Навіны на тэму: сілавыя структуры
23.08.2020 У Гародні ў суботу ізноў пачалі затрымліваць
Гарадзенскія затрыманні зноў пачалі набываць масавы характар. У горадзе над Нёманам 22 жніўня на плошчы Леніна, на якой гарвыканкам абяцаў дазваляць збірацца людзям на мірныя акцыі, а пасля забараніў, усё ж адбыліся два мерапрыемствы.
22.08.2020 Сведчаць пацярпелыя: "Пры затрыманні супрацоўнікі ДАІ зламалі мне руку”
Аляксей Прахарэнка працуе таксістам у Мінску. 11 жніўня ён ехаў з кліентам, калі яго спынілі, а затым і затрымалі супрацоўнікі ДАІ (у форме ДПС). Пры затрыманні яны зламалі руку Аляксею, з-за чаго на Акрэсціна ён правёў каля паўгадзіны. Але за гэты час яму давялося пабачыць многае.
22.08.2020 “Ты за Ціханоўскую?" — і білі ў плечы, у ногі. Сведчаць пацярпелыя
48-гадовы Васіль Гушча быў затрыманы ўвечары 10 жніўня каля кінатэатру “Масква” на Нямізе. На волю выйшаў раніцай 14 жніўня. Васіль распавёў “Вясне” пра катаванні на Акрэсціна, як яго перавозілі ў жодзінскую турму і ў якіх умовах ён там утрымліваўся.
21.08.2020 Сведчаць пацярпелыя: "Мяне сталі зноў збіваць, сказалі: "Гэта табе дабаўка!"
26-гадовы мянчук Аляксандр Лук'янскі ўвечары 11 жніўня вяртаўся дадому з працы. Ён ведаў, што ў горадзе людзі збіраюцца на мірныя пратэсты, таму вырашыў выклікаць таксі. Потым яго затрымалі і жорстка збілі, з ЦІП ён быў дастаўлены ў БХМД у Мінску.
21.08.2020 «Выходи из машины, животное». Як затрымлівалі кіроўцаў у ноч пратэстаў
"Радыё Свабода" апублікавала відэа чытача, на якім бачна, як людзі ў форме затрымліваюць кіроўцаў машын, якія едуць па горадзе.
20.08.2020 Сведчаць пацярпелыя: "На галаву вылілі белую фарбу. Гэта як метка — білі мяне мацней”
Стаса Дзядова затрымалі 11 жніўня ў Мінску, каля парку Дружбы народаў. Сілавікі вылілі на яго белую фарбу, тым самым "пазначыўшы" яго. Стас распавёў "Вясне" пра тое, як усё адбывалася і што яму давялося перажыць.
19.08.2020 Сведчаць пацярпелыя: Супрацоўнікі ўвесь час гнабілі мяне, што я цёмнаскуры
Глеба затрымалі 11 жніўня каля гандлёвага цэнтра "Скала". Паводле яго словаў, супрацоўнікі АМАПа затрымалі яго, калі ён проста ішоў па вуліцы ў навушніках. Наступныя трое сутак хлопец быў у Маскоўскім РУУС, на Акрэсціна і ў ЛПП №3 пад Слуцкам. Глеб распавёў "Вясне", што яму і іншым давялося перажыць за гэты час.
19.08.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
19.08.2020 У шпіталі памёр мужчына з Брэста, у якога сілавікі стрэлілі на пратэстах
У ваенным шпіталі Мінску памёр 43-гадовы Генадзь Шутаў. Пра гэта TUT.BY распавялі сваякі берасцейца. Ён атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву 11 жніўня ў раёне Маскоўскай адміністрацыі Брэста падчас пратэстаў.
18.08.2020 “Вясна” працуе над пошукам зніклых падчас акцый пратэсту грамадзян. Звяртайцеся!
Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да ўсіх, чые блізкія ці знаёмыя зніклі ў перыяд з 9 па 13 жніўня ў Мінску або ў іншых гарадах, з просьбай паведаміць неабходную інфармацыю праваабаронцам па тэлефоне “Вясны”.
18.08.2020 Былы следчы панёс у РУУС калектыўны зварот... і знік
Праваабарончаму цэнтру "Вясна" паведамілі, што Аляксандр Шагаў каля 14 гадзін сапраўды пайшоў адносіць калектыўны зварот у Першамайскі РУУС. Перад гэтым ён запісаў відэазварот. У будынак РУУС ён зайшоў, але пасля знік.
18.08.2020 "Адзін збівае, а другі цэліцца ў цябе з аўтамата". Сведчаць пацярпелыя
28-гадовага мінчука Уладзіслава Салаўя, памочніка выхавальніка ў дзіцячым садку, затрымалі 9-га жніўня і змясцілі на Акрэсціна. Там яго асудзілі на 14 сутак, а потым этапавалі для адбыцця адміністрацыйнага арышту ў ЛПП пад Слуцкам. Уладзіслаў распавёў "Вясне", што яму і іншым давялося перажыць за гэтыя пяць сутак зняволення.
17.08.2020 "Зараз мы табе пакажам, як кладуць у штаны». Сведчаць пацярпелыя
На скрыжаванні праспекта Пераможцаў з вуліцай Мельнікайтэ 11 жніўня да Дзяніса Селіванкіна звярнуліся два супрацоўнікі міліцыі і запатрабавалі дакументы. Ён адказаў, што пашпарта з сабой няма.
16.08.2020 "У аўтазаку нас утрамбоўвалі нагамі". Сведчаць пацярпелыя
23-гадовага Юрыя затрымалі ўвечары 11 жніўня па дарозе ў "Пясочніцу" на скрыжаванні вуліц Машэрава і Куйбышава Мінска. Ён распавёў "Вясне" пра жорсткасць свайго беспадстаўнага затрымання і тое, у якіх умовах яго двое сутак утрымлівалі ў ЦІП на Акрэсціна.
16.08.2020 Сведчаць пацярпелыя: "Застрэлім — і цябе не знойдуць"
Затрыманы 10 жніўня Уладзімір Пагарцаў звярнуўся ў ПЦ «Вясна» і паведаміў, што яго, у параўнанні з іншымі затрыманымі, не білі так моцна – паколькі яго "абралі" для дачы інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу аб "каардынатарах дзеянняў пратэстоўцаў".










