Навіны на тэму: сілавыя структуры
08.02.2011 Дапытваюць берасцейскіх актывістаў
Грамадскую актывістку Юлію Пашко дапыталі ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня ў абласным упраўленьні КДБ па Брэсцкай вобласці. Допыт працягваўся больш за гадзіну.
08.02.2011 Някляева дапыталі ў КДБ
Упершыню пасьля зьмены меры стрыманьня на хатні арышт экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева вазілі на допыт у КДБ.
08.02.2011 Ізноў узяліся за Лемеша
8 лютага давераную асобу Андрэя Саньнікава Уладзіміра Лемеша у чарговы раз выклікалі на допыт. На гэты раз ён быў запрошаны ў Савецкі РАУС Менска.
08.02.2011 Садоўскага выклікаюць на допыт ў КДБ
Адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага ў аўторак 8 лютага ў 16-00 выклікаюць на допыт ў КДБ. Увечары яму патэлефанавалі ад імя сьледчага Івана Іванавіча Санько, які вядзе крымінальную справу лідэра БХД Паўла Севярынца.
07.02.2011 Актывіста Леаніда Аўтухова дапыталі супрацоўнікі КДБ
Старшыня суполкі партыі БНФ з райцэнтру Гарадок, актывіст кампаніі "Гавары праўду" Леанід Аўтухоў трапіў на допыт, калі панёс у мясцовы райаддзел міліцыі дакумэнты, каб замяніць стары пашпарт:
07.02.2011 Для допыту лідэркі моладзі БХД памяшканьне ў КДБ аформілі ў хрысьціянскім стылі
Сёньня адбыўся допыт у КДБ кіраўнічкі моладзі БХД Любові Каменевай. Ёй адмовілі ў прысутнасьці на допыце яе адваката, але старанна аформілі памяшканьне для допыту і пачаставалі яе любімай гарбатай.
07.02.2011 Актывіста «Нашага дома» выклікаюць у КДБ
Віцебскага актывіста грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Паўла Варашылава выклікаюць у КДБ. Позву на допыт актывіст знайшоў сёньня ў паштовай скрынцы. У ёй пазначана, што опэрупаўнаважаны Андрэй Рошчын чакае яго 8 лютага як сьведку ў крымінальнай справе № 10011110362.
07.02.2011 Ад Вуса патрабуюць паказанняў на Статкевіча
4 лютага на чарговы допыт ў КДБ выклікалі былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса, які застаецца падазраваным ва ўдзеле ў масавых непарадках 19 сьнежня.
07.02.2011 Дэпутата Асіповіцкага райсавета дапыталі ў КДБ
5 лютага дэпутата Асіповіцкага райсавета, сябра БХД і давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага Аляксея Цюлькова дапытвалі ў мясцовым КДБ.
07.02.2011 Ператрус ва Ўладзімера Сякеркі
Трое супрацоўнікаў КДБ правялі ператрус на кватэры ў Гомелі ў старшыні Гомельскай абласной арганізацыі партыі "Справядлівы сьвет" Уладзімера Сякеркі.
04.02.2011 Давераных асобаў Рымашэўскага шукае міліцыя, каб выклікаць на допыт (абноўлена)
Сябраў БХД, давераных асобаў Віталя Рымашэўскага Ірыну Логвін і Любоў Каменеву шукаюць прадстаўнікі сілавых структураў, каб уручыць позвы на допыт ў Фрунзенскі РАУС г. Менска. 2 лютага ўвечары яны шукалі дзяўчатаў на працы, а на наступны дзень тэлефанавалі і прыходзілі дахаты.
04.02.2011 Сяргей Гоўша: Статус сведкі мяне здзіўляе
Баранавіцкага праваабаронцу Сяргея Гоўшу 3 лютага дапыталі ў якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках.
03.02.2011 Віктара Чайкоўскага дапыталі ў КДБ па справе аб масавых беспарадках
Брэстаўчаніна Віктара Чайкоўскага, давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Мікалая Статкевіча, 3 лютага дапыталі ў КДБ па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску.
03.02.2011 Ператрус на кватэры Змітра Буланава
Літаральна некалькі хвілін доўжыўся ператрус на кватэры Змітра Буланава. Супрацоўнікі міліцыі праверылі кампутар, у якім не было сыстэмнага блоку, бегла прагледзелі дыскі і нічога з сабой не забралі.
03.02.2011 Допыты ў Салігорску, Брэсце, Баранавічах (дадаецца)
У Салігорску супрацоўнікі мясцовай управы КДБ 3 лютага дапыталі давераную асобу Андрэя Саньнікава Уладзіміра Лемеша. Допыт працягваўся каля чатырох гадзін. Пра сутнасьць пытаньняў Лемеш распавядаць адмовіўся, паколькі падпісаў паперу аб неразгалошваньні таямніцы следства.










