Навіны на тэму: сілавыя структуры
20.01.2011 Хроніка допытаў
Праваабарончы цэнтр “Вясна” фіксуе факты допытаў, якія адбыліся напярэдадні і працягваюцца па ўсёй краіне пасля падзеяў 19 снежня.
20.01.2011 Ператрус пачынаецца ў кіраўніцы “Студрады”
Дома, у адной з кіраўніц моладзевага праекту “СтудРада” Лізы Яфімавай супрацоўнікі КДБ спрабуюць зладзіць ператрус і пагражаюць узламаць дзверы. Ліза зараз дабіраецца да месца жыхарства разам з адвакатам.
20.01.2011 З партыйнага офіса — у КДБ
Увечары 19 студзеня супрацоўнікі спецслужбаў даставілі ў КДБ моладзевага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Усевалада Шашарына.
20.01.2011 У Бялынічах дапыталі праваабаронцу Андрэя Палуду
На 19 студзеня праваабаронцу Андрэя Палуду позвай выклікалі да начальніка Шклоўскага міжраённага упраўленьня КДБ. Некалькі дзён да гэтага яго спрабавалі запрасіць на размову па тэлефоне.
20.01.2011 Актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк дапыталі ў КДБ
Брэсцкую актывістку дэмакратычных сіл Паліну Шарэнду-Панасюк 19 студзеня дапыталі ў КДБ.
20.01.2011 Актывіста "Еўрапейскай Беларусі " затрымаў КДБ
Актывіста грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максіма Вінярскага 19 студзеня затрымалі супрацоўнікі КДБ. Як паспеў паведаміць Максім па тэлефоне, яго вязуць дадому, каб правесці ператрус.
19.01.2011 Уладзіміра Яроменка супрацоўнікі КДБ забралі з дому
Сёньня днём да актывіста менскай філіі МФ Уладзіміра Яроменка прыйшлі супрацоўнікі КДБ.
19.01.2011 Ператрус у Раісы Міхайлоўскай працягваецца па месцы жыхарства
Пад час ператрусу, праведзенага супрацоўнікамі КДБ 19 студзеня ў офісе грамадскага аб'яднаньня "Цэнтр па правах чалавека", канфіскаваныя тры кампутары. Пра гэта БелаПАН паведаміла кіраўнік аб'яднаньня Раіса Міхайлоўская.
19.01.2011 Брэсцкага актывіста выклікалі на допыт у КДБ
19 студзеня моладзеваму актывісту Івану Стасюку прапанавалі з’явіцца на допыт у КДБ. Тэма размовы невядомая.
19.01.2011 Ператрус з офіса Цэнтра правоў чалавека перакінуўся на кватэру Раісы Міхайлоўскай
Пад час ператрусу, праведзенага супрацоўнікамі КДБ 19 студзеня ў офісе грамадскага аб'яднаньня "Цэнтр па правах чалавека", канфіскаваныя тры кампутары. Пра гэта БелаПАН паведаміла кіраўнік аб'яднаньня Раіса Міхайлоўская.
19.01.2011 Сваякі палітвязняў заклікалі сабрацца з партрэтамі каля ўваходу ў КДБ а 18-й
Сёння месяц ад часу разгону Плошчы і арыштаў.
19.01.2011 Хваля ператрусаў дакацілася да Мазыра
18 студзеня быў праведзены ператрус у даверанай асобы Рымашэўскага з Мазыршчыны. Былі канфіскаваныя афіцыйныя друкаваныя агітацыйныя перадвыбарчыя матэрыялы, электронныя носьбіты інфармацыі. Зламаны кампутар забіраць не сталі.
19.01.2011 Рымашэўскага выклікаюць на допыт у КДБ
Сустаршыню Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага сёньня выклікаюць на допыт у КДБ.
18.01.2011 За кіпучай чэкісцкай работай. 18 студзеня
Хроніка рэпрэсій. Ператрусы, затрыманьні, допыты ў КДБ і міліцыі працягваюцца ў розных гарадах Беларусі (АБНАЎЛЯЕЦЦА) 21:00 У Мазыры адбыўся ператрус у актывіста БХД Аляксандра Кавальчука
18.01.2011 Барысу Гарэцкаму - адміністратыўны арышт
Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска суддзя Яўген Хаткевіч вынес журналісту Радыё Рацыя Барысу Гарэцкаму прысуд - 14 сутак адміністратыўнага арышту на падставе часткі 1 артыкула 23.34 КаАП РБ.










