Навіны на тэму: сілавыя структуры
10.02.2011 Скончыўся ператрус у маладафронтаўца Дзяніса Лазара
Супрацоўнікі КДБ правялі ў сябра МФ Дзяніса Лазара ператрус па справе пра масавыя беспарадкі. "Камітэтчыкі" абшукалі кватэру дасканала: знайшлі нават пашпарт Зьмітра Дашкевіча, які быў схаваны між падносамі ў пліце.
10.02.2011 Жонку Някляева выклікаюць на допыт у КДБ
Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева павінна з’явіцца ў Камітэт дзяржбяспекі 11 лютага ў 9.30.
10.02.2011 Зміцер Салаўёў скардзіцца ў пракуратуру на дзеянні супрацоўнікаў КДБ падчас ператрусу
Cтаршыня магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Салаўёў накіраваў у абласную пракуратуру скаргу на дзеянні супрацоўнікаў УКДБ па Магілёўскай вобласці, якія 15 студзеня праводзілі ператрус на кватэры грамадскага актывіста.
10.02.2011 Яраслава Грышчэню чакаюць у КДБ
Былога сябру Маладога фронту Яраслава Грышчэню выклікалі ў баранавіцкі КДБ. Яраслаў актыўна ўдзельнічаў у нядаўняй выбарчай кампаніі ў камандзе Статкевіча.
10.02.2011 Супрацоўнікаў КДБ зацікавілі службовыя паперы адваката Агеева (дапоўнена)
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч упэўнены, што інцыдэнт з адвакатам Агеевым яскрава выявіў сапраўдную сутнасьць і метады раследваньня крымінальнай справы, якая была ўзбуджаная па падзеях 19 снежня 2010 года.
10.02.2011 Журналіст Польскага радыё - сьведка ў справе "аб масавых беспарадках"
Журналіст Беларускай службы Польскага радыё Аляксандар Папко зьяўляецца сьведкам па справе “аб масавых беспарадках”. Пра гэта нашаму супрацоўніку паведамілі ў панядзелак прадстаўнікі Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю. У выбарчы вечар Аляксандар выконваў свае карэспандэнцкія абавязкі ў беларускай сталіцы.
10.02.2011 Шосты раз дапыталі Юльяна Місюкевіча
Супрацоўнікі КДБ 9 лютага прывезьлі Юльяна Місюкевіча з унівэрсытэту на допыт.
10.02.2011 Крысьціну Шацікаву дапыталі ў Менску
Магілёўскую праваабаронцу грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысьціну Шацікаву дапыталі ў Першамайскім раённым аддзеле міліцыі Менску. Актывістку выклікалі туды як сьведку ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19-20 сьнежня. Допыт доўжыўся чатыры гадзіны. Яго праводзіў сьледчы Аляксандар Фейцар.
09.02.2011 Пасля КДБ Дзяніса Садоўскага выклікаюць у контрвыведку
Пасля допыту ў КДБ Дзянісам Садоўскім зацікавілася вайсковая контрвыведка – адказнаму сакратару Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пяць разоў тэлефанавалі дамоў з патрабаваннем з’явіцца на допыт па падзеях 19 снежня.
09.02.2011 Журналіста Рацыі Міколу Бянько запрашаюць у мінскі РУУС
Журналісту Радыё Рацыя Міколу Бянько патэлефанаваў незнаёмы чалавек і запрасіў на размову ў Маскоўскае РУУС горада Мінска.
09.02.2011 Надзею Крапівіну заадно і дапыталі
Надзею Крапівіну, маладую жонку Алеся Кіркевіча, які 28 студзеня быў затрыманы ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, 9 лютага дапыталі ў КДБ. Прычым допыт праводзіў следчы Бычак, які вядзе справу Алеся.
09.02.2011 Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Чарняк выкліканы на допыт
Актывісту патэлефанаваў супрацоўнік Савецкага РУУС Мінска 8 лютага. Яму паведамілі, што позва будзе ўручана па прыходзе Зміцера ў РУУС.
09.02.2011 Светлагорск: Ператрус на кватэры Сьвятланы Міхальчанкі
У Сьветлагорску ў кватэры актывісткі партыі левых «Справядлівы сьвет» Сьвятланы Міхальчанкі супрацоўнікі мясцовага аддзелу КДБ правялі ператрус.
08.02.2011 У Брэсце АГП пакінулі без тэхнікі
Цягам двух гадзінаў адбываўся ператрус у Брэсцкім абласным офісу Аб'яднанай грамадзянскай партыі, які праводзілі два супрацоўнікі Упраўлення КДБ Брэста. Вынікам ператрусу стала канфіскацыя сістэмнага блоку кампутара ды некалькіх нататнікаў намесніка старшыні "Маладых Дэмакратаў" Уладзіміра Вуека.
08.02.2011 Ператрус у берасьцейскім офісе АГП
У офісе берасьцейскай арганізацыі АГП супрацоўнікі міліцыі і КДБ пачалі ператрус.










