Навіны на тэму: сілавыя структуры
16.05.2011 Ператрус і затрыманне Кудлаевых
У Менску ў 7 гадзін раніцы супрацоўнікі міліцыі правялі пертрус у кватэры актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандра Кудлаева. Затым без тлумачэньня прычынаў ён быў затрыманы разам з сынам Ігарам і дастаўлены ў Маскоўскі РУУС. Падставы для затрыманьня пакуль невядомыя. Падрабязнасці высвятляюцца.
29.04.2011 Суды ідуць, а допыты працягваюцца
Сёньня ў 14-00 на допыт у КДБ выклікаюць падазраваныага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня ў Менску Сяргея Клюева.
26.04.2011 Спецназаўцы прыехалі на Чарнобыльскі Шлях на дзясятку аўтазакаў
Уздоўж бульвара Мулявіна прыпаркаваныя каля дзесяці аўтазакаў са спецназаўцамі ўнутры. На бульвары машыны з'явіліся каля 15-й гадзіны, за тры гадзіны да пачатку акцыі. Хоць сёння не чакаецца вялікага збору людзей, улады перастрахоўваюцца.
22.04.2011 Мечыслава Грыба выклікаюць у пракуратуру
Былога старшыню Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслава Грыба выклікалі ў гарадзкую пракуратуру Менску.
21.04.2011 Ператрус у Маладзечне звязаны са справай затрыманага У. Шульжыцкага
У прыватным доме правабаронцы з Маладзечна Аляксея Капуцкага сёння ў першай палове дня адбыўся ператрус. Гаспадара ў гэты час не было дома. Затое супрацоўнікі УКДБ па Гродзенскай вобласці прывезлі з сабой яго знаёмага -- затрыманага днём раней маладафронтаўца Уладзіміра Шульжыцкага, у якога былі ключы ад дома.
21.04.2011 Лідэра бабруйскіх сацыял-дэмакратаў дапыталі ў КДБ
20 красавіка на працягу трох годзін дапытвалі лідэра бабруйскіх сацыял-дэмакратаў Юрыя Грынявецкага. Допыт вёў старэйшы лейтэнант КДБ Сілкоў. На допыт у якасці грамадскага прадстаўніка не быў дапушчаны сябра БСДП (Грамады) Уладзімір Чабан.
20.04.2011 Лідэра бабруйскіх сацыял-дэмакратаў дапытаюць у КДБ
На допыт у КДБ запрасілі лідэра бабруйскіх сацыял-дэмакратаў Юрыя Грынявецкага. Позву яму на працу сёння прынёс супрацоўнік КДБ і выдаў пад роспіс.
19.04.2011 Імяніннік Валерый Шчукін - у Фрунзенскім РУУС разам з гасцямі
Як паведаміў сам журналіст, праваабаронца і былы вайсковец, разам з ім у пастарунку знаходзяцца Павел Левінаў, Вольга Карач і Алег Баршчэўскі. Гутарка з ім праз тэлефон адбылася каля 12.00.
19.04.2011 Рэдактара «Нашай нівы» ў КДБ папярэдзілі за разгалошваньне
Галоўнага рэдактара газэты «Наша ніва» Андрэя Скурко ў КДБ папярэдзілі аб адказнасьці за разгалошваньне матэрыялаў справы па выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка.
18.04.2011 Рэдактара «Салідарнасці» дапыталі па справе выбуху ў метро
Раней Генпракуратура папярэдзіла Старыкевіча за «распаўсюд неабгрунтаванай інфармацыі аб трагічных падзеях у Мінскім метрапалітэне».
18.04.2011 Пачаліся масавыя ператрусы ў былых вайскоўцаў
Міліцыянты выконваюць загад Аляксандра Лукашэнкі знайсці вінаватых у тэракце.
16.04.2011 Менскія міліцыянты збілі ні ў чым не вінаватага чалавека. Хто адкажа – за што?
Абуральны інцыдэнт адбыўся ў Серабранцы непадалёк ад гіпермаркету “Гіпа”, як кажуць, сярод бела дня. Жыхар сталіцы Ігар Рылькоў па незразумелых для яго прычынах быў збіты і ў наручніках дастаўлены ў бліжэйшы РУУС, а пасля ў ГАМ Ленінскага раёна для складання пратакола. Мужчына, які з’яўляецца інвалідам ІІ групы, палічыў, што спрабаваць штосьці тлумачыць міліцыянтам – бессэнсоўна. “За што?” – запытвалася пасля маці Ігара ў міліцэйскага начальства. “Такога быць не можа, каб ні за што”, - пачула ў адказ. Цяпер Галіна Валянцінаўна спадзяецца, што гэта пытанне будзе высвятляць пракуратура.
13.04.2011 Беларускія анархісты рэагуюць на адну з вэрсіяў КДБ
Старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў 12 красавіка агучыў тры вэрсіі тэракту ў менскім мэтро. Адна зь іх – дачыненьне да выбуху маладых экстрэмістаў.
12.04.2011 Рагачоўскага актывіста апазіцыі апыталі ў КДБ наконт тэракту ў Менску
12 красавіка актывіст апазіцыі з Рагачова Дзяніс Дашкевіч быў тэрмінова выкліканы ў мясцовы аддзел КДБ для апытання наконт тэракту, які адбыўся 11 красавіка ў Менску.
12.04.2011 Чарговая скарга праваабаронцы Сяргей Гоўшы - пракурору горада
12 красавіка у Баранавічах Сяргей Гоўша накіраваў пракурору горада скаргу на дзеянні супрацоўнікаў КДБ. Адказ намесніка начальніка УКДБ па Брэсцкай вобласці на папярэднюю скаргу праваабаронцу не задаволіў.










