Навіны на тэму: сілавыя структуры
15.06.2011 У Брэсце затрыманы актывіст Іван Стасюк
У 22.50 14 чэрвеня людзі ў камуфляжы з ужываннем фізычнай сілы пасадзілі яго ў машыну УАЗ і адвезлі ў невядомым накірунку.
14.06.2011 У брэсцкага актывіста Івана Стасюка прайшоў ператрус
Тры супрацоўнікі міліцыі прыйшлі у кватэру, дзе брэсцкі актывіст дэмсіл Івана Стасюк жыве з бацькамі. Міліцыянты паказалі пастанову на правядзенне ператрусу па справе аб падпале Дома правасуддзя ў Мінску.
13.06.2011 Вайсковая пракуратура правярае заявы пра катаваньні ў КДБ
10 чэрвеня жонку палітвязьня Алеся Атрошчанкава Дар'ю Корсак выклікалі ў вайсковую пракуратуру для дачы паказаньняў адносна вядомых ёй фактаў катаваньняў у КДБ.
06.06.2011 Каардынатара Рагачоўскага БХД шантажуе КДБ
На каардынатара аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" ў Рагачове, прадпрымальніка Дзяніса Дашкевіча пасьля прэзыдэнцкіх выбараў абрынуўся шквал праверак з боку фінансавай міліцыі. У выніку яму выпісалі штраф у памеры 1,2 млн. рублёў, які, праўда, абяцалі скараціць у тры разы, калі ён перастане займацца палітычнай дзейнасьцю.
06.06.2011 Дзмітрыя Няфёдава будуць судзіць за брыдкаслоўе
У судзе Заводскага раёна Менска сёньня адбудзецца разгляд адміністратыўнай справы актывіста “Руху наперад” Дзмітрыя Няфёдава. Яго вiнавацяць у тым, што нiбыта ён лаяўся матам пры вобшуку.
03.06.2011 Дзмітрый Няфёдаў дапытваецца па справе падпалу Дома правасуддзя
На кватэры актывіста Дзмітрыя Няфёдава ў Менску супрацоўнікамі міліцыі на чале са следчым Хаменкам праведзены ператрус. Удзень Дзмітрый быў выкліканы на допыт па справе падпалу Дома Правасуддзя ў Менску.
03.06.2011 Ператрус у жодзінскай царкве
У Жодзіне ўлады правялі ператрус у суполцы вернікаў, якія намагаюцца зрэгістраваць у горадзе царкву "Дом Божы". Апошняя праверка ладзілася нібыта з прычыны таго, што ў царкве знаходзіўся злачынца.
02.06.2011 Допыты па "справе 19 снежня" не спыняюцца
На допыт выклікалі чарговага ўдзельніка падзеяў 19 снежня 2010 года.
31.05.2011 Гомель: За згублены тэлефон КДБ узяло распіску
Гомельскае ўпраўленне КДБ згубіла тэлефон мясцовага праваабаронцы Анатоля Паплаўнага. Апарат быў канфіскаваны падчас ператрусу Гомельскага грамадска-палітычнага цэнтра па вуліцы Палеская, 52.
30.05.2011 Фанаты мінскага “Дынама” паскардзяцца на дзеянні міліцыянтаў
Прыхільнікі мінскага “Дынама” абураныя паводзінамі міліцыі на матчы супраць “Белшыны” 27 траўня.
28.05.2011 Алег Кудрачоў: я проста хацеў уратаваць хлопца
Госьць “Начной Свабоды” – мянчук Алег Кудрачоў, якога людзі на вуліцы абаранілі ад зьбіцьця міліцыянтамі і цяпер сабралі грошы на выплату вялікага штрафу.
26.05.2011 Пасажыра з Нямігі, якога адбівалі людзі, будуць судзіць
У сераду ў аўтобусе №38, які ідзе па вуліцы Няміга, студэнт адмовіўся плаціць за праезд, іншы пасажыр уступіўся за яго. Кандуктар звярнуўся па дапамогу да міліцыянта, які ехаў у аўтобусе. Пачалася буча. Безбілетнік «пад шумок» уцёк, заступніка затрымалі, прычым груба. Жорсткасць затрымання абурыла людзей. Жанчыны кінуліся на міліцыянтаў. У справу быў вымушаны ўмяшацца спецназ.
26.05.2011 Ператрусы і затрыманні сяброў "Еўрапейскай Беларусі"
З 7 гадзін раніцы ідуць ператрусы ў сяброў "Еўрапейскай Беларусі". Зараз трое з іх затрыманы і знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС Мінска. Іх дапытваюць па справе аб падпале Дома правасуддзя. Пры гэтым бяруцца адбіткі пальцаў, узоры сліны, даследуюцца адбіткі абутку.
16.05.2011 Станіслава Шушкевіча выклікаюць у КДБ
Станіслаў Шушкевіч у аўторак павінен прыйсці ў КДБ. Палітык пойдзе туды з адвакатам.
16.05.2011 Актывіста Партыі БНФ Алеся Каліту выклікалі на допыт
Сёння раніцай актывіста і сябра Партыі БНФ Алеся Каліту выклікалі на допыт у пракуратуру г. Магілёва. Як паведамілі «Народнай Волі» ў прэс-службе Партыі БНФ, допыт праводзіў следчы Кулак. Актывіста распытвалі па справе тэракта ў мінскім метро.










