Навіны на тэму: сілавыя структуры
13.01.2011 Жанна Літвіна і Марына Коктыш сёння таксама пабывалі ў КДБ
І старшыня ГА «БАЖ», і намесніца галоўнага рэдактара «Народнай волі» праходзяць сведкамі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19–20 снежня.
13.01.2011 Чарняўку павезьлі ў КДБ на допыт
У выніку ператрусу ў журналісткі “Белсату” Ірыны Чарняўка, які завяршыўся ў 16-15, былі канфіскаваныя сістэмны блок кампутара ды некалькі дыскаў. Ірыну павезлі на допыт у КДБ. Яна паспела перадаць праваабаронцам, што мажліва гэта па справе Алеся Міхалевіча.
13.01.2011 Ператрус у актывіста кампаніі “Гавары праўду” Леаніда Аўтухова
Актывіст з райцэнтру Гарадок пасьпеў паведаміць толькі тое, што да яго прыйшлі супрацоўнікі КДБ з мэтаю правесьці ператрус. Спадар Аўтухоў зьбіраў подпісы за вылучэньне Уладзімера Някляева на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, а потым прысутнічаў на некалькіх сустрэчах з кандыдатам.
13.01.2011 Тацяна Севярынец патрабуе прыцягнуць да адказнасьці следчага КГБ і іншых асобаў, вінаватых у парушэньні яе правоў
Маці зьняволенага палітыка Тацяна Севярынец падрыхтавала скаргу на імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Яна пратэстуе супраць яе затрыманьня 12 студзеня і незаконнага адняцця асабістага пашпарту.
13.01.2011 Рэдактара «Новага Часу» дапыталі ў РУУС
Тэлефон Аляксея Караля быў «зафіксаваны» мабільным аператарам на плошчы Незалежнасці.
13.01.2011 У міліцыю выклікаюць жонку музыкі Алеся Таболіча
Жонку музыкі Алеся Таболіча (гурт Znich) Алесю выклікаюць у міліцыю ў сувязі з прысутнасцю на плошчы Незалежнасці 19 снежня. "Ваш тэлефон быў засвечаны", — сказаў супрацоўнік міліцыі. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў Алесь Таболіч.
13.01.2011 Ператрус у Ірыны Чарняўка
Пачаўся ператрус у тэлежурналісткі Ірына Чарняўка. Ператрус праводзіцца па месцы жыхарства яе сястры на Партызанскім праспекце ў Менску. Падрабязнасьці высвятляюцца.
13.01.2011 Што рабіць, калі патрабуюць падпіску пра неразгалошваньне?
Сотні актывістаў пасьля допытаў у КДБ, ператрусаў далі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва. Ці абавязаныя яны былі даваць такую падпіску? Што пагражае за яе парушэньне? Як паводзіць сябе, калі патрабуюць даць такую падпіску? Тлумачэньні дае юрыст, прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла.
13.01.2011 КДБ апытвае маладых людзей у Мазыры
Некалькі маладафронтаўцаў з Мазыра былі запрошаныя на допыт у КДБ па тэлефоне. Але, як паведаміў mfront.net адзін зь іх, Амяльчук Сяргей, хлопцы запатрабавалі пісьмовых позваў, аформленых у адпаведнасьці з заканадаўствам.
13.01.2011 Пасля ператрусу Андрэя Пачобута забралі ў КДБ
У выніку ператрусу ў кватэры карэспандэнта “Газеты Выборчай” Андрэя Пачобута ў Гродне быў канфіскаваны ноўтбук і некалькі дзесяткаў часопісаў “Магазын Польскі”. Самаго Андрэя супрацоўнікі КДБ забралі з сабой. Журналістам гэта стала вядома ад ягонай жонкі Аксаны.
13.01.2011 Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" адвезлі ў КДБ
Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Аляксандр Васілеўскі 12 студзеня меркавана дастаўлены ў КДБ.
13.01.2011 Узяліся за БАЖ
У КДБ прыняліся за кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў. 12 студзеня там быў дапытаны намеснік старшыні арганізацыі Андрэй Бастунец.
13.01.2011 КДБ не пусьціла ў Варшаву Тацяну Севярынец і Мілану Міхалевіч
Тацяну Севярынец, якая зьбіралася ўвечары 12 студзеня ад’ехаць у Варшаву, затрымалі каля дома дачкі Ганны ў Менску. Паводле Тацяны Севярынец, супрацоўнікі КДБ падышлі да яе, калі яна ўжо выправілася на вакзал. Яны прад’явілі ёй позву да сьледчага па прозьвішчы Санько і сказалі, што на допыт яна мусіць зьявіцца неадкладна — паехаць разам зь імі.
12.01.2011 Зьміцер Буланаў затрыманы на 3 сутак у якасьці падазраванага
Зьміцер Буланаў, адзін з удзельнікаў Плошчы, які быў пакараны арыштам на 10 сутак, затрыманы ізноў і дастаўлены ў сьледчае упраўленьне папярэдняга раследваньня МУС на вуліцы Сапёраў. Стала вядома, што яго затрымалі на трое сутак ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Ці будзе яму прад'яўленае абвінавачаньне - пакуль невядома.
12.01.2011 Ператрус у Міхнюк такі адбыўся
У Берасці ў другой палове дня адбыўся ператрус у прыватным доме прафсаюзнай актывісткі РЭП Зінаіды Міхнюк. Следчыя паўтары гадзіны пераглядвалі маёмасьць, аднак канфіскавалі толькі працоўны блакнот з кантактамі сябраў незалежнага прафсаюза.










