Навіны на тэму: сілавыя структуры
16.01.2008 Міліцыянты дапытваюць прадпрымальніцу Маю Сінайскую
Ва ўправу міліцыі Маскоўскага раёну Менску учора тэрмінова выклікана Мая Сінайская – сябра рэспубліканскага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”, старшыня рады прадпрымальнікаў менскага рынку “Дынама”.
12.01.2008 У Гомелі ў кватэры сябра БАЖ Сяргея Падсасоннага супрацоўнікі рэгіянальнай управы КДБ правялі ператрус.
Сёньня пад'езд дома, дзе жыве журналіст, быў заблякаваны супрацоўнікамі спэцслужбаў. Каля пад'езда былі затрыманыя двое сяброў С.Падсасоннага, Антон Бандарэнка і Дзьмітры Лысы. Апошняга затрымлівалі пяцёра міліцыянтаў з выкарыстаньнем грубай фізычнай сілы і кайданкоў. А.Бандарэнку адвезьлі ўва ўправу КДБ па Гомельскай вобласьці, Д.Лысага – у Цэнтральны РАУС Гомеля. Невядома, у чым іх абвінавачваюць.
11.01.2008 Барысаў: міліцыя дапытвае актывіста Алега Лыску
Сёньня раніцай у Барысаўскі РАУС выкліканы актывіст прадпрымальніцкага руху Алег Лыска. У гутарцы з карэспандэнтам “Свабоды” ён паведаміў, што міліцыянты спрабуюць абвінаваціць яго ў арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся напярэдадні на цэнтральнай плошчы Барысава
08.01.2008 КДБ цікавіцца замежнымі паездкамі студэнтаў
Супрацоўнікі КДБ цікавяцца замежнымі паездкамі беларускіх студэнтаў. Яны тэлефануюць актывістам моладзевага дэмакратычнага руху і прапануюць ім сустрэчы ў службовых кабінэтах ці на вуліцы. Летась супрацоўнікі КДБ дапыталі дзясяткі сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, каб тыя далі паказаньні супраць актывістаў арганізацыі і распавялі пра яе дзейнасьць.
02.01.2008 КДБ усё дазволена
Кіраўніцтва ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці не ўгледзела парушэння заканадаўства ў дзеяннях сваіх супрацоўнікаў, якія праводзілі затрыманне журналіста Сяргея Падсасоннага. У адказе на скаргу журналіста, накіраваную ў КДБ, гаворыцца, што супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі маюць права апытваць грамадзян і рабіць першасны збор інфармацыі
14.12.2007 Гомель: КДБ праводзіць маштабны ператрус
Сёньня ў Гомелі чатыры супрацоўнікі рэгіянальнай управы КДБ правялі ператрус у офісе абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які месьціцца ў прыватным доме на вуліцы Палескай, 52. Службоўцы нібыта шукалі ўлёткі пра замову на 16 студзеня мітынгу супраць адмены ільготаў.
04.12.2007 Актывіста выклікаюць у міліцыю
Дэмакратычнага актывіста Алеся Зарэмбюка з Мастоў выклікаюць у Мастоўскі РАУС у зьвязку з прыездам у горад Аляксандра Мілінкевіча. Ён наведаў Масты 4 лістапада, на сустрэчах з жыхарамі размаўляў пра сацыяльныя праблемы.
28.11.2007 Журналісту «Газеты Слонімскай» супрацоўнік КДБ прапанаваў шчыльнае супрацоўніцтва
27 лістапада журналіста недзяржаўнага выдання “Газета Слонімская” Міколу Канановіча па тэлефоне выклікалі на размову “без пратаколу” ў Слонімскі аддзел КДБ. Нагодай для сустрэчы стаў артыкул М.Канановіча “Друскенікі — горад для адпачынку”, апублікаваны ў апошнім нумары “ГС”.
28.11.2007 Міліцыянеры чытаюць "Звычайнага прэзідэнта", канфіскаванага КДБ
26 лістапада дазнавацель КДБ Аляксей Шагінаў прыйшоў да жыхаркі Светлагорска Святланы Міхальчанкі. "Я ў вас забраў камп’ютэр, я вам яго і падключу", – сказаў капітан дзяржбяспекі.
27.11.2007 У Полацку чарговае затрыманьне за графіці
Сёньня а 15 гадзіне моладзевая актывістка Кацярына Салаўёва мусіць зьявіцца ў міліцыю на допыт. Яе затрымалі асобы ў цывільным учора а 21-й гадзіне вечара ля будынку Полацкага гарвыканкаму пасьля таго, як яна напісала фарбай на гарвыканкамаўскай сьцяне лёзунг: “Нас не спыніць! МФ”.
27.11.2007 КДБ супраць «Белсата»
З 10 снежня пачынае сваю дзейнасць першы недзяржаўны тэлеканал для беларусаў – “Белсат”. Гомельскае КДБ спрабуе высветліць, хто з мясцовых журналістаў збіраецца супрацоўнічаць з незалежным тэлебачаннем.
26.11.2007 КДБ забраў «Пагоню» і сімволіку Еўразвяза
Дэмакратычны актывіст Аляксандр Атрошчанкаў звярнуўся ў Пракуратуру Цэнтральнага раёна з просьбай растлумачыць яму, як праходзіць разгляд яго скаргі на неправамерныя дзеянні міліцыянтаў, якія наладзілі ператрус у яго кватэры напярэдадні Еўрапейскага Марша.
23.11.2007 Гомель: КДБ дапытваў сябра БАЖ наконт "Белсату"
Сёньня ў Гомелі а 16-й гадзіне супрацоўнікі КДБ гвалтоўна затрымалі сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Сяргея Падсасоннага ў ягонай кватэры.
23.11.2007 КДБ працягвае перасьлед дэімакратычнай моладзі
Актывістцы моладзі БНФ Марыі Рудакоўскай 22 лістапада патэлефанаваў супрацоўнік КДБ Новік Сяргей Міхайлавіч і прапанаваў сустрэцца, каб паразмаўляць аб яе жыцьці і плянах на будучыню.
23.11.2007 КДБ шукае арганізатараў акцыі пратэсту школьнікаў у Мазыры
Супрацоўнікі КДБ у Мазыры наведваюць школьнікаў і студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту 16 лістапада. Яны патрабуюць назваць прозьвішчы арганізатараў акцыі. У той дзень міліцыянты затрымалі дваццаць пяць чалавек на плошчы Леніна, сярод якіх былі 12-гадовыя школьнікі. У затрыманых знайшлі расьцяжку “Не — скасаваньню льготаў!”.










