Навіны на тэму: праваабаронцы
20.11.2013 Размаўляць з уладамі трэба на такой мове, якую яны разумеюць
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”.Першыя лісты-успаміны з гэтай серыі былі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія – у чэрвені 2013:
20.11.2013 Бяроза: суд стаў на бок выканкама ў справе забароны пікета супраць смяротнага пакарання
19 лістапада ў судзе Бярозаўскага раёна адбыўся разгляд скаргі праваабаронцаў Тамары Шчапёткінай і Сяргея Русецкага, а таксама грамадскай актывісткі Таццяны Тарасевіч на рашэнне райвыканкаму аб забароне пікета супраць смяротннага пакарання, які планаваўся 10 кастрычніка.
19.11.2013 Праваабаронца Андрэй Бандарэнка на волі
19 лістапада кіраўнік праваабарончай установы “Платформ інавейшн” Андрэй Бандарэнка выйшаў на волю пасля 5 сутак арышту за "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве". Скаргу на пастанову суда Маскоўскага раёна праваабаронца накіраваў у Мінскі гарадскі суд яшчэ да вызвалення з Акрэсціна.
18.11.2013 Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў плануе "лятучыя" пікеты
Віцебскі праваабаронца падаў заяўкі на 3 пікеты ў трох раёнах горада, кожны з якіх запланаваны на ўсяго адну хвіліну. Правесці акцыі спадар Левінаў хоча 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Пікеты Паўла Левінава заяўлены як аднаасобныя акцыі, у іх збіраецца ўзяць удзел толькі ён сам.
16.11.2013 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў патрабуе вызваліць Андрэя Бандарэнку
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў распаўсюдзіла заяву з патрабаваннем неадкладна і безумоўна вызваліць дырэктара правабарончай арганізацыі "Платформа" Андрэя Бандарэнку, бо яго ўтрыманне пад вартай з'яўляецца адвольным, паколькі яно ўсяго толькі накіраванае на спыненне яго праваабарончай дзейнасці, а таксама пакласці канец пераследу ўсіх іншых праваабаронцаў у Беларусі.
15.11.2013 Намінанты прэміі Гавела даслалі Алесю Бяляцкаму віншаванні з гэтай узнагародай
Ліст з віншаваннем Алесю Бяляцкаму ў бабруйскую калонію прыйшоў ад Цэнтра абароны асобаў з псіхічнай інваліднасцю (Mental Disability Advocacy Center) з Венгрыі: “Людзі накшталт Вас натхняюць нас надалей выступаць супраць парушэнняў правоў чалавека, з якімі многія па-ранейшаму сутыкаюцца кожны дзень”.
15.11.2013 Міжнародны дзень пісьменнікаў у зняволенні
Штогод 15 лістапада Міжнародны ПЭН-клуб ушаноўвае пісьменнікаў, якія знаходзяцца ў зняволенні і церпяць уціск за сваё змаганне за адно з найважнейшых чалавечых правоў — права на свабоду выяўлення.
15.11.2013 Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна” адносна арышту праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі
ПЦ "Вясна" расцэньвае затрыманне і адміністратыўны пераслед дырэктара прыватнай культурна-асветніцкай установы "Платформ інавейшн" Андрэя Бандарэнкі як выключна беспадстаўны і матываваны, які груба парушае прынятыя на сябе дзяржавай міжнародныя абавязацельствы ў галіне абароны правоў чалавека, і патрабуе неадкладнага вызвалення праваабаронцы.
14.11.2013 Бярозаўскія праваабаронцы змагаюцца за права праводзіць пікеты
Бярозаўскія праваабаронцы звярнуліся да старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Канстанціна Сумара з просьбай абавязаць Бярозаўскі райвыканкам змяніць рашэнне ад 9 лютага 2010 года “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне”.
14.11.2013 Праваабаронца Леанід Судаленка не выключае затрыманняў у Гомелі
Праваабаронца таксама адзначае, што менавіта ў Гомель Аляксандр Лукашэнка прыязджае даволі рэдка. Зараз, як чакаюць мясцовыя ўлады, ён прыедзе правяраць стан дрэваапрацоўчай галіны ў рэгіёне.
14.11.2013 Праваабарончы цэнтр "Вясна" падтрымаў Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны вязень»
У канцы кастрычніка на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме ў Вільні было прэзентавана Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны вязень».
13.11.2013 Радасьць за “Вясну” і горыч за краіну
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”.Першыя лісты-успаміны з гэтай серыі былі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія – у чэрвені 2013:
13.11.2013 Бяроза: забаронены пікет салідарнасці з палітвязнямі
Пікет планаваўся на 10 лістапада на Цэнтральным гарадскім стадыёне – дазволеным уладамі месцы. Тэма пікету: выказванне салідарнасці з палітвязнямі і патрабаванне іх вызвалення. Адмова ў пікеце падпісана намеснікам кіраўніка Бярозаўскага райвыканкама Яўгенам Тарасюком.
12.11.2013 Гары Паганяйла: я біўся, сашчапіўшы зубы, «да крывінкі»
У Сетцы з'явілася аўтабіяграфічная кніга вядомага праваабаронцы і юрыста Гары Паганяйла «Адвакацкія хронікі».
11.11.2013 Паездка ў Гарошкаў за архівам сябра і паэта Анатоля Сыса
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”.Першыя лісты-успаміны з гэтай серыі былі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія – у чэрвені 2013 г.










