Навіны на тэму: сілавыя структуры
09.02.2010 Журналістам зноў не давалі працаваць на Кастрычніцкай плошчы
Увечары 8 лютага журналістам, якія асвятлялі акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, зноў груба перашкаджалі выконваць прафесійныя абавязкі. Перашкоды чынілі ўжо апрабаваным раней спосабам невядомыя людзі ў цывільным, якія шчыльным колам захіналі дэманстрантаў ад журналістаў і закрывалі рукамі камеры аператараў.
08.02.2010 Дом польскі ў Івянцы занялі міліцыянты
Унутры яшчэ застаюцца некалькі сябраў Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі. На вуліцы таксама міліцэйскія патрулі. Пра гэта паведаміў Андрэй Пачобут — старшыня Галоўнай рады СПБ.
02.02.2010 КДБ імітуе пагрозу дзяржаве
Выклікамі ў КДБ і доўгімі размовамі у адным з кабінетаў гэтай установы скончылася для маладых берасцейцаў Уладзіміра Раганава і Яраслава Галоўчанка святкаванне Нараджэння Хрыстова ў Заходніх краінах.
02.02.2010 За незаконную адсідку– 15 мільёнаў рублёў кампэнсацыі
Столькі грошай суд Фрунзенскага раёну Менска пастанавіў выплаціць Леаніду Тарасенку, які быў кінуты ў месцы пазбаўленьня волі з-за памылак беларускага сьледзтва й суду.
28.01.2010 Куляшоў: Журналісты самі правакуюць міліцыянтаў на грубасьць
Падчас прэсавай канфэрэнцыі міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова журналісты паскардзіліся яму на грубыя паводзіны міліцыянтаў падчас масавых акцыяў, калі тыя перашкаджаюць фотакарэспандэнтам і відэаапэратарам выконваць свае працоўныя абавязкі.
27.01.2010 Сяргею Серабру вярнулі аргтэхніку, забраную падчас ператрусу
У журналіста і рэдактара сайту “Народныя навіны Віцебску” міліцыянты забралі фотаапарат і два сыстэмныя блёкі кампутараў. Гаспадару вярнулі маёмасьць толькі пасьля скаргі ў пракуратуру.
13.01.2010 Ператрус на кватэры журналіста Сяргея Серабро
Міліцыя праводзіць вобшук у кватэры журналіста, рэдактара інтэрнэт старонкі «Народныя навіны Віцебска» Сяргея Серабро.
11.01.2010 Міліцыя адмаўляе факт выкраданьня Зьмітра Дашкевіча
Міліцыя й пракуратура пакінулі без рэакцыі скаргі старшыні "Маладога Фронту" Зьмітра Дашкевіча аб выкраданьні й вывазе ў лес 5 сьнежня.
06.01.2010 Першамайскі РУУС часткова прызнаў сваю віну перад журналістам. Дэпартамент аховы МУС - не
Супрацоўнікі Першамайскага РУУС часткова прызналі парушэнні, дапушчаныя міліцыянтамі ў дачыненні да затрыманага 29 кастрычніка 2009 года журналіста Уладзімір Грыдзіна. А вось Першамайскі аддзел Дэпартамента аховы МУС лічыць, што яго супрацоўнікі дзейнічалі ў поўнай адпаведнасці з законам.
17.12.2009 Супрацоўнік міліцыі пагражаў выкраданнем актывістцы Паліне Дзьякавай
Пагрозы аб выкраданні Паліна Дзьякава атрымала проста падчас акцыі салідарнасці 16 снежня на Кастрычніцкай плошчы Менска.
24.11.2009 Супрацоўнікаў СІЗА, якія забілі вязня, пачалі шукаць?
Генеральная пракуратура загадала расследаваць абставіны смерці вязня бабруйскага следчага ізалятара Дзяніса Клімачова
04.11.2009 Леанiда Тарасенку памылкова пасадзiлi ў турму на пяць гадоў
Даказваючы сваю невiнаватасць, мужчына правёў у месцах пазбаўлення волi 14 месяцаў. I з часам дабiўся поўнага апраўдання. Дзяржава павiнна сплацiць Леанiду Тарасенку грашовую кампенсацыю. Да таго ж цяпер пракуратура цiкавiцца мiлiцыянерам, якi распачаў крымiнальную справу i грамадзянамi, якiя далi хлуслiвыя паказаннi.
04.11.2009 Алесь Мех скардзіца на дзеянні міліцыянтаў
Грамадскі і палітычны актывіст Алесь Мех звярнуўся ў суд Кобрынскага раёна са скаргай на дзеянні міліцыі пад час “Дажынак” у Кобрыне 19 верасня бягучага года. Мех просіць прызнаць незаконным затрыманне па ананімнаму званку і запатрабаваць з пракуратуры Кобрынскага раёна матэр’ялы праверкі па яго заяве.
30.10.2009 Адказ з вынікамі расследавання парушэння правоў журналістаў згубіўся?
Міліцыя заяўляе, што ГУУС Мінгарвыканкама правяло «вычарпальную праверку» па заяве БАЖ, пра вынікі якой журналісцкую арганізацыю нібыта праінфармавалі «ў вызначаным законам парадку». Аднак ніякага ліста пра вынікі праверкі БАЖ не атрымліваў.
28.10.2009 Чарговыя адпіскі з МУС
Зьбітыя падчас верасьнёўскіх акцыяў моладзевыя актывісты атрымалі адказы з Галоўнага упраўленьня ўласнай бясьпекі МУС.










