Навіны на тэму: сілавыя структуры

Уік-энд па-берасцейску альбо Мая міліцыя мяне зьбівае?

27.10.2009 Уік-энд па-берасцейску альбо Мая міліцыя мяне зьбівае?

Чарговы факт бесчалавечага абыходжаньня з грамадзянамі з боку супрацоўнікаў міліцыі Берасьця пры выкананьні імі сваіх службовых абавязкаў не застаўся па-за ўвагай мясцовых праваабаронцаў. А сутнасьць справы ў наступным.

На акцыях апазіцыі да журналістаў прыставяць прэс‑афіцэраў МУС

22.10.2009 На акцыях апазіцыі да журналістаў прыставяць прэс‑афіцэраў МУС

Беларуская міліцыя ў бліжэйшы час зменіць фармат працы на масавых, у тым ліку палітычных мерапрыемствах. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўген Полудзень.

Справа аб збіцці прафесара Андрэя Каляды закрыта

22.10.2009 Справа аб збіцці прафесара Андрэя Каляды закрыта

У Савецкім РУУС Менска заяўляюць, што справа аб збіцці Андрэя Каляды закрыта ў сувязі «з адсутнасцю ў дзеяннях падследчага склада злачынства».

Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі

22.10.2009 Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі

Пасля разгону пікета памяці зніклых палітыкаў на Кастрычніцкай плошчы дваццацігадовая Інга Абрамава нейкі час не вярталася ў Брэст. Цяпер прыехала і згадзілася распавесці пра той дзень.

Актывіста апазіцыі збілі міліцыянеры

22.10.2009 Актывіста апазіцыі збілі міліцыянеры

Супрацоўнікі Мастоўскага раённага аддзела ўнутраных спраў збілі актывіста партыі “Грамада”(БСДГ) Зміцера Кучуна.Бягучым часам законнасць дзеяння міліцыянтаў правярае пракуратура.

Аб супрацоўніках сілавых структур, якія вызначаюцца жорсткасцю

19.10.2009 Аб супрацоўніках сілавых структур, якія вызначаюцца жорсткасцю

Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) пачынае кампанію інфармавання грамадзян Беларусі аб супрацоўніках сілавых структур, якія вызначыліся жорсткасцю пры разгоне мірных вулічных акцый. Адпаведнае рашэнне было прынята 19 кастрычніка палітсаветам партыі.

Палітык патрабуе прыцягнуць да адказнасьці ілжэсьведкаў-міліцыянтаў

15.10.2009 Палітык патрабуе прыцягнуць да адказнасьці ілжэсьведкаў-міліцыянтаў

14 кастрычніка старшыня Гомельскага аддзяленьня “Руху “За Свабоду” Ўладзімер Кацора зьвярнуўся ў абласную пракуратуру з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія ілжэсьведчаць у рапартах па факту яго затрыманьня 16 верасьня. На падставе ілжывых рапартаў распачата адміністрацыйная справа супраць яго самога й шэрагу іншых гомельскіх грамадзкіх актывістаў. Сямёра зь іх напярэдадні аштрафавалі на 20-40 базавых велічыняў.

Лагойскіх міліцыянтаў вінавацяць у катаванні падследнага

12.10.2009 Лагойскіх міліцыянтаў вінавацяць у катаванні падследнага

Пракуратура Лагойскага раёна пачала крымінальную справу на двух супрацоўнікаў міліцыі мясцовага РАЎС. Як паведамляе інтэрнэт-газета "Ежедневник", міліцыянтаў вінавацяць у тым, што яны ўжывалі катаванні да падазраванага ў здзяйсненні злачынства грамадзяніна.

Інспектара ДАІ чакае таварыскі суд.

08.10.2009 Інспектара ДАІ чакае таварыскі суд.

Актывіст Руху "За Свабоду" выявіў факты рознага стаўлення Пінскага АДАІ да кіроўцаў-парушальнікаў ў залежнасці ад таго, ці носяць яны пагоны. Службовая праверка пацвердзіла рацыю актывіста Руху.

КДБ працягвае цкаванне старшыні Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча

06.10.2009 КДБ працягвае цкаванне старшыні Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча

Наступным крокам па цкаваньні старшыні "Маладога Фронту" Зьмітра Дакшевіча пасьля трансьляцыі па беларускім тэлебачаньні скандальнага фільма "Малады Фронт. Кіднэпінг" стаў распаўсюд партрэтаў моладзевага лідэра.

"Лібералізацыя" па-беларуску: нікога не судзіць, усіх затрымліваць і зьбіваць (Сьпіс, адноўлена)

16.09.2009 "Лібералізацыя" па-беларуску: нікога не судзіць, усіх затрымліваць і зьбіваць (Сьпіс, адноўлена)

Пад час мірнай акцыі, прымеркаванай да Дня салідарнасьці 16 верасьня на Кастрычніцкай плошчы Менска было затрымана больш за дваццаць чалавек. Пры затрыманьні і пазьней супрацоўнікі міліцыі моцна зьбівалі дэманстрантаў. Найбольш пацярпеў Мікалай Статкевіч.

Сьпецслужбы стануць першымі чытачамі новага раману Паўла Севярынца

14.09.2009 Сьпецслужбы стануць першымі чытачамі новага раману Паўла Севярынца

Гэта адбылося яшчэ 6 верасня. У гэты дзень сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі аддаў рукапіс раману Дзянісу Садоўскаму, каб той адксеракапіраваў твор.

10.09.2009 Міліцыя перашкаджала журналістам выконваць прафесійныя абавязкі

9 верасня супрацоўнікі міліцыі на Кастрычніцкай плошчы Мінска перашкаджалі журналістам асвятляць акцыю пратэсту некаторых дэмакратычных арганізацый, якія выступалі супраць расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад — 2009» і ўводу расійскіх войск на тэрыторыю Беларусі.

Зверствы віцебскіх міліцыянтаў

07.09.2009 Зверствы віцебскіх міліцыянтаў

Алег Сурган выступіў з хадайніцтвам аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў віцебскай міліцыі, якія катавалі яго. 3 верасня Алег Сурган быў затрыманы на прыпынку грамадскага транспарту, насупраць якога вывесілі бел-чырвона-белы сцяг.

Катаванні ў РАУС: Апазіцыянера падвешвалі за кайданкі да кратаў

04.09.2009 Катаванні ў РАУС: Апазіцыянера падвешвалі за кайданкі да кратаў

У пастарунку міліцыі віцебскага апазіцыйнага актывіста Алега Сургана катавалі за бел-чырвона-белы сцяг.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства