Навіны на тэму: праваабаронцы
25.10.2013 Гомельскага праваабаронцу Паплаўнага звальняюць з працы
Гомельскага праваабаронцу Анатоля Паплаўнага звальняюць з працы «ў сувязі са сканчэннем працоўнага кантракту», які быў падпісаны з работнікам усяго год таму. Пяць гадоў адпрацаваў ён слесарам-інструментальшчыкам на вытворчым унітарным прыватным прадпрыемстве «Віпра».
24.10.2013 Бярозаўскія праваабаронцы збіраюцца пікетаваць за свабоду палітвязняў
Нягледзячы на 2 адмовы райвыканкама на пікеты за 3 апошнія месяцы, праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна, грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч 24 кастрычніка падалі ў райвыканкам заяву на пікет на 10 лістапада з удзелам 10 чалавек на дазволеным уладамі месцы – гарадскім стадыёне з 13 да 14 гадзін.
24.10.2013 Бяроза: свабода сходаў залежыць ад адсутнасці прэйскранту ў бальніцах
Бярозаўскія праваабаронцы Сяржук Русецкі, Тамара Шчапёткіна і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч унеслі прапанову, каб у мэтах стварэння ўмоў для рэалізацыі права на свабоду выказвання меркавання і свабоду сходаў Бярозаўскі райвыканкам дапамог установе аховы здароўя распрацаваць прэйскурант на медычнае абслугоўванне масавых мерапрыемстваў.
23.10.2013 Цэнтрвыбаркам не прадаставіў законапраект аб зменах у Выбарчы кодэкс прадстаўнікам БДІПЧ АБСЕ
Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы замежных экспертаў з беларускімі праваабаронцамі. Праваабаронцаў насцярожвае таемнасць прыняцця закона, заўтра адбудзецца ўжо другое чытанне ў парламенце, аднак дакумент закона дагэтуль не прадастаўлены грамадскасці.
23.10.2013 Cям’я еўрапейскіх краінаў разглядае Беларусь як частку Еўропы
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”.Першыя лісты-успаміны з гэтай серыі былі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія – у чэрвені 2013:
22.10.2013 Смяротны прысуд Аляксандру Грунову можа быць заменены на пажыццёвае зняволенне
Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, якія ажыццяўляюць маніторынг судовага працэсу па справе Аляксандра Грунова, не выключаюць магчымасці замены расстрэлу на пажыццёвае зняволенне асуджанага.
22.10.2013 Сіцылія пачула праўду пра правы чалавека ў Беларусі
Юрыст Павел Сапелка, жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук і даследчык Amnesty International па Беларусі Хэза Макгіл сустракаліся з праваабаронцамі і прэсай у Італіі.
21.10.2013 ІІІ Беларускі правабарончы форум пройдзе ў Вільні
ІІІ Беларускі правабарончы форум адбудзецца 26-27 кастрычніка 2013 года ў Вільні. Да ўдзелу ў Форуме запрошаны прадстаўнікі беларускіх правабарончых арганізацыяў, міжнародныя і замежныя праваабарончыя структуры.
21.10.2013 Уладзімір Лабковіч настойвае на пакаранні суддзі
Сябра ПЦ "Вясна" Уладзімір Лабковіч накіраваў у Мінгарсуд скаргу, у якой просіць прыцягнуць да адказнасці суддзю Савецкага райсуда Эдуарда Якубоўскага, які пазбавіў яго магчымасці абскардзіць у касацыйным парадку пастанову пра штраф за распаўсюд інфармацыі пра палітвязня Алеся Бяляцкага.
18.10.2013 Праваабаронцу Віктару Сазонаву – 50!
Сябры Праваабарончага цэнтра “Вясна” шчыра віншуюць калегу і аднадумца Віктара Сазонава з юбілеем – 50-годдзем з дня нараджэння.
16.10.2013 У Мазыры ўганаравалі лаўрэатаў конкурсу «Народны журналіст»
Павіншаваць з перамогай у гэтым конкурсе непрафесійных журналістаў Дзяніса Рабянка з Калінкавічаў і Уладзіміра Целепуна з Мазыра, а таксама маральна падтрымаць іх прыехалі з Мінска адзін з каардынатараў грамадскай акцыі Вінцук Вячорка і сябры журы.
16.10.2013 Віншуем Уладзіміра Лабковіча з нараджэннем двойні!
“Вясноўцы” шчыра віншуюць свайго калегу, сябра рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзіміра Лабковіча з нараджэннем двойні! 16 кастрычніка Уладзя стаў бацькам цудоўных хлопчыкаў.
16.10.2013 Інваліда Валерыя Міснікава пазбавілі шанца на сацыяльнае жыллё
Віцебскі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіўся ўнесьці ў асобныя сьпісы на атрыманьне жылога памяшканьня сацыяльнага карыстаньня інваліда другой групы праваабаронцу Валера Місьнікава.
15.10.2013 Мазырскі праваабаронца сустрэўся з дэпутатамі парламента
15 кастрычніка мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун сустрэўся са старшынёй Пастаяннай камісіі ПП НС РБ “Па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС” Сяргеем Каноплічам і дэпутатам Мікалаем Расоха. Абвестка аб прыёме грамадзян была загадзя надрукаваная ў мясцовай газеце “Жыццё Палесся”, і праваабаронца запісаўся на прыём.
15.10.2013 У Віцебску забаранілі яшчэ два пікеты
Абедзьве забароны – з Чыгуначнай раённай адміністрацыі, і падпісаныя адной і той самай асобай - намесніцай старшыні раённай адміністрацыі Наталляй Ляпёшкінай. Але віцебскія актывісты спрабуюць зноў і зноў дастукацца да раённых уладаў, якія раз за разам ім адмаўляюць.










