Навіны на тэму: сілавыя структуры
21.09.2020 Супрацоўнік АМАПу ў Гомелі на акцыі пратэсту так штурхнуў жанчыну, што яна зламала нагу
У Гомелі падчас мірнай акцыі 20 верасня, калі сілавікі пачалі выцясняць пратэстоўцаў ад будынку цырка, супрацоўнік АМАПу штурхнуў 48-гадовую жанчыну, зламаўшы ёй нагу.
16.09.2020 ЧМТ, кровазліццё ў мозг, пералом носа. Расказ студэнта, які пасля збіцця ў "бусе без нумароў" трапіў у бальніцу
21-гадовага студэнта мінскага ВНУ жорстка затрымалі ўвечары 12 верасня каля метро "Плошча Перамогі". Пасля паездкі ў "бусе без нумароў" з людзьмі ў аліўкавай форме і балаклавах хлопец трапіў у бальніцу, дзе яму дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму, кровазліццё ў мозг сярэдняй ступені і пералом носа. Студэнт з Мінска распавёў "Вясне", што з ім адбывалася пасля затрымання на "Плошчы Перамогі" і да таго, як трапіў у бальніцу.
15.09.2020 Вайсковы шпіталь і КДБ, Акрэсціна і катаванні, пагрозы і звальненне — гісторыя Алега Крыны ў падкасце "Вясна прыйдзе”
У 11-м выпуску праваабарончага падкасту пачуем гісторыю 46-гадовага менчука Алега Крыны. Ён адзначае, што ў вайсковым шпіталі паток пацыентаў з 9 жніўня рэзка павялічыўся. І таксама сцвярджае, што з пацыентамі актыўна працавалі супрацоўнікі КДБ. А 11 жніўня Алег і сам трапіў на Акрэсціна, пасля чаго "супрацоўнікі ў цывільным" прыйшлі да яго.
13.09.2020 У Мінску і Брэсце супраць дэманстрантаў сілавікі выкарысталі спецтэхніку. Што вядома пра гэта?
Паведмаляецца, што на мірных акцыях пратэсту, якія праходзяць 13 верасня ў розных гарадах Беларусі, сілавікі для разгонаў дэманстрантаў выкарыстоўваюць спецтэхніку, рыспыляюць газ, а таксама выкарысталі святлошумавыя гранаты.
13.09.2020 Кіраўнік ААН: Улады Беларусі павінны спыніць сілавыя дзеянні супраць удзельнікаў пратэстаў
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў улады Беларусі спыніць ужываць сілу супраць мірных дэманстрантаў, расследаваць паведамленні аб катаваннях затрыманых і пачаць шырокі інклюзіўны дыялог, паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.
09.09.2020 Каб агучыць колькасць загінулых на акцыях пратэсту, пракурору трэба правесці "аналітычную працу"?
Пракурор горада Мінска адказаў на скаргу юрыста ПЦ "Вясна" Паўла Сапелкі аб непрадстаўленні звестак яго падначаленымі аб колькасці загінулых і параненых падчас падаўлення мірных пратэстаў 9-13 жніўня.
09.09.2020 Паламалі рэбры і прызналі вінаватым. Сведчаць пацярпелыя
Андрэй Казановіч быў затрыманы амапаўцамі ўвечары 10 жніўня ў Мінску. Ён не трапіў на Акрэсціна і нават не паспеў падпісаць пратакол у РУУСе, куды яго прывезлі — бо пасля збіцця страціў прытомнасць і быў дастаўлены ў бальніцу. Але ж гэта не перашкодзіла прыцягнуць Казановіча да адказнасці па ч.1 арт. 23.34 КаАП.
09.09.2020 9 верасня. Хроніка судоў над удзельнікамі акцый пратэсту
У Мінску і іншых гарадах Беларусі працягваюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 27 жніўня па 8 верасня. "Вясна" абнаўляе вынікі судоў анлайн.
09.09.2020 Праваабаронцы звярнуліся ў ААН па сітуацыі з выкраданнем Марыі Калеснікавай
Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў у працоўную групу ААН па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях паведамленне па сітуацыі з выкраданнем Марыі Калеснікавай.
08.09.2020 Amnesty International патрабуе ад беларускіх уладаў раскрыць месцазнаходжанне Калеснікавай
Беларускія ўлады павінны неадкладна раскрыць лёс і месцазнаходжанне лідаркі апазіцыі Марыі Калеснікавай і неадкладна вызваліць яе, заявіла 8 верасня міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
07.09.2020 Як і хто ачэпліваў Мінск падчас Маршу адзінства. Вялікі фотарэпартаж
У нядзелю, 6 верасня, у Мінску адбылася ўжо традыцыйная шматтысячная акцыя пратэсту – Марш адзінства. МУС паведаміла, што "на працягу дня будуць перакрытыя праспекты горада". Як гэта было – глядзіце ў фотарэпартажы "Вясны".
06.09.2020 Як судзілі затрыманага на студэнцкай акцыі хлопца, якога зацягвалі ў міліцэйскі бус за ноздры
Пры затрыманні ў раёне мінскага стадыёна “Дынама” на студэнцкай акцыі пратэсту актывіста анархісцкага руху Іллю Сянько 1 верасня збілі, у міліцэйскі аўтобус яго зацягвалі за ноздры, пасля чаго ў РУУС выклікалі хуткую. Негледзячы на тое, што медыкі яму дыягнаставалі сатрасенне мозгу, яго адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
05.09.2020 Спецдакладчыца ААН па Беларусі: Сітуацыя ў краіне яшчэ ніколі не была такой катастрафічнай
Сітуацыя ў Беларусі яшчэ ніколі не была такой катастрафічнай, як у апошні месяц, заявіла спецдакладчыца ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, выступаючы 4 верасня перад Саветам бяспекі ААН, піша Naviny.by.
05.09.2020 Валянцін Стэфановіч — Радзе Бяспекі ААН: Мы маем справу са злачынствамі супраць чалавечнасці
Цяперашняя прэзідэнцкая выбарчая кампанія ад самага пачатку суправаджалася шматлікімі рэпрэсіямі, заявіў намеснік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, выступаючы 4 верасня перад Радай Бяспекі ААН, паведамляе БелаПАН.
04.09.2020 Сведчаць пацярпелыя: "Ты кідаў кактэйль Молатава!" – і ўдарылі шокерам
23-гадовы Ігар Квятко быў затрыманы 11 жніўня наўпрост ў машыне таксі. З'явіліся супрацоўнікі АМАПу, дасталі з машыны, паклалі тварам у асфальт, пачалі біць па нагах і па спіне, а затым ударылі шокерам.










