Навіны на тэму: сілавыя структуры

01.02.2011 Святлану Калінкіну зноў вазілі ў КДБ на допыт

Шэф-рэдактара газеты «Народная воля» Святлану Калінкіну сёння з працы забралі на допыт у КДБ. Прыкладна а 16-й гадзіне ў рэдакцыю прыйшоў малады чалавек у цывільным, які сказаў, што ён да Святланы Калінкінай і павінен перадаць ёй нейкі «матэрыял» асабіста ў рукі.

31.01.2011 Мінюст звінавачвае БАЖ у парушэнні статуту

Ліст з Міністэрства юстыцыі прыйшоў у адказ на зварот БАЖ аб прыцягненні да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, што затрымлівалі журналістаў і перашкаджалі ім выконваць прафесійныя абавязкі 19–20 снежня.

Ператрусы працягваюцца, на чарзе - Каспяровіч

31.01.2011 Ператрусы працягваюцца, на чарзе - Каспяровіч

Толькі што пачаўся ператрус у лідэра "Маладой Беларусі " Зміцера Каспяровіча. Падрабязнасці пакуль невядомыя.

КДБ працягвае “трэсьці” актывістаў “СтудРады” Мацкевіча і Матусевіча (дапоўнена)

31.01.2011 КДБ працягвае “трэсьці” актывістаў “СтудРады” Мацкевіча і Матусевіча (дапоўнена)

Паводле інфармацыі, атрыманай Міжнароднай назіральнай місіяй, сёння ў Мінску прайшоў ператрус у Міхася Мацкевіча. Сам Міхась, будучы ў ад'ездзе, не прысутнічаў пры правядзенні следчых дзеянняў. З кватэры былі канфіскаваныя кампутар і партатыўныя носьбіты інфармацыі. Пакуль не ўдалося атрымаць інфармацыю пра тое, хто менавіта і ў рамках якой справы праводзіў ператрус.

Ізноў затрымалі Алега Корбана (дапоўнена)

31.01.2011 Ізноў затрымалі Алега Корбана (дапоўнена)

Лідэр моладзевага крыла АГП 31 студзеня затрыманы супрацоўнікамі спецслужбаў. Ён быў адпушчаны пасля правядзення допыту па справе аб масавых беспарадках.

Ператрус у Фёдара Масленнікава завяршыўся

31.01.2011 Ператрус у Фёдара Масленнікава завяршыўся

Дахаты да сябра незарэгістраванай арганізацыі “Маладыя дэмакраты" Федара Масленнікава 31 студзеня прыйшлі з ператрусам, прад’явіўшы ордэр. У выніку ператрусу канфіскаваныя нэтбук і сістэмны блок хатняга кампутара.

31.01.2011 Магілёў: актывіста БНФ выклікалі ў КДБ

Старшыню абласной арганізацыі партыі БНФ Зьмітра Салаўёва выклікаюць у КДБ. У позьве пазначана — як сьведку да сьледчага Махунова. Камітэтчыкі чакаюць актывіста а 16 гадзіне.

29.01.2011 Алега Воўчака дапыталі паўторна

Праваабаронцу, кіраўніка праваабарончага цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» Алега Воўчака 29 студзеня дапыталі па справе пра падзеі 19 сьнежня.

Шэіна выклікалі ў ваенную контрразведку

29.01.2011 Шэіна выклікалі ў ваенную контрразведку

Сёння, 29 студзеня, Аляксей Шэін, сустаршыня аргкамітэта БХД, быў выкліканы на размову ва ўпраўленне ваеннай контрразведкі КДБ.

29.01.2011 У Мазыры супрацоўнікі КДБ правялі вобыск у члена АГП Леаніда Арлова

У Мазыры 28 студзеня супрацоўнікі КДБ правялі вобыск на лецішчы і ў кватэры члена Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леаніда Арлова.

Пасля ператрусу Алеся Кіркевіча павезлі на допыт

28.01.2011 Пасля ператрусу Алеся Кіркевіча павезлі на допыт

Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры намесьніка старшыні Маладога Фронту Алеся Кіркевіча, пасля чаго яго забралі на допыт.

28.01.2011 Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у Міколы Дземідзенкі

Трое супрацоўнікаў КДБ правялі ператрус на кватэры ў Менску, якую здымае Мікола Дземідзенка.

28.01.2011 Супрацоўнікі КДБ спрабуюць выцягнуць на допыт Арцёма Дубскага

Учора маці Арцёма Дубскага, спадарыне Алене, патэлефанаваў чалавек, які назваўся супрацоўнікам КДБ і прадставіўся Мікалаем Валеевічам. Мужчына прасіў спадарыню Алену, каб яе сын прыехаў у Мінск быццам бы для апазнання ўдзельнікаў беспарадкаў 19 снежня. КДБшнік на ўсялякі выпадак нават пакінуў тэлефон, паведамляе прэс-служба МФ.

Маладафронтавец знік пасля вызвалення з Акрэсціна

27.01.2011 Маладафронтавец знік пасля вызвалення з Акрэсціна

26 студзеня маладафронтаўца Уладзіміра Яроменка павінны былі вызваліць з Акрэсціна. Цяперашнім часам яго месцазнаходжанне невядомае. Малады чалавек адбываў 7-сутачны арышт за ўдзел у акцыі 19 снежня. Да гэтага Уладзімір Яроменак ужо адбыў 15-суткавы арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці на плошчы Незалежнасці 20 снежня.

Супрацоўнікі КДБ правакавалі на скандал замежных журналістаў

27.01.2011 Супрацоўнікі КДБ правакавалі на скандал замежных журналістаў

Пра гэта распавяла Аксана Чэлышава, журналіст “Новай Газеты” ў Фінляндыі. “Цікавая” сустрэча з трыма супрацоўнікамі КДБ адбылася 26 студзеня каля 20.30 у кафетэрыі гасцініцы “Юбілейная”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства