Навіны на тэму: сілавыя структуры
04.09.2020 Распытвалі пра чаты, пагражалі крымінальнай справай і адлічэннем. Студэнтка журфака БДУ пра размову ў ГУБАЗіК
У панядзелак 31 жніўня ў кватэру студэнткі факультэта журналістыкі БДУ Аліны, актыўнай удзельніцы тэлеграм-чату пра студэнцкую забастоўку, грукаліся людзі ў цывільным. Дзяўчына адмовілася размаўляць з імі, а затым атрымала смс з “запрашэннем” на размову ў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК). Першага верасня Аліна разам з адвакатам пайшла ў ГУБАЗіК, аднак у кабінет, дзе мусіла праходзіць размова, адваката ў апошні момант не пусцілі, а дзяўчыну фактычна заштурхалі ўнутр.
03.09.2020 "Амапаўка пачала мяне душыць. Я яе за руку і ўкусіла". 55-гадовую гарадзенку збілі і завялі крымінальную справу
Жыхарку Гародні Марыну Палікарпаву затрымалі 9 жніўня і збілі супрацоўніцы АМАП. Пазней на яе завялі крымінальную справу, бо жанчына ўкусіла амапаўку. Сваёй гісторыяй Марына падзялілася з "Радыё Свабода".
02.09.2020 Светашумавая граната пазбавіла ступні. Сведчаць пацярпелыя
33-гадовы Георгій Сайкоўскі 10 жніўня ішоў дамоў на Пушкінскую, але ягоны шлях праходзіў праз месца разгону пратэстаў. Ужо ў сваім раёне, калі да хаты заставался амаль пяць хвілін ходу, ў ягоны бок прыляцела светашумавая граната. Яго зачапіла аскепкам.
02.09.2020 "На расстрэл вас прывезлі, хлопцы". Сведчаць пацярпелыя
21-гадовага Мікіту затрымалі супрацоўнікі АМАПу ў Мінску ў ноч з 9 на 10 жніўня за белую стужачку ў кішэні. Хлопец вяртаўся дадому, але трапіў на Акрэсціна, дзе яго асудзілі на 13 сутак па арт. 23.34 КаАП за тое, што ён нібыта выкрыкваў лозунгі на акцыі пратэсту. Зараз Мікіта знаходзіцца ў адной з мінскіх бальніц. У заключэнні ў яго значыцца чэрапна-мазгавая траўма, удары, у тым ліку ўнутраных органаў, пашкоджанні. Мікіта распавёў "Вясне", што адбылося з ім у тую ноч і як прайшлі яго наступныя пяць сутак.
02.09.2020 Сабралі інфармацыю пра загінулых пад час масавых акцый пратэсту
У перыяд з 9 жніўня, калі ў Беларусі адбыліся першыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, прадстаўнікі сілавых структур прымянялі жорсткія, з непрапарцыйным ужываннем фізічнай сілы, дзеянні па разгоне грамадзян. Былі і загінулыя.
01.09.2020 Сведчаць пацярпелыя: "У аўтазаку на мяне сеў АМАПавец і крыкнуў: "Глядзіце, якое ў мяне добрае крэселка!"
Андрэя Вяршэню брутальна выцягнулі супрацоўнікі АМАП з асабістага аўтамабіля ў ноч з 11 на 12 жніўня недалёка ад ГЦ "Рыга", калі ён падвозіў сваіх сяброў дадому. На працягу ўсёй дарогі ў ІЧУ і пазней яго збівалі зноў і зноў, пакуль Андрэй не стаў губляць прытомнасць.
31.08.2020 Сведчаць пацярпелыя. Бармэн з Зыбіцкай – пра трое сутак на Акрэсціна
Бармэна Руслана аднаго з бара на вуліцы Зыбіцкай Мінска затрымалі 9 жніўня ў дзве гадзіны ночы, калі ён вяртаўся з працы дадому. Наступныя трое сутак ён правёў на Акрэсціна. Руслан распавёў "Вясне", што адбывалася ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў 9 па 12 жніўня.
31.08.2020 "Вясна" працягвае збор і дакументаванне фактаў катаванняў у Беларусі
ПЦ "Вясна" падрыхтаваў кароткую справаздачу пра тое, што ўжо было зроблена праваабаронцамі і што плануецца рабіць надалей па фактах прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання пры затрыманні мірных дэманстрантаў, іх транспарціроўцы і ўтрыманні ў ІЧУ у дзень выбараў і паслявыбарчы перыяд.
28.08.2020 "Давайце яго адвядзем у аўтазак, хай хлопцы пазабаўляюцца". Сведчаць пацярпелыя
21-гадовага мінчука Якава Сухнату затрымалі позна ўвечары 11 жніўня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным недалёка ад станцыі метро Уручча, калі ён вяртаўся дадому. Цяпер Якаў пасля жорсткага затрымання, і некалькіх сутак знаходжання на Акрэсціна і ЛПП пад Слуцкам знаходзіцца на лячэнні ў мінскай бальніцы. Хлопец распавёў "Вясне", што з ім адбылося ўвечары 11 жніўня і, што адбывалася наступныя дні.
27.08.2020 "Не выключаю затрыманне". Латушка заўважыў сачэнне каля свайго дома
Група невядомых у чорных масках сочаць за членам прэзідыума Каардынацыйнага савета апазіцыі Паўлам Латушкам з аўтамабіля. Пра гэта паведамляе сайт naviny.by.
27.08.2020 За белую стужку разбілі нос і машыну. Сведчаць пацярпелыя
31-гадовы мінчук Мікалай Бондар у ноч з 11 на 12 жніўня быў фактычна выхаплены сілавікамі на вуліцы Пляханава з уласнай машыны за белую стужку на руцэ. Супрацоўнікі ДАІ і АМАПу разбілі яго машыну, збілі яго самога, зламалі нос і забралі на Акрэсціна. Мікалай распавёў «Вясне», што з ім адбывалася ў тую ноч.
26.08.2020 Таксісту, якога збілі ў Горадні амапаўцы, пагражае крыміналка
У ноч з 11 на 12 жніўня таксіст Аляксей Лапа скончыў працу і прыехаў да сяброў да крамы "Алмі" на вуліцу Савецкіх памежнікаў. Туды пад'ехала браніраваная тэхніка і таніраваны мікрааўтобус з супрацоўнікамі АМАПа. Кіроўца таксі прыціснуўся да абочыны, але амапаўцы выйшлі і пачалі біць машыну.
25.08.2020 Пагроза згвалтавання і "калектыўная адказнасць". Сведчаць пацярпелыя
Мянчук Алег Харытончык шпацыраваў 11 жніўня ў раёне Нямігі. Раптам выйшлі амапаўцы і запатрабавалі ў Алега мабільны тэлефон. Калі ў тэлефоне знайшлі прылады Psiphon і Telegram, пачаліся допыты: "Куды ідзеш? Навошта ты тут?", "Ідзеш будаваць барыкады і камяні кідаць?».
25.08.2020 Пры жорсткім разгоне сілавікі зламалі руку, а потым ноч трымалі на Акрэсціна. Мінчук – пра ноч з 10 на 11 жніўня
На другі дзень пратэстаў у Беларусі 10 жніўня ў інтэрнэце з'явілася відэа, дзе на праспекце Дзяржынскага ў Мінску АМАП жорстка разганяе групу маладых людзей. Да іх пад'ехаў аўтобус, адкуль выскачылі супрацоўнікі АМАПу. Пасля таго, як маладыя людзі згрупаваліся, сілавікі пачалі збіваць іх. Сярод збітых і затрыманых – 25-гадовы мінчанін Вячаслаў Чакан.
24.08.2020 «Мяне хавалі ад расейскіх консулаў», — грамадзяніна Расеі лічылі зьніклым, а ён быў на Акрэсьціна
23 жніўня ўвечары з Акрэсьціна выйшаў адзін з апошніх затрыманых пасьля выбараў — грамадзянін Расеі Міхаіл Дарожкін, якога родныя і консулы шукалі 10 дзён. Выйшаў са штампам аб дэпартацыі і забароне ўезду ў Беларусь на 5 гадоў.










