Навіны на тэму: сілавыя структуры
05.01.2011 На допыты у КДБ выклікаюць новых грамадзян (Дапаўняецца)
Сёньня на беларуска-літоўскай мяжы з цягніка зьнялі студэнта ЕГУ Глеба Хамутова, які адбыў 12 сутак арышту ў Жодзіна. Цяпер праводзяць допыт па пытаньнях удзелу ў акцыі пратэсту 19 сьнежня.
05.01.2011 Ператрус у офісе БХК завяршыўся, пачынаецца ў кватэры Алега Гулака (Аднаўляецца)
12-20. Ператрус на офісе БХК завяршыўся. Сканфіскавалі два сістэмныя блокі ды сервер. Затым аператыўнікі паехалі дадому да старшыні арганізацыі Алега Гулака дзеля яшчэ аднаго пертрусу.
05.01.2011 Сяргей Клюеў – чарговы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
3 студзеня пад час вызваленьня з ІЧУ на Акрэсціна арыштаванаму на 15 сутак Сяргею Клюеву следчы Партызанскага РУУСа прад’явіў пастанову аб прызнаньні яго падазраваным па крымінальнай справе, распачатай па артыкулу 239 Крымінальнага кодэксу РБ (масавыя беспарадкі). Увесь час знаходжаньня пад арыштам яго выклікалі на допыты.
05.01.2011 Віктар Даніловіч адшукаўся
Адзін з арыштаваных удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня Віктар Даніловіч 3 студзеня быў вызвалены з ізалятара часовага ўтрыманьня ў Жодзіна, пасьля таго, як адседзеў 15 сутак. Зараз ён на волі і, па ягоных словах, пакуль ніхто яго на допыты не выклікаў.
05.01.2011 Гродзенскага актывіста КДБ дапытваў чатыры гадзіны
Грамадскага актывіста з Гродна Яна Лялевіча ў трэці раз дапыталі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі.
04.01.2011 Ператрусы працягваюцца (дадаецца)
Пра ператрусы, праведзеныя сёння ў сябе на кватрэх супрацоўнікамі КДБ, праваабаронцам паведамілі менскія дэмакратычныя актывісты Аляксандр Пяткевіч і Андрэй Прасняк, а таксама адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў.
04.01.2011 Пасля ператрусу Насту Лойку павезлі на допыт у КДБ
Пасля правядзення ператрусу ў доме праваабаронцы Насты Лойкі, супрацоўнікі КДБ павезлі дзяўчыну на допыт у якасці сведкі ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.
04.01.2011 КДБ супраць прэсавай канфэрэнцыі Рымашэўскага
Былы вязень «амэрыканкі» Віталь Рымашэўскі кажа, што вымушаны скасаваць сваю першую прэсавую канфэрэнцыю, якая была заплянаваная на раніцу 4 студзеня.
04.01.2011 Ператрус у журналіста «Белсата» Алеся Баразенкі
У кватэры, якую здымае тэлеаператар «Белсату» Алесь Баразенка, праведзены ператрус.
03.01.2011 Гомельскіх актывістаў пачалі выклікаць у КДБ
Давераную асобу кандыдата Мікалая Статкевіча па Гомелі Юрыя Захаранку выклікаюць у КДБ.
03.01.2011 Андрэй Дзмітрыеў на волі
Як стала вядома «Нашай Ніве», у панядзелак раніцай Андрэй Дзмітрыеў быў адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе.
03.01.2011 Адвакаты рыхтуюць скаргу на змену меры стрымання Ўладзіміру Някляеву
Адвакат кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева – Уладзімір Букштынаў рыхтуе скаргу на змену меры стрымяння свайму падабароннаму.
03.01.2011 Рымашэўскага адпусцілі
Уначы з 31 снежня на 1 студзеня пад падпіску аб нявыездзе быў адпушчаны экс-кандыдат Віталь Рымашэўскі.
31.12.2010 Праведзены ператрус у Юлі Дарашкевіч. Яе мужа забралі ў КДБ
Сёння а 8 раніцы супрацоўнікі КДБ прыйшлі да фотажурналісткі Юлі Дарашкевіч і правялі на кватэры ператрус у межах узбуджанай па падзях 19 снежня крымінальнай справы. Канфіскаваныя носьбіты інфармацыі. Яе мужа Паўла Юхневіча, актывіста "Еўрапейскай Беларусі" супрацоўнікі па папярэдняй інфармацыі даставілі ў КДБ г. Мінска па вул. Казлова на допыт.
30.12.2010 На кватэры Андрэя Кіма прайшоў ператрус
Праведзены ператрус на кватэры моладзевага актывіста Андрэя Кіма. Супрацоўнікі КДБ і міліцыі цягам гадзіны канфіскоўвалі ў яго цвёрды дыск кампутара, а таксама шэраг носьбітаў інфармацыі – флэшкі, кампакт-дыскі.










