Навіны на тэму: сілавыя структуры

10.01.2011 Ператрус у рэдакцыі газеты «Борисовские новости»

Супрацоўнікі барысаўскага РУУС апісваюць аргтэхніку незалежнага выдання. У рэдакцыі незалежнай рэгіянальнай газеты «Борисовские новости» адбываецца ператрус.

10.01.2011 Сёння павінны прад’явіць абвінавачванні шэрагу актывістаў

Следчыя КДБ цягам панядзелка маюць прад’явіць абвінавачанні шэрагу актывістаў альбо прыняць рашэнне аб іх вызваленні. Праваабаронцы чакаюць, што многіх з затрыманых на мінулым тыдні супрацоўнікам сілавых органаў прыйдзецца вызваліць з-за відавочнай адсутнасці ў іхных дзеяннях складу злачынства.

10.01.2011 Прыйшлі з ператрусам да брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнды

У кватэру брэсцкага актывіста дэмсіл Андрэя Шарэнды спрабуюць трапіць двое невядомых, паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

10.01.2011 Андрэя Пачобута хацелі запалохаць у КДБ

Гарадзенец Андрэй Пачобут зьяўляецца карэспандэнтам польскай “Gazety Wyborczej”. У сваім “жывым журнале” ён апавядае, што 8 студзеня яго раптоўна затрымалі каля дому і даставілі ў абласную управу КДБ на вул. Тэльмана ў Горадні. Сьледчых цікавіла яго затрыманьне на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня (пасьля ночы ў “аўтазаку”, яго выпусьцілі ў будынку суду). Адказваць на пытаньні ён адмовіўся, і адзін зь іх стаў біць яго па галаве, піша журналіст.

06.01.2011 Місюкевіча проста з іспыту забралі ў КДБ

У дадзены момант маладафронтавец Юльян Місюкевіч знаходзіцца ў Камітэте дзяржаўнай бясьпекі.

06.01.2011 Мядзельскі КДБ прагне сустрэчы з назіральнікам

Мядзельскі КДБ мае намер правесці ператрус у актывіста кампаніі "За справядлівыя выбары» Дзмітрыя Вінаградава. 6 студзеня Д. Вінаградаву патэлефанавалі з Мядзельскага КДБ і паведамілі, што ў яго на кватэры маюць намер «правесці следчыя дзеянні ". Прасцей кажучы, ператрус. Сам Зьміцер Вінаградаў знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад горада - праца ў яго звязана з раз'ездамі.

Ператрусы ў Гомелі, Жлобіне, Мядзелі і Маладэчна (Аднаўляецца)

06.01.2011 Ператрусы ў Гомелі, Жлобіне, Мядзелі і Маладэчна (Аднаўляецца)

Следчыя мерапрыемствы санкцыянаваныя ў межах расследвання крымінальнай справы па арт. 293. КК РБ.

06.01.2011 КДБ хапае актывістаў проста на вуліцы

Слонімскі актывіст Барыс Кучынскі выйшаў з хаты, каб ісьці на пошту. Да яго пад’ехала легкавушка, зь яе выйшлі два мужчыны, назваліся супрацоўнікамі КДБ і папрасілі праехаць зь імі.

06.01.2011 Ператрус на кватэры маладафронтаўца Паўла Кур'яновіча

Падчас ператрусу на кватэры Паўла Кур'яновіча супрацоўнікі КДБ забралі кампутар. Раней, за некалькі дзён да выбараў, супрацоўнікі міліцыі забралі ў Паўла пашпарт.

У КДБ не толькі дапытваюць, але і схіляюць да патрэбных следству паказаньняў

06.01.2011 У КДБ не толькі дапытваюць, але і схіляюць да патрэбных следству паказаньняў

Актывістаў “Маладога фронту” Валерыя Мацкевіча і Міколу Дземідзенку 5 студзеня дапытвалі ў КДБ ў якасьці сьведкаў па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску, што адбыліся 19 сьнежня.

05.01.2011 Ператрусы ў Тальцы і Мар’інай Горцы

Геаграфія ператрусаў у справе 19 сьнежня пашыраецца. Сёньня супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў Пухавіцкі раён. А 21 гадзіне 5 студзеня скончыўся ператрус у актывісікі партыі БНФ, настаўніцы з Талькі Наталі Ільініч. Забралі кампутар.

05.01.2011 Журналістку Белсату выклікаюць на допыт у КДБ наконт справы Бябеніна

Журналістку Вікторыю Колчыну, якая здымае для тэлеканала «Белсат» фільм пра загінулых журналістаў, па тэлефоне выклікалі на допыт у КДБ. Ён адбудзецца 6 студзеня а 12 гадзіне. У размове ёй патлумачылі, што хочуць «паразмаўляць наконт Зьмітра Бандарэнкі», — паведамляе сайт Белсату.

05.01.2011 Ператрусы ў Афнагеля і Тычыны

Супрацоўнікі КДБ атакавалі дом у вёсцы Малінаўка, у якім жыве моладзевы лідэр Яўген Афнагель з жонкай.

05.01.2011 Ператрус у Віталя Амяльковіча ў Слуцку

Як стала вядома «Нашай Ніве», супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус у лідара незалежнай супольнасці Слуцка Віталя Амяльковіча. Амяльковіч быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва.

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” з допыту не вярнуўся. Яго трымаюць у ІЧУ на Акрэсціна

05.01.2011 Актывіст кампаніі “Гавары праўду” з допыту не вярнуўся. Яго трымаюць у ІЧУ на Акрэсціна

Уначы прайшоў ператрус на кватэры, якую здымаў актывіст кампаніі “Гавары праўду” Павел Вінаградаў са сваёй дзяўчынай. Ператрус праводзіў следчы Першамайскага РУУС Менска Фіцэр Аляксандр.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства