Навіны на тэму: сілавыя структуры

Пракуратура прызнала парушэнне заканадаўства супрацоўнікамі міліцыі

25.05.2009 Пракуратура прызнала парушэнне заканадаўства супрацоўнікамі міліцыі

Пра гэта паведамляецца ў адказе пракуратуры Клецкага раёну на заяву Сяргея Панамарова.

КДБ спрабуе схіліць маладафронтаўку да супрацы

18.05.2009 КДБ спрабуе схіліць маладафронтаўку да супрацы

Днямі на факультэт журналістыкі БДУ, дзе навучаецца актывістка Маладога Фронту Надзея Пекарская, прыйшлі супрацоўнікі КДБ.

За разгалошваньне дзяржаўнай таямніцы будуць караць і цывільных

15.05.2009 За разгалошваньне дзяржаўнай таямніцы будуць караць і цывільных

Крымінальная і адміністратыўная адказнасьць будзе ўведзеная ў Беларусі для цывільных асобаў за разгалошваньне дзяржаўнай таямніцы.

Клецкая міліцыя вярнула журналісткам відэаапаратуру

14.05.2009 Клецкая міліцыя вярнула журналісткам відэаапаратуру

Відэаапаратуру, якую клецкія міліцыянты адабралі ў сябраў БАЖ — незалежных журналістак Настассі Краўчук і Кацярыны Ткачэнка — вярнулі пасля скаргі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у Клецкую раённую пракуратуру.

Інтэрнет-правайдэр засцерагае кліентаў ад распаўсюду «экстрэмісцкай інфармацыі»

14.05.2009 Інтэрнет-правайдэр засцерагае кліентаў ад распаўсюду «экстрэмісцкай інфармацыі»

Прыватны беларускі інтэрнет-правайдэр «Соло» папярэдзіў сваіх абанентаў «аб недапушчальнасці распаўсюду інфармацыі экстрэмісцкага і іншага супрацьпраўнага зместу».

Затрыманную ўчора маладафронтаўку чакае сустрэча з КДБ

13.05.2009 Затрыманную ўчора маладафронтаўку чакае сустрэча з КДБ

Сёньня дырэктарка і завуч гімназіі-каледжу мастацтваў імя Ахрэмчыка выклікала на размову маладафронтаўку, вучаніцу 8-й клясы Вікторыю Ладзіс.

Гомельскім актывістам апазіцыі КДБ вярнуў камп'ютэры, канфіскаваныя ў 2007 годзе

13.05.2009 Гомельскім актывістам апазіцыі КДБ вярнуў камп'ютэры, канфіскаваныя ў 2007 годзе

Актывістам гомельскай кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сіл 11 мая Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці вярнула шэсць камп’ютэраў, канфіскаваных падчас вобыску ў кастрычніку 2007 года.

КДБ параіла гродзенскаму журналісту пісаць пазітыўна

30.04.2009 КДБ параіла гродзенскаму журналісту пісаць пазітыўна

29 красавіка ў Гродне супрацоўнікамі УКДБ вобласці быў затрыманы журналіст, сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў Іван Роман. Ён з’яўляецца карэспандэнтам радыё «Рацыя» і аўтарам часопісу «Магазын Польскі», які выдаецца апальным Саюзам палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. У КДБ журналіста пісьмова папярэдзілі пра адказнасць за дыскрэдытацыю РБ.

29.04.2009 Гродзенскага журналіста выклікаюць у КДБ

Сёння каля 16.00 гродзенскаму журналісту, сябру ГА «БАЖ» Івану Роману патэлефанаваў чалавек, які назваўся супрацоўнікам КДБ Касцюкевічам, і прапанаваў сустрэцца «паразмаўляць».

Спроба сарваць працу сайта Хартыі’97, ці Ў пошуках ровара

27.04.2009 Спроба сарваць працу сайта Хартыі’97, ці Ў пошуках ровара

26 красавіка прыкладна ў 12.30 у памяшканне, якое здымае журналіст сайта Хартыі’97 Наталля Радзіна, прыйшлі супрацоўнікі адразу некалькіх аддзелаў Ленінскага РУУС. Міліцыянты распачалі спробу канфіскаваць кампутары.

Праваабаронцу Віктара Сазонава папярэдзіла КДБ

24.04.2009 Праваабаронцу Віктара Сазонава папярэдзіла КДБ

Сёння дахаты да гарадзенскага дэмакратычнага актывіста і правабаронцы Віктара Сазонава прыехалі двое супрацоўнікаў КДБ і, уручыўшы яму позву, прапанавалі падвезці ва ўпраўленне на машыне. Там на праваабаронцу аказваўся псіхалагічны ціск і запалохванне.

КДБ зацікавіўся маршам апазіцыі «За незалежнасць!»

24.04.2009 КДБ зацікавіўся маршам апазіцыі «За незалежнасць!»

23 красавіка завод, дзе працуе актывіст «Маладога Фронту» Антон Русін, наведалі супрацоўнікі КДБ.

Спецслужбы сарвалі музычную імпрэзу

10.04.2009 Спецслужбы сарвалі музычную імпрэзу

Віцебскі гурт “Паўночны Воўк” меўся прэзентаваць у Мастах новую беларускамоўную праграму. Аднак, 8 красавіка на аднаго з музыкаў гурта выйшлі прадстаўнікі спецслужбаў і настойліва “парэкамендавалі” адмовіцца ад удзелу ў канцэрце.

КДБ пагражае салігорскай актывістцы

25.03.2009 КДБ пагражае салігорскай актывістцы

Супрацоўнікі КДБ наведалі салігорскую школу № 10. Яны цікавіліся пасьпяховасьцю вучаніцы 11 клясы Крысьціны Самойлавай.

Актывіст Іван Крук заяўляе пра ціск з боку ўладаў

24.03.2009 Актывіст Іван Крук заяўляе пра ціск з боку ўладаў

Актывіст Руху "За Свабоду" Іван Крук з Астраўца паскардзіўся на неправамерныя дзеянні міліцыянтаў і супрацоўнікаў дзяржбяспекі ў абласную, Генеральную пракуратуру і Гродзенскае УКДБ. На думку актывіста, які выступае супраць пабудовы Астравецкай АЭС, міліцыя і спецслужбы ажыццяўляюць адносна яго і ягонага аднадумца Мікалая Уласевіча аператыўна-следчыя мерапрыемствы, якія насамрэч маюць характар палітычнага пераследу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства