Навіны на тэму: сілавыя структуры

31.08.2011 КДБ хоча “пагаварыць” з магілёўскімі актывістамі

Вядома прынамсі пра два такія запрашэнні на размову. Па тэлефоне іх атрымалі актыўны карыстальнік сацыяльных сетак Антон Іваноў і актывіст кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Томас Якавіцкі.

Па справе Алеся Бяляцкага дапытаны праваабаронца Андрэй Палуда

29.08.2011 Па справе Алеся Бяляцкага дапытаны праваабаронца Андрэй Палуда

29 жніўня ва ўпраўленні Дэпартаменту фінансавых расследванняў Камітэту дзяржкантролю па справе Алеся Бяляцкага быў дапытаны сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Андрэй Палуда.

29.08.2011 Студэнтаў ЕГУ масава выклікаюць на допыты ў міліцыю і КДБ

На працягу мінулага тыдня, а таксама сёньня, студэнтаў ЕГУ выклікаюць на допыты і прафілактычныя гутаркі ў міліцыю і КДБ.

25.08.2011 Алену Лапцёнак дапыталі па справе Бяляцкага

Ва ўпраўленьні Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па Менскай вобласьці дапыталі сябра Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алену Лапцёнак.

25.08.2011 Праваабаронца Віктара Сазонава дапыталі па крымінальнай справе Бяляцкага

Сёння ў Гародні ў якасці сведкі быў дапытаны мясцовы праваабаронца Віктар Сазонаў. Позва на допыт была ўчора ўвечары ўласнаручна пераданая следчай з Мінску Таццянай Касынкінай.

25.08.2011 Каліта, Губарэвіч, Семянюк патрапілі пад крымінальную справу

Сяргей Семянюк перакананы, што супраць трох актывістаў БНФ была ўчыненая правакацыя ў тым жа стылі, як і супраць Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.

Праваабаронцу Віктару Сазонаву позву на допыт уручыла сама следчая

24.08.2011 Праваабаронцу Віктару Сазонаву позву на допыт уручыла сама следчая

Сёння грамадскаму дзеячу і праваабаронцу з Горадні Віктару Сазонаву сама следчая Касынкіна уручыла афіцыйную позву з'явіцца 25 жніўня а 8 гадзіне раніцы на допыт у якасці сведкі па крымінальнай справе Алеся Бяляцкага.

Праваабаронца Зміцер Салаўёў будзе дапытаны па крымінальнай справе Алеся Бяляцкага

22.08.2011 Праваабаронца Зміцер Салаўёў будзе дапытаны па крымінальнай справе Алеся Бяляцкага

Праваабаронца Зміцер Салаўёў дачакаўся афіцыйнай позвы ад следчай па справе Алеся Бяляцкага Касынкінай. Ён запрошаны ў якасьці сьведкі ва упраўленьне Дэпартаменту фінансавых расследваньняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласьці. Допыт прызначаны на 10 гадзін 23 жніўня.

Невядомая асоба па тэлефоне запрашала праваабаронцу на допыт

17.08.2011 Невядомая асоба па тэлефоне запрашала праваабаронцу на допыт

17 жніўня праваабаронцу Зьмітру Салаўёву патэлефанавала невядомая асоба і сказала, што яна зьяўляецца сьледчым упраўлення Дэпартаменту фінансавых расследванняў з прозвішчам Касынкіна. Па тэлефоне гэтая асоба запатрабавала ад праваабаронцы з’явіцца на допыт ва УДФР.

17.08.2011 Міліцыя ня бачыць парушэньня закону пры здушэньні маўклівых пратэстаў

Лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч атрымаў адказ на свой зварот ад кіраўніка ўпраўленьня аховы правапарадку Міністэрства ўнутраных спраў Івана Кубракова.

03.08.2011 Вінцука Вячорку дапыталі пра ягоныя інтэрвію

Сёньня Вінцук Вячорка цягам паўгадзіны адказваў на пытаньні сьледчага менскай пракуратуры Канстанціна Глаўніцкага. Ягоны допыт зьвязаны з выбухам у менскім мэтро.

КДБ вяртае сканфіскаваную тэхніку - у непрацоўным стане

01.08.2011 КДБ вяртае сканфіскаваную тэхніку - у непрацоўным стане

Супрацоўнікі Гомельскай управы КДБ 29 ліпеня вярнулі сябру Партыі БНФ з Рэчыцы Алегу Карбалевічу рызограф, канфіскаваны падчас сакавіцкага ператрусу ў вёсцы Перасвятое.

29.07.2011 Удзельніку маўклівых акцый пагражаюць крымінальнай адказнасцю

Пакуль што 19-гадовага Сяргея Бяспалава толькі папярэдзілі.

КДБ не вяртае Ірыне Пятровай канфіскаваныя пры ператрусе рэчы

29.07.2011 КДБ не вяртае Ірыне Пятровай канфіскаваныя пры ператрусе рэчы

На кватэрах актывісткі Ірыны Пятровай двойчы праходзілі ператрусы: 20 сьнежня 2010 года і 25 сакавіка 2011 году. З гэтай нагоды Ірына Пятрова неаднаразова скардзілася ў пракуратуру, патрабавала вярнуць забраныя рэчы.

Баранавічы: міліцыянт у цывільным зьбіў актывіста ў ягонай кватэры

29.07.2011 Баранавічы: міліцыянт у цывільным зьбіў актывіста ў ягонай кватэры

27 ліпеня 2011 года грамадскі актывіст Аляксандр Вайцешык накіраваў заяву начальніку гарадской міліцыі Герасімовічу В.У. і ў пракуратуру горада. У заяве паведамляецца, што 27 ліпеня ён прыйшоў у сваю кватэру, дзе ўжо яго чакаў невядомы ў цывіліным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства