Навіны на тэму: сілавыя структуры

28.07.2011 Ператрус у кватэры блогера Ліпковіча

Як паведаміла жонка Яўгена Вольга Ліпковіч, ператрус праходзіць па заведзенай крымінальнай справе па артыкуле 370 Крымінальнага кодэксу "Зьнявага дзяржаўных сымбаляў".

Пракуратура адфутбольвае скаргі на міліцыянтаў-хапуноў, якія збіваюць людзей

28.07.2011 Пракуратура адфутбольвае скаргі на міліцыянтаў-хапуноў, якія збіваюць людзей

Пра чарговы такі выпадак праваабаронцам паведаміў Уладзімір Марозаў. Ён звяртаўся да пракурора г. Мінска з просьбай прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія душылі яго да страты прытомнасці 6 ліпеня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі.

27.07.2011 Міністэрства ўнутраных спраў апраўдваецца за здароўе Бандарэнкі

26 ліпеня ў 5-й гарадзкой клінічнай бальніцы Менску быў праапэраваны палітвязень Зьміцер Бандарэнка.

26.07.2011 Ліда: удзельнікаў “маўклівай” акцыі выклікаюць у КДБ

Аляксея Логаша выклікалі ў КДБ на сёньня, 26 ліпеня, а 17-й гадзіне. Алесю Дзервяноўкаму прывезьлі позву на працу, яму патрэбна зьявіцца ў КДБ заўтра, 27 ліпеня.

“Супрацоўнік МУС не мусіць думаць інакш, як улада”

25.07.2011 “Супрацоўнік МУС не мусіць думаць інакш, як улада”

Пасля таго, як Максім Плятнёў, супрацоўнік Дэпартаменту аховы МУС РБ Ленінскага раёну Гародні, сказаў свайму начальству, што ён найперш грамадзянін сваёй краіны і мае права на ўласную думку, яму проста прапанавалі звольніцца па згодзе бакоў. Так яшчэ адзін гарадзенец стаў беспрацоўным.

Ці стане «катаванне» злачынствам у Беларусі?

22.07.2011 Ці стане «катаванне» злачынствам у Беларусі?

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь выступае за ўвядзенне ў Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь вызначэння тэрміна «катаванне». Інфармацыю аб гэтым атрымала ў адказ на свой зварот выпускніца «Адукацыйнага курсу па правах чалавека» Ксенія Дубіцкая.

У клубе "6А" затрымалі зь невядомых прычынаў больш за 10 чалавек

20.07.2011 У клубе "6А" затрымалі зь невядомых прычынаў больш за 10 чалавек

Прыкладна каля 21 гадзіны падчас канцэрту ў клубе "6А" ў Менску затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАУС больш за 10 чалавек. Нагодай для затрыманьня стала нібыта праверка на алкаголь.

20.07.2011 Генпракурор лічыць, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў павінны быць у форме

Правы журналістаў не могуць парушацца, заявіў на прэс-канферэнцыі генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч. “На адрас міністра ўнутраных спраў я накіраваў ліст, дзе адзначыў, што ёсць правы ў журналістаў, яны замацаваныя ў Законе "Аб сродках масавай інфармацыі", у тым ліку ў артыкуле 34 – больш дэталёва. Я падкрэсліў, што правы журналістаў не могуць парушацца”.

20.07.2011 Лябедзька пацьвердзіў пра катаваньні ў КДБ ваеннай пракуратуры

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сёньня знаходзіўся ў ваеннай пракуратуры Беларусі.

20.07.2011 Міліцыя трымае магілёўскіх “маўчуноў” пад пільным кантролем

У пачатку кожнага тыдня іх з прафілактычнай гутаркай наведваюць супрацоўнікі міліцыі.

20.07.2011 Лябедзьку выклікаюць у вайсковую пракуратуру

Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку 20 ліпеня выклікаюць на допыт у вайсковую пракуратуру па справе аб катаваньнях у СІЗА КДБ.

Збітая міліцыянтамі Галіна Кавалевіч з Бярозы паскардзілася ў пракуратуру (+ аўдыё)

18.07.2011 Збітая міліцыянтамі Галіна Кавалевіч з Бярозы паскардзілася ў пракуратуру (+ аўдыё)

13 ліпеня на плошчы ў горадзе Бяроза была затрыманая і збітая міліцыянтамі Бярозаўскага РАУС старшыня раённай суполкі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Галіна Кавалевіч.

18.07.2011 Юрый Салодкі: Мяне выклікаюць на допыт па факце абразы прэзідэнта

Пакуль удзельнік маўклікай акцыі сядзеў у СІЗА, на яго адрас прыходзілі позвы з выклікам на допыт.

13.07.2011 КДБ здабывае інфармацыю пра «маўклівыя» акцыі праз журналістаў?

Пасля сённяшняга паходу ў КДБ карэспандэнту газеты «Белорусы и рынок» Ігару Ільяшу «настойліва не рэкамендавалі» разгалошваць дэталяў размовы.

13.07.2011 Маці затрыманага маленькага хлопчыка не можа паскардзіцца на міліцыю

Вольга Чайчыц са Смалявічаў атрымала адказ на скаргу ў пракуратуру наконт затрымання 3 ліпеня яе паўтарагадовага сына Яна. Адказ чамусьці прыйшоў з суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства