Навіны на тэму: праваабаронцы
30.10.2013 Выступ Прэзідэнта FIDH на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме
Вынікі ІІІ Беларускага праваабарончага форума: Выступ Прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Карыма Лахіджы на адкрыцці мерапрыемства 26 кастрычніка.
30.10.2013 Беларускія праваабаронцы бралі ўдзел у абмеркаванні ў ААН дакладу спецдакладчыка па Беларусі
28 кастрычніка ў Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку адбылася прэзентацыя і інтэрактыўны дыялог нацыянальных дэлегацый ААН па дакладзе Спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці.
29.10.2013 «Вясна»: 10 гадоў без рэгістрацыі
10 гадоў таму ўлады зачынілі праваабарончы цэнтар «Вясна». Між тым праваабаронцы працягваюць дапамагаць людзям у абароне іх правоў, а таксама працаваць на іншых кірунках праваабарончай дзейнасьці. Чаму не адступіліся?
29.10.2013 Алеся Бяляцкага могуць уганараваць літоўскай прэміяй Свабоды
У Літве абмяркоўваецца магчымасць прысудзіць зняволенаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму прэмію Свабоды. Пра гэта паведамляюць літоўскія сродкі масавай інфармацыі, у прыватнасці delfi.lt
28.10.2013 Прыхільнікі дэмакратычных пераменаў Тунісу асудзілі рэспрэсіі ў Беларусі
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”.Першыя лісты-успаміны з гэтай серыі былі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія – у чэрвені 2013:
28.10.2013 Вынікі ІІІ Беларускага праваабарончага форума. Выступ Валянціна Стэфановіча на адкрыцці мерапрыемства
У сваім выступе на адкрыцці ІІІ Беларускага праваабарончага форума 26 кастрычніка намеснік кіраўніка ПЦ “Вясна” распавёў пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ад моманту правядзення апошняга форума ў 2010 годзе.
28.10.2013 Вынікі ІІІ Беларускага праваабарончага форума. Зварот “Да саміту Усходняга Партнёрства”
Зварот “Да саміту Усходняга Партнёрства” быў прыняты дэлегатамі ІІІ Беларускага праваабарончага форуму 27 кастрычніка ў Вільні.
28.10.2013 Вынікі ІІІ Беларускага праваабарончага форума. Рэзалюцыя “Аб захадах па вяртанні Беларусі да выканання міжнародных стандартаў па правах чалавека”
Рэзалюцыя “Аб захадах па вяртанні Беларусі да выканання міжнародных стандартаў па правах чалавека”была прынятая дэлегатамі ІІІ Беларускага праваабарончага форуму 27 кастрычніка ў Вільні.
28.10.2013 Вынікі ІІІ Беларускага праваабарончага форума. Рэзалюцыя “Аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі”
Рэзалюцыя "Аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі" была прынятая дэлегатамі ІІІ Беларускага праваабарончага форуму 27 кастрычніка ў Вільні.
28.10.2013 III Беларускі праваабарончы форум: вызваліць палітзняволеных, спыніць дыскрымінацыю і ўвесці мараторый на смяротную кару
26-27 кастрычніка ў Вільні прайшоў ІІІ Беларускі праваабарончы форум. Удзел у ім узялі больш за 100 праваабаронцаў з Беларусі і краінаў рэгіёну, актывісты грамадскіх арганізацый, сваякі палітвязняў.
27.10.2013 Жонка Бяляцкага заклікала не ісьці на саступкі рэжыму без рэабілітацыі палітвязьняў
У першы дзень ІІІ праваабарончага форуму, які праходзіць у Вільні, жонка Алеся БяляцкагаНатальля Пінчук у сваім выступе заклікала не здымаць пытаньне рэабілітацыі, не зьніжаць ціску на ўлады ў Менску і не ісьці зь імі на дыялёг, пакуль ня будуць вызваленыя ўсе палітвязьні. У размове з карэспандэнтам Свабоды Пінчук пацьвердзіла свае заявы.
27.10.2013 «Міліцыянты ўсё памятаюць і помсьцяць». У Вільні працягваецца праваабарончы форум
27 кастрычніка ўдзельнікі 3-га беларускага праваабарончага форуму абмяркоўвалі праблемы кантактаў зь дзяржавай.
27.10.2013 ІІІ Беларускі праваабарончы форум у Вільні
На 3-м Беларускім праваабарончым форуме на панелі супраць смяротнага пакарання быў прэзентаваны фільм Віктара Трацякова з шэрагу “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”. Трэці аргумент - рэлігійны: “Чалавек не мае права забіраць Жыццё іншага чалавека, якое даў Бог”.
27.10.2013 У Вільні вырашалі, каго лічыць палітвязьнем
Рэпартаж Алега Грузьдзіловіча з 3-га Беларускага праваабарончага форуму ў Вільні. На сэкцыі «Палітычныя вязьні: праблемы вызначэньня і вызваленьня» ўдзельнікам форуму былі прапанаваныя крытэрыі для вызначэньня палітвязьняў. Яны сфармуляваныя ў дакумэнце пад назвай «Кіраўніцтва па вызначэньні паняцьця «палітычны вязень».
27.10.2013 Падазроныя людзі здымалі на відэа ўсіх, хто выязджаў вечаровым цягніком у Вільню
Платформа на мінскім чыгуначным вакзале, з якой а 18.50 у пятніцу адпраўляўся вечаровы цягнік на Вільню, ужо за гадзіну да адпраўлення была поўная людзей у цывільным з рацыямі. Тых, хто заходзіў на платформу, здымалі на відэа.










