Навіны на тэму: сілавыя структуры
13.07.2011 Журналіста газеты «Белорусы и рынок» выклікаюць у КДБ
Як распавёў прэс-службе БАЖ журналіст «Белорусов и рынка» Ігар Ільяш, сёння раніцай яму патэлефанаваў мужчына, які назваўся супрацоўнікам КДБ і запрасіў рэпарцёра на сустрэчу а 14.00.
13.07.2011 Журналісты звярнуліся да Васілевіча і Куляшова
Калектыўныя звароты з нагоды перашкодаў працы рэпарцёрам падчас «маўклівых» акцый былі накіраваныя ў Генеральную пракуратуру і МУС РБ.
13.07.2011 Шукала сына, трапіла пад артыкул
Аляксандра Куўшынава затрымалі на Прывакзальнай плошчы 3 ліпеня. Яго мама, Таццяна Куўшынава, пайшла ў РУУС Маскоўскага раёна, каб даведацца пра лёс сына. Аднак прайсці ў будынак міліцыі ёй не дазволілі.
12.07.2011 А.Волчак: Сапсавалі кампутар - выстаўлю ім зыск
КДБ вярнуў кампутар праваабаронцу Алегу Волчаку пасля паўторнай яго скаргі. Кампутар быў адабраны падчас вобшуку 25 снежня 2010 году, які быў праведзены па пастанове пракурора Мінску Куліка следчым КДБ Дарашэвічам і яшчэ некалькімі супрацоўнікамі гэтай арганізацыі.
06.07.2011 Ператрусы ў брэсцкіх адмінаў групы «Вконтакте»
Абшукалі кватэры Яўгена Скрабца і Сяргея Алексіевіча.
06.07.2011 У Берасьці вобшукі ў актывістаў сеткавай рэвалюцыі
Шаснаццацігадовы актывіст зь Берасьця Сяргей Алексіевіч, які зьяўляецца адміністратарам суполкі сеткавай рэвалюцыі «ВКонтакте» паведаміў, што сёньня, 5 ліпеня, да яго ў кватэру прыходзілі з вобшукам. Ён асабіста пры вобшуку не прысутнічаў, аднак маці паведаміла, што быў выняты кампутар, шукалі любыя электронныя носьбіты інфармацыі.
04.07.2011 Рух "За Свабоду" звярнуўся ў МУС у сувязі з нападамі невядомых на мінакоў
Рух "За Свабоду" звярнуўся ў МУС Беларусі ў сувязі з тым, што «апошнім часам фіксуюцца шматлікія факты нападу невядомых грамадзян на мінакоў ў розных гарадах краіны.
29.06.2011 Сяргея Серабро дапыталі пра Сяргея Рыжова
Рэдактара незалежнага сайту «Народныя навіны Віцебска» і стваральніка «Вольнага форуму вольнага гораду» дапыталі ў віцебскім дэпартаменце папярэдніх расследванняў пра заклік да агульнабеларускага страйку — яго размясціў на форуме былы прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах Сяргей Рыжоў.
29.06.2011 Грамадскага актывіста з Рагачова 29 чэрвеня выклікаюць у міліцыю
Дзяніс Дашкевіч звязвае гэта з удзелам у акцыі маўклівага пратэсту. Каля 22 гадзін 28 чэрвеня да яго дадому прыйшлі міліцыянты і ўручылі позву.
28.06.2011 Рэдактара “Народных навінаў Віцебску” выклікаюць на допыт
Як расказаў сам Сяргей Серабро, яго выклікалі праз тэлефон у дэпартамэнт папярэдніх расьсьледаваньняў, каб дапытаць пра заклікі да агульнабеларускага страйку.
24.06.2011 "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" заклікае да адстаўкі міністра Куляшова
Суполка "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" распаўсюдзіла адкрыты зварот да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з заклікам адправіць у адстаўку міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова.
22.06.2011 Удзельнікаў “Рэвалюцыі праз сацсеткі” выклікаюць у КДБ
Брэсцкіх грамадскіх актывістаў ды ўдзелькаў інтэрнэт-суполкі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” выклікаюць у Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі. Кантактыя дадзеныя людзей прадстаўнікі КДБ знаходзяць у спісе ўдзельнікаў сустрэчы на плошчы Леніна 22 чэрвеня і тэлефануюць ім, каб уручыць позву.
21.06.2011 У Ваўкавыску ўдзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту выклікаюць у КДБ
Супрацоўнікі КДБ выклікаюць дзевяць навучэнцаў Ваўкавыскага педагагічнага каледжу, якія былі затрыманыя 15 чэрвеня сярод 13-ці ўдзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Вусныя “запрашэнні” камітэтчыкі перадалі праз адміністрацыю навучальнай установы.
20.06.2011 Брэсцкімі ўдзельнікамі "маўклівай акцыі" зацікавілася КДБ
Юры Боўбель па тэлефоне атрымаў запрашэнне "пагутарыць наконт некаторых пытанняў"
17.06.2011 Сяргея Серабро дапыталі ў пракуратуры
Рэдактара незалежнага сайту «Народныя Навіны Віцебска» Сяргея Серабро дапыталі ў абласной пракуратуры наконт звароту Сяргея Рыжова, які зьявіўся на віцебскім «Вольным форуме вольнага гораду».










