Навіны на тэму: сілавыя структуры

У Беларусі затрымліваюць анархістаў?

06.09.2010 У Беларусі затрымліваюць анархістаў?

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, праваахоўнікі затрымалі каля 10 анархістаў, у іх кватэрах прайшлі ператрусы. Верагодна, гэтая акцыя звязаная з нядаўнім падпалам аўтамабіля каля расійскай амбасады ў Мінску.

Дзяржкантроль і КДБ ладзяць ператрус у офісе Вардамацкага

01.09.2010 Дзяржкантроль і КДБ ладзяць ператрус у офісе Вардамацкага

Супрацоўнікі спецслужбаў капіююць інфармацыю з камп'ютараў сацыялагічнай лабараторыі "Новак". На пэўны час была затрыманая фатограф Юлія Дарашкевіч.

У Вялейцы міліцыянеры спрабавалі сарваць сустрэчу з Раманчуком

27.08.2010 У Вялейцы міліцыянеры спрабавалі сарваць сустрэчу з Раманчуком

26 жніўня ў прыватным памяшканьні адбылася сустрэча з намесьнікам старшыні партыі АГП Яраславам Раманчуком, які зьбіраецца балатавацца на пасаду Прэзідэнта РБ і старшынём партыі Анатолем Лябедзькам. На сустрэчы прысутнічала больш 30 чалавек. Спадар Раманчук прэзентаваў сваю праграму "Мільён працоўных месцаў для Беларусі".

Допыты актывістаў у Брэсце

27.08.2010 Допыты актывістаў у Брэсце

У Брэсце следчая брыгада з Мінска 26 жніўня распачала допыты па справах травеньскіх ператрусаў.

Віктар Чайкоўскі атрымаў адказ з Брэсцкага УУС

12.08.2010 Віктар Чайкоўскі атрымаў адказ з Брэсцкага УУС

Намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’янання “Перспектыва”, сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага Віктар Чайкоўскі атрымаў адказ з Брэсцкага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце на сваю скаргу адносна гвалтоўнага затрымання на цэнтральным чыгуначным вакзале ў Брэсце.

Актывіста БХД Алеся Галаваня выклікаюць на допыт

03.08.2010 Актывіста БХД Алеся Галаваня выклікаюць на допыт

Актывіста БХД з Віцебска Алеся Галаваня 4 жніўня выклікаюць быццам бы на вочную стаўку з рабаўніком, які напаў на яго тры гады таму. Аднак, на думку актывіста, рыхтуецца правакацыя, бо дзеянні міліцыі выглядаюць вельмі заблытана.

Суд адмовіўся разглядаць пазоў палітыка да міліцыі

07.07.2010 Суд адмовіўся разглядаць пазоў палітыка да міліцыі

Старшыня Цэнтральнага суду Гомелю Рыгор Дзьмітрэнка вярнуў без разгляду грамадзкаму актывісту й палітыку Юр’ю Варонежцаву ягоны пазоў да ўправы дазнаньня УУС Гомельскага аблвыканкаму.

Пракуратуру і МУС цікавіць, як працуе charter97.org

01.07.2010 Пракуратуру і МУС цікавіць, як працуе charter97.org

Першы дзень указа аб цэнзуры ў Інтэрнэце адзначыўся допытам вядомай журналісткі Наталлі Радзінай.

Марыну Коктыш выклікаюць у КДБ

30.06.2010 Марыну Коктыш выклікаюць у КДБ

Намесніцу галоўнага рэдактара «Народнай волі» заўтра ў 10.00 запрашаюць на допыт у следчае ўпраўленне КДБ да старшага следчага Паўла Чарняўскага ў якасці сведкі па крымінальнай справе № 10068930031. Пра гэта гаворыцца ў пісьмовай позве, якую 30 чэрвеня ўвечары прынеслі журналістцы дахаты.

Панядзелак пачаўся з ператрусаў

28.06.2010 Панядзелак пачаўся з ператрусаў

Як паведамляе “Наша ніва”, супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёна Менску правялі ператрус на кватэры моладзевага актывіста Андруся Крэчкі

На скаргу ў Генеральную пракуратуру адказаў той, на каго скардзіліся

22.06.2010 На скаргу ў Генеральную пракуратуру адказаў той, на каго скардзіліся

Сябра ГА «БАЖ» з Гомеля Юрый Варонежцаў даслаў паўторную скаргу Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь Рыгору Васілевічу.

Да пяці катэгорый невыязных грамадзян дадаліся яшчэ дзве

10.06.2010 Да пяці катэгорый невыязных грамадзян дадаліся яшчэ дзве

Да пяці катэгорый невыязных грамадзян, існаваўшых у раней дзейным законе, прыбавіліся яшчэ дзве. Першая — гэта грамадзяне, за якімі згодна з рашэннем суда ўстаноўлены прэвентыўны нагляд. Другая - службовыя асобы юрыдычных асоб, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб пачатку працэдуры банкруцтва.

09.06.2010 У Пінску працягваецца пераслед Алеся Рамановіча

Сябра Партыі БНФ з Пінску Алесь Рамановіч паведаміў, што на працягу трох апошніх дзён супрацоўнікі КДБ і міліцыі рознымі спосабамі спрабуюць даставіць яго ў ГАУС. Пры гэтым да апошняга яны спасылаліся на адміністратыўную справу, у якой Рамановіч фігуруе як падазраваны, аднак афіцыйную позву на патрабаванне актывіста ўпарта не дасылалі. І ён нікуды ўпарта не ішоў. І сёння позву яму, нарэшце, уручылі.

Клецкага актывіста дапытаюць па крымінальнай справе

08.06.2010 Клецкага актывіста дапытаюць па крымінальнай справе

Клецкаму актывісту Сяргею Панамарову інкрымінуецца абраза прадстаўніка ўлады

У Магілёве дапыталі яшчэ аднаго актывіста ў справе “Гавары праўду”

08.06.2010 У Магілёве дапыталі яшчэ аднаго актывіста ў справе “Гавары праўду”

Кіраўніка магілёўскага прадстаўніцтва дасьледніцка-асьветніцкай установы «Рух наперад» Сяргея Лапуціна дапыталі ў справе грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Паводле актывіста, яго дапытваў сьледчы Кастрычніцкага аддзелу міліцыі Магілёва Міхайлаў. Было зададзена шэсьць пытаньняў, якія тычыліся фінансаваньня кампаніі «Гавары праўду» і ўстановы «Рух наперад».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства