Навіны на тэму: сілавыя структуры
12.04.2011 Міліцыя нагадвае журналістам пра адказнасьць за распаўсюд панікі
Прэсавы сакратар ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі афіцыйна папярэдзіў прэсу супраць распаўсюджаньня панічных настрояў.
12.04.2011 Брэсцкую актывістку Людмілу Дзянісенка выклікалі ў КДБ у сувязі з тэрактам
Старшыню Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Людмілу Дзянісенка выклікалі ў КДБ у сувязі з тэрактам у Мінску.
11.04.2011 Міліцыя вярнула рэчы, канфіскаваныя пры вобыску, але пакінула сабе дарагія ноўтбукі
Цікавая акалічнасць — гомельскія міліцыянеры вярнулі старыя камп'ютары Варонежцава, а два дарагія по коштах ноўтбукі недзе прапалі, прычым адзін з іх быў новы, і ніякой інфармацыі, якая магла б зацікавіць следчых, на ім не было.
11.04.2011 “Іван ківае на Пятра, а Пётр - на Івана”
Відаць, ніхто не збіраецца вяртаць маёмасць, якую масава пазабіралі ў грамадскіх актывістаў і простых грамадзянаў падчас ператрусаў у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Грамадзяне пішуць скаргі ў пракуратуру, пракуратура перанакіроўвае іх у КДБ, а КДБ – ізноў у пракуратуру. Атрымліваецца, як у вядомай прыказцы: ніхто не хоча браць на сябе адказнасць і праваахоўныя органы перакладаюць яе адзін на аднога.
06.04.2011 МУС: Беларусі мела месца спроба дзяржаўнага перавароту
Міністэрства ўнутраных спраў аб'явіла пра завяршэньне папярэдняга расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году.
04.04.2011 Вярнулі кампутар з садавіной на дадатак
Сьветлагорскі міжраённы аддзел Гомельскай управы КДБ вярнуў кіраўніку мясцовай арганізацыі партыі левых "Справядлівы сьвет" Сьвятлане Міхальчанцы сыстэмны блёк кампутара й DVD-дыскі, забраныя падчас ператрусу.
04.04.2011 Пасля няўдалай спробы завербаваць КДБ ужыў юрыдычныя санкцыі
Кіраўніку Цэнтру развіцця валанцёрства Мікалаю Кванталіяні адмовілі ў рэгістрацыі аб’яднання.
02.04.2011 Андрэя Дзмітрыева выклікаюць у КДБ
Аднаго з лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева 2 красавіка выклікаюць на допыт у КДБ
01.04.2011 Знікла Наталля Радзіна
Рэдактарка сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна ўчора ўвечары выехала з Кобрына ў Мінск, каб пазнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы супраць яе. Яна мусіла сустрэцца са следчым КДБ.
01.04.2011 У Мінску затрыманы ўдзельнік Плошчы Вадзім Раманаў
31 сакавіка ўвечары ў мінскай кватэры быў затрыманы ўдзельнік Плошчы Вадзім Раманаў. Пра гэта «НН» паведаміў ягоны сябра, старшыня слуцкай арганізацыі ПБНФ Віталь Амяльковіч.
01.04.2011 Журналістаў выклікаюць на допыты ўначы
Позна ўвечары са сваёй кватэры на допыт у КДБ забралі намесьніцу галоўнага рэдактара газэты "Народная Воля" Марыну Коктыш.
01.04.2011 Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» дапыталі ў КДБ
Прыкладна, а 20.45 галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы» Андрэю Скурко патэлефанавалі на мабільны з схаванага нумару. Скурко папрасілі неадкладна з’явіцца на допыт у КДБ па адрасе Камсамольская, 30.
31.03.2011 КДБ супраць сустрэчы ліквідатараў-чарнобыльцаў у Калінкавічах
Ліквідатар-чарнобылец, інвалід другой групы Васіль Сіліверст намагаўся правесці ў Калінкавічах сход ліквідатараў, прымеркаваны да 25-годдзя аварыі на ЧАЭС. Супрацоўнікі Мазырскага аддзелу КДБ пачалі аказваць ціск на аднаго з заяўнікоў мерапрыемства - інваліда-ліквідатара з Калінкавічаў Васіля Гайчука.
31.03.2011 КДБ спрабуе вэрбаваць ЛГБТ-актывістаў
КДБ чыніць ціск на актывістаў міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня IDAHO Belarus Варвару Красуцкую і Рамана Навоева.
31.03.2011 Зміцер Салаўёў працягвае дамагацца зняцця з уліку КДБ
Лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна г.Магілёва па скарзе на дзеянні УКДБ па Магілёўскай вобласці.










