Навіны на тэму: сілавыя структуры

28.12.2010 У Аляксандра Лукашэвіча шукалі сьляды падрыўной дзейнасьці

Супрацоўнікі КДБ ўвечары 27 сьнежня прыйшлі з ператрусам у кватэру бацькоў Аляксандра Лукашэвіча, даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча.

27.12.2010 На допыты ў КДБ выклікаюць моладзевых актывістаў

27 снежня на допыт у КДБ быў выкліканы моладзевы актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Сцепаненка.

27.12.2010 Ператрус у хаце Зьмітра Бандарэнкі

На кватэры даверанай асобы Андрэя Саньнікава каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі праходзіць вобшук. Пра гэта «Свабодзе» паведамілі сваякі арыштаванага.

27.12.2010 Сярэдзіча выклікаюць у КДБ

Галоўнага рэдактара газеты "Народная воля" Іосіфа Сярэдзіча выклікаюць на допыт у КДБ. Пра гэта ён паведаміў сёння БелаПАН, спаслаўшыся на тэлефанаванне чалавека, які прадставіўся следчым КДБ. Як адзначыў Сярэдзіч, яму паведамілі, што выклікаюць у Камітэт дзяржбяспекі ў якасці сведкі. Па якой справе, не патлумачылі. Іосіф Паўлавіч адмовіўся ад сустрэчы сёння, бо заняты працай над чарговым нумарам. У адказ суразмоўца паведаміў, што прынясе позву заўтра да 10 гадзіны ў рэдакцыю.

27.12.2010 Вольга Някляева: Мне дагэтуль не пацвердзілі, што муж знаходзіцца ў КДБ

Жонка кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева ў панядзелак наведала Генпракуратуру і КДБ, але пра лёс мужа ёй зноў нічога не паведамілі.

Працягваецца паляваньне на актывістаў (аднаўляецца)

27.12.2010 Працягваецца паляваньне на актывістаў (аднаўляецца)

Актывістку “Еўрапейскай Беларусі Вераніку Лазоўскую выклікаюць у КДБ на допыт 28 снежня ў якасці сведкі. Позву ёй перадалі праз суседзяў. Позвы таксама ўручаныя сябру АГП Аляксандру Сцепаненка і актывістцы кампаніі “Гавары праўду” Вользе Бурневіч на 27 і 29 снежня адпаведна.

26.12.2010 А.Воўчак: Рэпрэсіўны "бульдозер" ужо губляе арыенціры

За подпісам пракурора горада Мінска Куліка Алегу Воўчаку было прад'яўлена пастанова аб правядзенні вобшуку ў сувязі з тым, што "Прававая дапамога насельніцтву", якую ён узначальвае, мела дачыненне да масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня.

Начны ператрус на “Белсаце”

26.12.2010 Начны ператрус на “Белсаце”

Сёння ўначы невядомыя ўварваліся ў офіс першага незалежнага тэлеканалу «Белсат» у Менску. Яны разрэзалі дзверы памяшкання адмысловай пілой. Цяпер уваход на офіс апячатаны.

Вобыскі на Каляды

26.12.2010 Вобыскі на Каляды

На кватэрах дэмакратычных актывістаў 25 снежня праводзіліся вобыскі. Супрацоўнікі следчых органаў у межах крымінальнай справы па ч.2 арт. 293 КК канфіскуюць у асноўным кампутарную тэхніку.

25.12.2010 Ператрусы ў офісах працягваюцца

Супрацоўнікі следчых органаў у межах крымінальнай справы па ч.2 арт. 293 КК канфіскуюць у асноўным кампутарную тэхніку.

У Капуцкага канфіскаваныя два сістэмнікі і фотаздымач

25.12.2010 У Капуцкага канфіскаваныя два сістэмнікі і фотаздымач

Ператрус у праваабаронцы з Маладэчна Алеся Капуцкага праводзілі два супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт.293 КК РБ.

24.12.2010 Сяргей Луканін апытаны ў якасьці сьведкі ў рамках крымінальнай справы

24 снежня ў кватэры юрыста царквы «Новае Жыццё» тры супрацоўніка КДБ правялі ператрус, санкцыянаваны намеснікам пракурора Менска Мікалаем Куліком, пасля чаго Сяргея Луканіна даставілі ў КДБ для дачы паказанняў па крымінальная справе.

24.12.2010 У Смаргоні забралі на допыт Шульжыцкага

У Смаргоні міліцыя забрала з дому актывіста Партыі БНФ Уладзіміра Шульжыцкага, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата Рыгора Кастусёва.

24.12.2010 З офіса Дзмітрыя Уса забралі ўсю тэхніку і выбарчую дакументацыю

Тры гадзіны працягваўся ператрус на офісе выдавецкага прадпрыемства "Трывіюм", дырэктарам якога з'яўляецца Дзмітрый Ус.

Ператрус на кватэры юрыста царквы «Новае жыццё»

24.12.2010 Ператрус на кватэры юрыста царквы «Новае жыццё»

24 снежня падчас ператрусу з кватэры юрыста мінскай поўнаевангельскай царквы «Новае жыццё» Сяргея Луканіна забралі ноўтбукі і носьбіты электроннай інфармацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства