Навіны на тэму: сілавыя структуры

15.03.2011 Шацікаву зноў выклікаюць у КДБ

Праваабаронцу з грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысьціну Шацікаву 15 сакавіка чакаюць у Магілёўскай абласной управе КДБ. Паводле актывісткі, дапытваць яе будзе як сьведку ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня сьледчы зь Менску Максім Мешчаракоў.

14.03.2011 Арыштавалі “маладафронтаўца” Рамана Васільева

Маладафронтаўца з Жодзіна арыштавалі ўначы, непадалёк ад надпісу "Cаша, сыходзь!" Рамана Васільева з Жодзіна ўсю ноч пратрымалі ў камэры. Міліцыянты паведамілі, што юнак атрымае вялікі штраф за размалёўку горада.

КДБ адмовіўся аплаціць Лабачову дарогу да Менска (дапоўнена)

11.03.2011 КДБ адмовіўся аплаціць Лабачову дарогу да Менска (дапоўнена)

І мінскія, і магілёўскія супрацоўнікі КДБ адмовіліся аплаціць кошт квіткоў актывісту Валянціну Лабачову, якому ўручылі позву на допыт у якасці сведкі ў Менск. З-за адсутнасці сродкаў яму паведамілі, што на допыт ён можа зусім не з'яўляцца.

10.03.2011 Пэнсіянэрку зь Бешанковічаў дапыталі пра падзеі 19 сьнежня

Валянціна Гракун не хавае таго, што адмыслова езьдзіла ў Менск, каб узяць удзел у мірнай акцыі пратэсту. Пра гэта яе дапытаў супрацоўнік Бешанковіцкага РАУС на загад менскага міліцэйскага кіраўніцтва.

09.03.2011 Хрысьціянскіх дэмакратаў з Наваградку выклікалі ў КДБ

Позвы, каб зьявіцца ў Менск у КДБ Беларусі, сёньня атрымалі сябры БХД Уладзімер Качагур і Юры Казак. Да Дар’і Бахар з КДБ таксама прыходзілі на працу, але яе ў гэты час не было. Яшчэ аднаго актывіста Сяргея Ваўчка не засьпелі дома.

09.03.2011 КДБ адмовілася вярнуць тэхніку «НН»

Рэдакцыя «Нашай Нівы» атрымала з Упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці адказ на хадайніцтва ў справе вяртання камп’ютарнай тэхнікі.

02.03.2011 Някляеву выклікалі хуткую

Сёння павінен быў адбыцца допыт Уладзіміра Някляева. Трэці за той час, што экс-кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца пад хатнім арыштам. Але допыт, мяркуючы па ўсім, не адбудзецца.

02.03.2011 Аляксандра Сілкова выклікалі на допыт у КДБ

Давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча, магілёўскага актывіста стваранай Партыі свабоды й прагрэсу Аляксандра Сілкова выклікалі на допыт у КДБ.

28.02.2011 Фотажурналістку Ксенію Авімаву сёння выклікалі на допыт

Сёння раніцай у кватэру, дзе жыве журналістка, прыйшлі два чалавекі з Упраўлення ўнутраных спраў на транспарце і «выклікалі на допыт з нагоды 19 снежня», піша ў сваім акаўнце на Facebook Ксенія Авімава.

28.02.2011 Алесь Міхалевіч разарваў заяву пра супрацоўніцтва з КДБ

Былы кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч заявіў, што падпісаў раней заяву пра супрацоўніцтва з КДБ. На гэтых умовах яго вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

Рэдакцыя  «Барысаўскіх навінаў» працягвае абскарджваць ператрус

28.02.2011 Рэдакцыя «Барысаўскіх навінаў» працягвае абскарджваць ператрус

Па факце ператрусу ў рэдакцыі "Барысаўскіх навінаў", які адбыўся 10 студзеня гэтага году, у пракуратуру Менскай вобласьці была пададзена скарга.

У магілёўскай міліцыі звышнагрузка

25.02.2011 У магілёўскай міліцыі звышнагрузка

Жыхару Магілёва Аляксандру Дзямідаву патэлефанаваў старэйшы ўпаўнаважаны Болатаў з РАУС Ленінскага раёна і запрасіў на допыт. Калі Аляксандр запатрабаваў даслаць яму афіцыйную позву, супрацоўнік міліцыі папрасіў усё ж адказаць на пытанні па тэлефоне, паколькі ён зараз “вельмі заняты”.

Пад увагай КДБ – дзеці актывістаў апазіцыі

25.02.2011 Пад увагай КДБ – дзеці актывістаў апазіцыі

Супрацоўнікі КДБ жыва цікавяцца малодшай дачкой кіраўніка Беларускага Свабоднага тэатра Мікалая Халезіна.

Праваабаронца ўключыць начальніка КДБ у свой спіс

25.02.2011 Праваабаронца ўключыць начальніка КДБ у свой спіс

“Я займаюся выбарчым правам з 1999-га году і хачу сказаць пра прагрэс: калі раней усіх актывістаў выбарчых кампаній “прапускалі” праз пракуратуру, то цяпер – праз КДБ”, - зазначае праваабаронца Уладзімір Целяпун. 24 лютага ён быў дапытаны ў Мазырскім гарадскім аддзеле УКДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Суды – прызначаныя, а допыты –  працягваюцца

25.02.2011 Суды – прызначаныя, а допыты – працягваюцца

Берасцейскага прадпрымальніка Станіслава Федзько 24 лютага выклікалі на допыт у Маскоўскі РАУС Берасьця. Перад гэтым яму тэлефанавалі з Менску, спрабуючы апытаць пра падзеі 19 сьнежня 2010 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства