Навіны на тэму: сілавыя структуры

30.09.2011 Адбыўся ператрус у Сяржука Сяменюка

Следчыя завіталі да актывіста Партыі БНФ па спаве аб хуліганстве.

29.09.2011 Ператрус у жодзінскага актывіста

Да актывіста аргкамітэту Народнага Сходу Юрася Сілкіна а 17-й гадзіне прыйшлі зь ператрусам. Як паведаміў сам спадар Юрась, траіх міліцыянтаў цікавілі матэрыялы з запрашэньнем на Народны сход, што мае адбыцца ў Жодзіне 8 кастрычніка.

27.09.2011 Бабруйск: ператрус у Віктара Будзінаева

На кватэру да кіраўніка суполкі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віктара Будзінаева прыйшлі 5 міліцыянтаў.

Бабруйская міліцыя ўзялася за «падазроных асобаў»

27.09.2011 Бабруйская міліцыя ўзялася за «падазроных асобаў»

Бабруйчанам з грамадзянскай пазіцыяй ўчастковыя прапануюць падпісаць даволі дзіўны дакумент. Завецца ён «Пратакол афіцыйнай засцярогі аб недапушчальнасці парушэнняў парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання, парушэнняў заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі».

Магілёўскага праваабаронцу дапыталі па справе Бяляцкага

22.09.2011 Магілёўскага праваабаронцу дапыталі па справе Бяляцкага

Праваабаронцу з Магілёва Аляксея Колчына 22 верасьня выклікалі на допыт ва ўпраўленьне Дэпартаменту фінансавых расследаваньняў па Магілёўскай вобласьці. Следчых цікавіла інфармацыя, датычная крымінальнай справы, узбуджанай супраць старшыні ПЦ ”Вясна” Алеся Бяляцкага.

22.09.2011 Вадзіма Саранчукова выклікаюць у КДБ

Кіраўніку Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзіму Саранчукову раніцай патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і сказаў, што зараз вязе яму позву, каб той зьявіўся ў КДБ.

21.09.2011 Каардынатара руху «За свабоду» дапыталі ў аддзеле кантрабанды Магілёўскай мытні

Абласнога каардынатара руху «За свабоду» Аляксандра Сілкова дапыталі ў аддзеле барацьбы з кантрабандай Магілёўскай мытні. Як сьцьвярджае актывіст, там яму заявілі, што ў Берасьці затрымалі грамадзяніна Польшчы і знайшлі ў яго заяўку на грант. А заяўнік — нібыта ён, Сілкоў.

20.09.2011 Гомельскую актывістку прымушаюць сядзець дома 21 верасня

Да Ксеніі Яраслаўцавай 19 верасьня прыходзіў участковы міліцыянт і паведаміў, што ў сераду ўвечары да яе прыйдзе інспектар па справах непаўналетніх.

19.09.2011 У былога палітвязня Кіркевіча правялі ператрус

Былы палітвязень Аляксандр Кіркевіч чакае, калі яго выклічуць на адміністрацыйную камісію Ленінскага раёна Гродна.

14.09.2011 Вайсковая пракуратура засакрэціла звесткі пра катаванні ў СІЗА КДБ

Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымаў Беларускі Хельсінкскі камітэт.

“Супраўцы” вярнулі кампутары “вясноўцам”, аднак іх перададуць у дзіцячы дом

08.09.2011 “Супраўцы” вярнулі кампутары “вясноўцам”, аднак іх перададуць у дзіцячы дом

Праваабаронцам з ПЦ “Вясна” нарэшце вярнулі сканфіскаваныя пад час ператрусу 19 сьнежня 2010 года кампутарную тэхніку, носьбіты памяці, дыскі і касэты. Тэхніка вернутая 8 верасьня ў поўным аб’ёме, яе тэхнічным станам зараз зоймуцца адмыслоўцы.

Па справе Алеся Бяляцкага дапытаная праваабаронца Тацьцяна Рэвяка

06.09.2011 Па справе Алеся Бяляцкага дапытаная праваабаронца Тацьцяна Рэвяка

6 верасьня ва ўпраўленні Дэпартаменту фінансавых расследванняў Камітэту дзяржкантролю ў якасьці сьведкі па справе Алеся Бяляцкага была дапытаная праваабаронца Тацьцяна Рэвяка. Допыт доўжыўся каля 40 хвілінаў.

06.09.2011 Ператрус у кватэры актывіста БНФ Алеся Каліты

Пра ператрус у кватэры Алеся Каліты паведаміў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Паводле зьвестак, раней Алеся Каліту дапыталі ў райаддзеле міліцыі паводле справы аб зьбіцьці ахоўніка будынку, дзе месьціцца офіс партыі БНФ.

05.09.2011 Таццяну Равяку выклікаюць на допыт

Дэпартамент фінансавых расследванняў цікавіць, ці супрацоўнічала юрыстка з арыштаваным Алесем Бяляцкім і якое дачыненне мае да Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Да выкладчыка БНТУ прыходзілі “паразмаўляць” з КДБ

02.09.2011 Да выкладчыка БНТУ прыходзілі “паразмаўляць” з КДБ

1 верасьня да выкладчыка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, які адбываў 5-суткавы арышт за акцыю “маўклівага пратэсту” 6 ліпеня, на працу прыйшоў супрацоўнік Камітэту дзяржаўнай бясьпекі для таго, каб “высьветліць ягоную грамадзянскую пазіцыю”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства