Навіны на тэму: сілавыя структуры
24.12.2010 Ператрус у офісе Дзмітрыя Вуса
Супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус у офісе экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Дзмітрыя Вуса. Сам былы кандыдат знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.
24.12.2010 Ператрус у кватэры юрыста "Новага жыцьця" Сяргея Луканіна.
Супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус у кватэры юрыста поўнаэвангельскай царквы "Новае жыцьцё" Сяргея Луканіна.
24.12.2010 Палітолага Святлану Навумаву выклікалі ў КДБ
Вядомага палітолага Святлану Навумаву сёння па тэлефоне выклікалі ў КДБ. Пра гэта яна паведаміла Еўрарадыё, адзначыўшы, што мусіць там быць а 14-й гадзіне.
24.12.2010 Больш за тры гадзіны Касю Сцяпанаву ўтрымлівалі у КДБ Астравецкага раёну (дапоўнена)
Студэнтку 3 курса факультэта журналістыкі ЕГУ Касю Сцяпанаву, якую сёньня зьнялі з цягніка на літоўска-беларускай мяжы, адвезлі ва ўпраўленне КДБ па Астравецкаму раёну на допыт. Яна вярталася з Вільні дахаты на вакацыі. Ёй было адмоўлена ў прысутнасьці на допыце грамадскага абаронцы. У КДБ яна ўтрымлівалася больш за тры гадзіны. Зараз яна на волі
24.12.2010 Ператрус у кватэры Аляксандра Фядуты
У кватэры даверанай асобы Ўладзімера Някляева Аляксандра Фядуты правялі ператрус. Пра гэта паведаміла жонка палітоляга.
23.12.2010 У жодзінскага назіральніка адбыўся ператрус
Міліцыянты правялі ператрус у доме жодзінца Аляксандра Камароўскага. Ён з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.
23.12.2010 Сілавыя ведамствы Беларусі гатовыя да другой хвалі арыштаў удзельнікаў мітынгу ў Менску
ГУУС Менгарвыканкама фактычна папярэдзіла ўдзельнікам мітынгу 19 снежня 2010 г на плошчы Незалежнасці аб тым, каб яны падрыхтаваліся да магчымых арыштаў.
22.12.2010 Яшчэ адзін падазраваны – Дзмітрый Ус
Кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус таксама праходзіць у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску.
22.12.2010 Мікола Статкевіч абвясьціў галадоўку і адмаўляецца даваць паказаньні
Пра гэта "Свабодзе" паведамілі аднапартыйцы экс-кандыдата на прэзыдэнта з "Народнай грамады" са спасылкай на яго адваката.
22.12.2010 Каманду Міхалевіча вызываюць на допыты ў КДБ
Сёння Кастусю Лукашову і Ігару Драко патэлефанавалі і запрасілі ў якасці сведкаў на допыты ў КБД
22.12.2010 Рыгор Кастусёў ідзе на допыт у камітэт дзяржбяспекі
Экс-кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў у гэтыя хвіліны разам з адвакатам ідзе на допыт у КДБ. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам палітык.
22.12.2010 Аляксандр Арэстовіч знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ
Аляксандр Арэстовіч, давераная асоба Міколы Статкевіча, знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў яго сын Дзмітрый.
21.12.2010 Алег Корбан таксама ў ізалятары КДБ
Сябра АГП Алег Корбан знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Пра гэта ягоным бацькам паведамілі ў тэлефоннай размове супрацоўнікі спецслужбаў. Хлопец затрыманы на тры дні.
19.12.2010 Міліцыянты ўварваліся ў кватэру да моладзевых актывістаў
У Менску ў кватэру на вуліцы Пушкіна (5-238), дзе знаходзіліся пяцёра моладзевых актывістаў - Стасюк Ян, Аляксандра Літвінчук, Маціюк Аксана, Чарвінская Марыя і Яўген Іванюк, уварваліся супрацоўнікі міліцыі. Сувязі з імі зараз няма.
19.12.2010 Міліцыянты спрабуюць трапіць у кватэру да моладзевых актывістаў
У Менску на вуліцы Пушкіна (5-238) заблакаваныя пяцёра моладзевых актывістаў. Супрацоўнікі міліцыі ўжо на працягу гадзіны спрабуюць зайсці ў кватэру, дзе знаходзяцца Стасюк Ян, Аляксандра Літвінчук, Маціюк Аксана, Чарвінская Марыя і Яўген Іванюк.










