Навіны на тэму: сілавыя структуры
20.10.2020 Міліцыя шукае адміністратараў "Пінск для жыцця чат". У чацвярых - канфіскавалі тэхніку
Міліцыя правяла агляды з вопісам маёмасці ў чацвярых жыхароў Пінска. Усе яны раней былі адміністратарамі телеграм-канала "Пінск для жыцця чат", а таксама мелі дачыненне да ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
20.10.2020 Ровар для амапаўца – як чырвоная ануча для быка
Рэакцыя сілавікоў на моладзь, якая катаецца на роварах, ладзіць велапрабегі, у апошнія гады стала больш нервовай і непрадказальнай. Часам раварыстаў безпадстаўна і з выкарыстаннем грубай сілы затрымліваюць, заводзяць адміністрацыйныя, а то і крымінальныя справы.
19.10.2020 Пенсіянера асудзілі на 18 месяцаў "хатняй хіміі" за супраціў АМАПаўцам пры ўзломе дзвярэй у ягоную кватэру
Пенсіянера абвінавацілі ў тым, што ён пагражаў супрацоўнікам АМАПа нажом, калі тыя ўзломвалі дзверы ў ягоную кватэру пасля таго, як ён патэлефанаваў у міліцыю і папрасіў прыцягнуць Лукашэнку за абразу Віктара Бабарыкі. Мінчуку за гэта стрэлілі ў грудзі з помпавай стрэльбы.
16.10.2020 "Па БТ назвалі расійскім апазіцыянерам, а я з Беларусі не выязджаў з часоў развалу Савецкага Саюза"
Мінчанін распавёў «Вясне», як ён трапіў у сюжэт БТ, дзе яго прадставілі як удзельніка масавых беспарадкаў з Расіі, як яго судзілі ў адных трусах у ЦІПе, як на Акрэсціна прыязджаў «высокапастаўлены чыноўнік», як ён адбываў ўсе 15 сутак толькі з-за наяўнасці судзімасцяў і як на яго распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 КК, але не распачалі справу па факце збіцця яго пры затрыманні і на Акрэсціна.
13.10.2020 У Ляхавічах судзяць як у сталінскія часы – “тройкамі”: суддзя, міліцыянт і сакратарка
За час пасля абвяшчэння вынікаў выбараў адміністрацыйны пераслед зазналі 13 жыхароў Ляхавіч. Даюць і штрафы, і арышты.
12.10.2020 Пасля Акрэсціна прабыў у вазку каля двух тыдняў. Гісторыя пераследу палітвязня Івана Красоўскага
18-гадовы актывіст анархісцкага руху Іван Красоўскі быў затрыманы ў жніўні і жорстка збіты сілавікамі, пасля чаго трапіў у бальніцу і доўгі час перасоўваўся на інвалідным вазку. У канцы верасня яго зноў затрымалі, але цяпер яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
06.10.2020 "Нам по**й, раз назваўся хлопцам, значыць, распранайся". Як абыходзіліся з трансгендарным чалавекам у мінскім і жодзінскім ІЧУ
Як паведамляе MAKEOUT, з-за таго, што Жэня – трансгендарны чалавек, у ІЧУ і міліцыі ён падвергнуўся жорсткаму абыходжанню і дыскрымінацыі на падставе сваёй ідэнтычнасці, пра што сведчаць шматлікія факты прымянення да яго трансфобнай рыторыкі, шантажу і пагроз. "Вясна" прыводзіць гісторыю Жэні Вялько.
06.10.2020 МУС абвясціла пра затрыманне пратэстоўцаў, якія сапсавалі вадамёт
Прэс-служба МУС паведаміла, што ГУБАЗіК знайшоў тых, хто адзначыўся «актыўнымі супрацьпраўнымі дзеяннямі» падчас акцыі пратэсту ў Менску 4 кастрычніка. Ім пагражае крымінальны пераслед.
02.10.2020 Дуброўна: У актывісткі канфіскавалі тэхніку, мужа падазраюць у абразе міліцыянта
Некалькі супрацоўнікаў міліцыі з панятымі прыйшлі ў дом актывісткі Наталлі Стрэльчанка, у якім яна жыве разам з непаўнагадовымі дзецьмі.
01.10.2020 "Не пусцілі далей турнікета". Маці спрабавала падаць заяву аб затрыманні непаўналетняга сына, але цяпер ім цікавіцца інспекцыя
Наталля Аскерка спрабавала напісаць заяву аб незаконным затрыманьні і зьбіцьці яе 15-гадовага сына. Аднак у будынак Следчага камітэта яе не пусцілі далей турнікета, а крыху пазней цікавасць да сям'і Наталлі стала выказваць Інспекцыя па справах непаўналетніх.
29.09.2020 Хроніка пераследу: Ператрус у мінчука, знікненні, новыя пратаколы
Раніцай 29 верасня ў кватэру да жыхара Мінску Зміцера Смаляка заявіліся тры міліцыянты з ордэрам.
25.09.2020 Віцебскія міліцыянты спрабавалі патрапіць у кватэру Севярынцаў
Супрацоўнікі аддзела міліцыі Першамайскага раёна Віцебска сказалі, што ім трэба агледзець лоджыю ў кватэры, але бацькі вядомага палітыка Паўла Севярынца не пусцілі нязваных гасцей без санкцыі пракурора.
24.09.2020 Новыя затрыманні 24 верасня. Пераслед у Беларусі
У чацвер, 24 верасня, праваабаронцам "Вясны" паведамляюць пра новыя факты пераследу па палітычных прычынах.
22.09.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Праваабарончая прэмія, уцёкі ад вадамётаў, валанцёрства пад ізалятарамі і сілавікі ва ўніверсітэтах.
21.09.2020 "Паглядзеўшы пашпарт, біць мяне сталі менш". Сведчаць пацярпелыя
Менчука Пятра Кірыка затрымалі 12 жніўня, каля 23.15, калі ён выходзіў з сябрам з аўтобуса. Хлопцу было 16 гадоў, аднак гэта не спыніла АМАП ва ўжыванні да яго сілы.










