Навіны на тэму: сілавыя структуры

Суд адмовіў Франаку Вячорку

24.03.2009 Суд адмовіў Франаку Вячорку

Менскі міжгарнізонны вайсковы суд адмовіўся прызнаць незаконнымі дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў падчас прызыву ў войска Франка Вячоркі. Нагадаем, 16 студзеня ў палату вайсковага шпіталя, дзе Франак праходзіў мэдычнае абсьледаваньне, уварваліся людзі ў цывільным. Яны зьбілі хлопца й адвезьлі ў ваенкамат. Там яму паведамілі, што праз паўгадзіны завязуць у войска.

Ператрусы без пратаколаў прызналі законнымі

18.03.2009 Ператрусы без пратаколаў прызналі законнымі

Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных спраў Менгарвыканкама не знайшло ніякіх парушэньняў у дзеяньнях супрацоўнікаў міліцыі падчас ператрусу ў актывістаў «Маладога Фронту» 14 лютага.

У Астраўцы чарговы ператрус

12.03.2009 У Астраўцы чарговы ператрус

Праз тэлефон Іван Крук паведаміў, што сёння да яго на кватэру прыйшлі тры міліцыянты з панятымі. У іх санкцыя раённага пракурора на агляд кватэры. Іван Крук паведаміў толькі, што ператрус зьвязаны з выхадам незарэгістраванай газэты “Астравецкі весьнік”.

Дашкевіча, Кур’яновіча і Дземідзенку выклікаюць у міліцыю

12.03.2009 Дашкевіча, Кур’яновіча і Дземідзенку выклікаюць у міліцыю

Лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча, а таксама актывістаў Паўла Кур’яновіча і Міколу Дземідзенку выклікаюць у аддзел крымінальнага вышуку Савецкага раёна Менску.

У Астраўцы аглядаюць кватэры і робяць відэазапіс памяшканьняў актывістаў ініцыятывы "Астравецкая атамная - гэта злачынства"

11.03.2009 У Астраўцы аглядаюць кватэры і робяць відэазапіс памяшканьняў актывістаў ініцыятывы "Астравецкая атамная - гэта злачынства"

А палове на дзевятую раніцы да лідэра грамадзкай ініцыятывы “Астравецкая атамная – гэта злачынства”, Міколы Уласевіча, дамоў прыйшлі міліцыянты з панятымі. Хатні тэлефон Івана Крука – не адказвае. Пра гэта паведамляе сёньня Радыё Свабода.

Ціск на астравецкіх актывістаў працягваецца

10.03.2009 Ціск на астравецкіх актывістаў працягваецца

Пракурор Астраўца выдаў ордэр на агляд кватэраў актывістаў Івана Крука й Мікалая Ўласевіча, якія выступаюць супраць будаўніцтва ў рэгіёне атамнай электрастанцыі. Ордэр быў выдадзены яшчэ ў пятніцу й супрацоўнікі міліцыі спрабавалі тады правесьці агляд, але не зрабілі гэтага.

Грамадскага актывіста Івана Крука дапыталі па факту спробы падпалу

03.03.2009 Грамадскага актывіста Івана Крука дапыталі па факту спробы падпалу

Грамадскага актывіста з Астраўца Івана Крука супрацоўнікі міліцыі дапыталі у межах крымінальнай справы, узбуджанай па факту спробы падпалу будынка камітэту дзяржаўнага кантролю па Гарадзенскай вобласці.

КДБ склаў сьпісы апазыцыйных актывістаў?

26.02.2009 КДБ склаў сьпісы апазыцыйных актывістаў?

Паводле дакладу расейскай праваабарончай арганізацыі “Мэмарыял” з 2004 па 2008 гады ў Узбэкістане пацярпелі перасьлед па палітычных матывах 1452 чалавекі. Сярод іх – грамадзкія актывісты, журналісты, пісьменьнікі, апазыцыянэры. А як выглядае беларуская сытуацыя? Ці ёсьць падставы лічыць, што абвешчаная лібэралізацыя датычыць сытуацыі перасьледу па палітычных матывах?

16.02.2009 Ператрусы да дня Сьвятога Валянціна

14 лютага людзі ў цывільным ўварваліся ў менскую кватэру, у якой знаходзяцца актывісты “Маладога фронту” Мікола Дземідзенка, Валер Мацкевіч і Вадзім Ханяўка. У кватэры ўсчалі ператрус, які трываў да 15:30.

16.02.2009 26 ператрусаў у Ваўкавыску

Як паведамляе ў сваім блогу гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут, колькасць ператрусаў, якія былі праведзены ў мінулую нядзелю ў Ваўкавыску ў межах так званай «справы Аўтуховіча» значна перавышае лічбы, раней агучаныя ў прэсе. Ёсць інфармацыі, што ўсяго праведзена было 26 ператрусаў. Трэслі ўсіх, хто меў хоць нейкую сутычнасць з Мікалаем Аўтуховічам.

Інтэрнэт на службе спэцслужбаў

11.02.2009 Інтэрнэт на службе спэцслужбаў

Выпадкі, калі супрацоўнікі спэцслужбаў шукаюць патэнцыйных агентаў у інтэрнэце, сталі нярэдкай зьявай. Супрацоўнікі КДБ запрашаюць студэнтаў у дэканаты і кажуць, што прасачылі іх віртуальныя кантакты. Яны патрабуюць супрацоўнічаць, пагражаючы адлічэньнем з вучобы. Правайдэры цьвердзяць, што ў беларускіх умовах сачыць за віртуальнымі кантактамі ня цяжка.

КДБ спрабуе вербаваць студэнтаў

11.02.2009 КДБ спрабуе вербаваць студэнтаў

Чэкісты прапанавалі 'супрацоўніцтва' гомельскаму студэнту. Той адмовіўся. І цяпер чакае магчымых праблемаў з вучобай. І гэта не першы выпадак.

09.02.2009 Ператрусы і арышты ў Ваўкавыску

8 лютага ў Ваўкавыску затрымалі былых палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Лявонава, а таксама іх калегу па бізнэсе Уладзіміра Асіпенку. Ператрусы адбыліся яшчэ прынамсі ў трох сем'ях, звязаных з рухам апазіцыі.

03.02.2009 “КДБ нас гоніць – Канстытуцыя абароніць?”

Актывісты Гомельскага Маладога Фронту і “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” зладзілі акцыю пратэсту супраць самаўпраўнасьці КДБ.

29.01.2009 Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» выклікаюць на допыт

Актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Дзьякаву выклікаюць у РУУС Цэнтральнага раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства