Навіны на тэму: сілавыя структуры
12.01.2011 Скончыўся ператрус на офісе БНФ у Гродне
Забралі вінчэсцер з камп’ютара і тры ўлёткі.
12.01.2011 КДБ папярэдзіла магілёўскага Зміцера Салаўёва за ўскладаньне кветак
Намесьнік магілёўскай гарадской суполкі партыі БНФ Зміцер Салаўёў сёньня атрымаў папярэджаньне ў абласным упраўленьні КДБ. Папярэджаньне актывісту вынесенае за неаднаразовыя спробы ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Такімі мерапрыемствамі супрацоўнік КДБ палічыў ўскладаньні кветак 25 сакавіка і 26 сакавіка мінулага году да памятных знакаў у Магілёве.
12.01.2011 Праваабаронцу Анатоля Паплаўнага хочуць дапытаць у КДБ (дапоўнена)
Гомельскага праваабаронцу Анатоля Паплаўнага сёньня раніцай выклікалі па тэлефоне на допыт ва ўпраўленьне КДБ. Паплаўны адмовіўся і запатрабаваў позву. Супрацоўнік спецслужбы, які прадставіўся маёрам Марынічам, паабяцаў позву падвезьці цягам дня. Позву на 12 гадзін дня 13 студзеня прывезьлі проста на працу.
12.01.2011 Алесь Міхалевіч телэфанаваў жонцы Мілане
Учора Алесь Міхалевіч, былы кандыдат у прэзідэнты, а зараз абвінавачаны па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі" патэлефанаваў з ізалятара КДБ на мабільны тэлефон сваёй жонкі Міланы. Перапытаўшыся, на якім нумары ёй зручней размаўляць, ён набраў кватэрны нумар.
12.01.2011 У Гародні ідуць ператрусы
Раніцай да гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава дахаты прыехалі супрацоўнікі КДБ, уручылі позву і забралі з сабой. Першапачаткова выказвалася меркаваньне, што на допыт, але як высьветлілася - для правядзеньня ператрусу ў офісным памяшканьні.
12.01.2011 “Маладафронтаўцы” ідуць у КДБ
На сёньня ў КДБ запрошаныя менскія маладафронтаўцы Тацьцяна Шапуцька, Вікторыя Ладзіс і Міхась Бутылін, у Гомелі - мясцовы сябра МФ Антон Назаранка.
12.01.2011 На сёньня прызначаныя допыты актывістаў Гомеля
12 студзеня на допыт ва УКДБ выклікаюць шматлікіх дэмакратычных актывістаў Гомеля, паведамляе БелаПАН.
12.01.2011 Халезін і Каляда - падазраваныя ў справе "аб масавых беспарадках"
У кватэрах бацькоў Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды, якія з'яўляюцца арт-дырэктарам і дырэктарам "Вольнага тэатра", 11 студзеня прайшлі ператрусы, паведамляе БелаПАН.
11.01.2011 Гомельскае КДБ працягвае ператрусы
У Гомелі супрацоўнікі мясцовай управы КДБ вядуць ператрус у доме сябра БАЖ, старшыні моладзевай культурніцка-краязнаўчай арганізацыі «Талака» Ларысы Шчыраковай. Паводле аднаго з талакоўцаў, ператрус пачаўся а 15-й гадзіне. Гэбісты шукаюць фота-, відэа- ды іншыя інфармацыйныя матэрыялы, зьвязаныя з падзеямі ў Менску 19 сьнежня. Спадарыня Шчыракова, апрача падрыхтоўкі відэасюжэтаў, зьбірала подпісы за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
11.01.2011 Вы маеце поўнае права не сведчыць супраць сябе і сваіх блізкіх
Зараз шмат людзей выклікаюць па тэлефоне на так званыя гутаркі ў сувязі з падзеямі 19-20 снежня ў Менску. Што рабіць у такіх выпадках? Ці патрэбны адвакат? Каментуе сітуацыю юрыст Валянцін Стэфановіч.
11.01.2011 Допыты, допыты, допыты…
Раніцай 11 студзеня ў Магілёўскае КДБ па мабільным тэлефоне "на размову" выклікалі журналіста "Бобруйского курьера" Яўгена Васьковіча, перадае "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
11.01.2011 Зінаіда Міхнюк ператрусу пазбегла
Ператрус у Берасьці на кватэры прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк, пра які паведамлялі электронныя СМІ 10 студзеня, так і не адбыўся. Следчым не ўдалося знайсьці ў гэты дзень ні гаспадыні, ні гаспадара, а выбіваць дзверы ў кватэру яны не наважыліся. Аднак верагоднасць таго, што аператыўнікі не адмовяцца ад свайго рашэньня – высокая.
10.01.2011 Ператрусы ў Брэсце працягваюцца
У Брэсце на кватэры прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк пачаўся ператрус. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
10.01.2011 Ператрус параходзіць у Галіны Юрынай
У Менску на вуліцы Берута прыкладна ў 15-00 пачаўся ператрус у актывісткі Галіны Юрынай, па справе масавых беспарадкаў у Менску 19 сьнежня. Яна адчыніла следчым пасьля пагроз з іх боку ўзламаць дзверы.
10.01.2011 Ператрус у Лазаравых (Маладзечна), якія сядзелі на сутках пасля Плошчы
У кватэры ў Маладзечне, дзе прапісаныя Лазарава Анастасія (сястра) і Лазараў Пётр (бацька), якія адбылі 10 і 15 сутак, сёння адбываўся ператрус. Там пражывае толькі мама, у якой няма ні кампутара, ні носьбітаў інфармацыі, таму нічога не забралі. Проста павывучалі літаратуру і прапанавалі здаць зброю.










