Навіны на тэму: сілавыя структуры

Валянцін Стэфановіч: Гэта маштабная акцыя, непасрэдна зьвязаная с пачаткам прэзідэнцкай кампаніі

18.05.2010 Валянцін Стэфановіч: Гэта маштабная акцыя, непасрэдна зьвязаная с пачаткам прэзідэнцкай кампаніі

Па ўсёй краіне праводзяцца вобшукі ў офісах дэмакратычных актывістаў грамадзянскай ініцыятывы "Гавары праўду". Сітуацыю каментуе юрыст і правабаронца Валянцін Стэфановіч.

Брутальная акцыя спецслужбаў: дзесяткі ператрусаў па ўсёй краіне (дапаўняецца)

18.05.2010 Брутальная акцыя спецслужбаў: дзесяткі ператрусаў па ўсёй краіне (дапаўняецца)

Ператрусы ў актывістаў кампаніі “Гавары праўду”, якія праходзяць зараз у многіх гарадах Беларусі санкцыянаваныя пракуратурай Ленінскага раёна Менска. Кароткім радком:

Праходзіць вобыск у кватэры прадстаўніка незалежнага прафсаюзу

18.05.2010 Праходзіць вобыск у кватэры прадстаўніка незалежнага прафсаюзу

Як паведаміў прадстаўнік незалежнага прафсаюзу РЭП па Мінскай вобласці Мікалай Пахабаў, які знаходзіцца цяпер у Барысаве, на мабільны тэлефон яму патэлефанавала жонка, юрыст прафсаюзу РЭП Жана Запрыварына і распавяла, што ў іх кватэры праводзіцца вобыск.

У Гомелі - ператрусы

18.05.2010 У Гомелі - ператрусы

Сёньня, 18 траўня, у 12.30 у офіс абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі зьявіліся два супрацоўнікі міліцыі Чыгуначнага раёну Гомеля ў званьні капітана і маёра і грамадзянін у цывільным. Яны прад'явілі кіраўніку гарадзкой арганізацыі АГП Андрэю Толчыну ордэр на правядзеньне ператрусу па месцы яго пастаяннага жыхарства, санкцыянаваны пракурорам Ленінскага раёну Менску.

Ператрус - у Магілёве ў офісе кампаніі "Гавары праўду"

18.05.2010 Ператрус - у Магілёве ў офісе кампаніі "Гавары праўду"

У Магілёве ў памяшканьні, дзе на дадзены момант знаходзіцца офіс кампаніі "Гавары праўду", адбываецца ператрус, санкцыянаваны пракуратурай Ленінскага раёну Менску. Каля 15 супрацоўнікаў абласной міліцыі і КДБ шукаюць невядома што, бо, як напісана ў пастанове на правядзеньне пертрусу, у паямшканьні могуць знаходзіцца рэчы і прадметы, здабытыя злачынным шляхам.

У Наваградку “шукалі” зялёную фарбу

14.05.2010 У Наваградку “шукалі” зялёную фарбу

Учора наваградскія міліцыянты намагаліся здзейсьніць шэраг ператрусаў у кватэрах мясцовых актывістаў. Пратэстанцкаму пастару Уладзімеру Качагуру яны патлумачылі, што расшукваюць зялёную фарбу, якой нібыта невядомыя папсавалі аўтамабіль.

Што рабіць, калі вас хочуць схіліць да супрацоўніцтва з КГБ

05.05.2010 Што рабіць, калі вас хочуць схіліць да супрацоўніцтва з КГБ

Выклік у дэканат, размова з невядомымі, але абазнанымі ў вашым прыватным жыцьці дзядзькамі, прапанова даць інфармацыю ў абмен на вырашэньне праблемаў з вучобай, прозьба нікому не казаць пра размову, прапанова падпісаць пагадненьне пра супрацоўніцтва... У апошні час даводзілася па некалькі разоў выслухоўваць падобныя гісторыі ад моладзі: хлопцаў і дзяўчат, студэнтаў і не студэнтаў. Як вы ўжо здагадаліся, гаворка ідзе пра КГБ.

Вярбуюць, вярбуюць і яшчэ раз вярбуюць…

05.05.2010 Вярбуюць, вярбуюць і яшчэ раз вярбуюць…

Слаўныя нашчадкі “жалезнага Фелікса” не спыняюць спробаў зацягнуць хоць якога маладога чалавека ў сваю агентурную сетку. “Spring96.org” нядаўна падрабязна распавёў пра такі выпадак. І вось чарговая спроба. На гэта раз аб’ектам для вярбоўкі кэдэбісты абралі Канстанціна Заміроўскага.

Зьміцер Салаўёў скардзіцца ў Генеральную пракуратуру на ператрус

04.05.2010 Зьміцер Салаўёў скардзіцца ў Генеральную пракуратуру на ператрус

Праваабаронца Зьміцер Салаўёў накіраваў у Генеральную пракуратуру скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, які 30 красавіка правялі ператрус у памяшканьні, якое яму належыць на праве ўласнасьці.

03.05.2010 Актывістаў Партыі БНФ выклікаюць у пракуратуру па пытаньні аўтарэфэрэндуму

Цягам апошніх дзён шэраг актывістаў Партыі БНФ былі выкліканыя ў пракуратуры па месцы жыхарства па пытаньні аўтарэфэрэндуму.

У Наваполацку правялі вобшук у офісе праваабаронцы Зьмітра Салаўёва (абноўлена)

30.04.2010 У Наваполацку правялі вобшук у офісе праваабаронцы Зьмітра Салаўёва (абноўлена)

Як толькі што паведаміў праваабаронца Зьміцер Салаўёў, у ягоным офісе ў Наваполацку адбываецца ператрус.

Ірына Халіп: «Пад дахам справы аб паклёпе ідзе вайна на знішчэнне незалежных журналістаў і незалежных сайтаў»

29.04.2010 Ірына Халіп: «Пад дахам справы аб паклёпе ідзе вайна на знішчэнне незалежных журналістаў і незалежных сайтаў»

29 красавіка ГА «БАЖ» зладзіла прэс-канферэнцыю з удзелам журналістак — сведак па справе аб паклёпе на экс-кіраўніка УКДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа — Святланы Калінкінай, Марыны Коктыш, Ірыны Халіп і Наталлі Радзінай.

Следчых цікавіць, хто адмініструе сайт «Хартыі-97»

28.04.2010 Следчых цікавіць, хто адмініструе сайт «Хартыі-97»

У часе сённяшняга візіту ў РУУС журналістку сайта «Хартыя-97» Наталлю Радзіну азнаёмілі з вынікамі экспертызы 8-і камп’ютэраў, забраных у яе 16-га сакавіка ў часе ператрусу. Камп’ютэраў журналістцы не аддалі, бо, на думку следства, неабходна правесці іх дадатковую экспертызу. Акрамя таго, Наталлю зноў дапыталі ў якасці сведкі.

27.04.2010 Журналістак зноў выклікаюць у міліцыю

28 красавіка Натальля Радзіна, Ірына Халіп, Сьвятлана Калінкіна і Марына Коктыш павінны зьявіцца ў Першамайскую ўправу міліцыі Менска.

23.04.2010 Журналіста AP Юрася Карманава запрашалі ў КДБ з нагоды яго камандзіроўкі ў Бішкек

Беларускаму карэспандэнту агенцтва Associated Press Юрасю Карманаву 23 красавіка патэлефанаваў невядомы, які назваўся супрацоўнікам КДБ Алегам Анатольевчам і запрасіў журналіста на размову з нагоды яго нядаўнай паездкі ў Кыргызстан.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства