскую раённую пракуратуру на допыты выкліканыя васьмёра мясцовых апазыцыйных актывістаў, паплечнікаў лідэра барысаўскай суполкі Партыі БНФ Сяргея Салаша. Позвы ў пракуратуру атрымалі Зьміцер Бабіцкі, Сяргей Сацук, Зьміцер Мацельскі, Алег Мацкевіч і іншыя, паведамляе “Наша ніва”.










